Марцінас Мажвідас: летувіскі лютэранін, першадрукар

Марцінас Мажвідас (па-летувіску: Martynas Mažvydas; к.

Марцінас Мажвідас
Martynas Mažvydas
Марцінас Мажвідас: Жыцьцяпіс, Бібліяграфія, Ушанаваньне памяці
Помнік Марцінасу Мажвідасу ў Нацыянальнай бібліятэцы Летувы
Род дзейнасьці першадрукар, пісьменьнік, сьвятар
Дата нараджэньня к. 1510
Месца нараджэньня Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 21 траўня 1563
Месца сьмерці Рагніт, Прусія
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, тэоляг, перакладнік
Подпіс Выява аўтографу
Марцінас Мажвідас: Жыцьцяпіс, Бібліяграфія, Ушанаваньне памяці
Першая друкаваная летувіская кніга «Катэхізісу простыя словы» (1547)

Жыцьцяпіс

Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места(lt). З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 роках навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас перабываньня ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульваю ды Юрыем Заблоцкім(lt), творы якіх пазьней выдаваў.

З прычыны перасьледу каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 року прыняў запрашэньне прускага герцага Альбэрта і пераехаў у Каралявец, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбэртынскім унівэрсытэтце (1546—1548).

Дзеля распаўсюду пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбэрт спрыяў перакладу і выданьню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і летувіску. У 1547 року, яшчэ падчас навучаньня, Мажвідас з калегамі выдалі першую летувіскамоўную кнігу «Катэхізісу простыя словы» (лет. Catechismusa Prasty Szadei), перакладзенай з польскамоўнага выданьня Лютэравага «Kleiner Katechismus».

У 1549 Мажвідас быў пастаўлены сьвятаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песьню сьв. Амброзія» з прадмовай па-летувіску. У 1554 стаў архідыяканам Рагніту. У 1559 выдаў у Кёнігзбэргу пераклад зь нямецкай мовы «Формы хрышчэньня». Сярод іншых ягоных працаў — першы летувіскі сьпеўнік «Хрысьціянскія гімны», выдадзеныя ўжо па ягонай сьмерці Барталямэўсам Вілентасам.

Памёр у Рагніце.

Бібліяграфія

  • Catechismvsa prasty szadei, makslas skaitima raschta yr giesmes… — Königsberg: H. Weinreich, 1547. — 79p.
  • Giesme s. Ambraseijaus bey s. Augustina… — Königsberg. H. Weinreich, 1549. — 16p.
  • Forma chrikštima… — Königsberg: J. Daubman, 1559. — [42]p.
  • Gesmes chriksczoniskas, gedomas bažniczosu per adventa ir kaledas ik gramniču / [išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1566. — [94]p.
  • Gesmes chrikščoniškas, gedomas bažniczosu per velikas ir sekminias ik adventa / [parengė ir išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1570. — [350]p.
  • Lietuviškos maldos. — Karaliaučius, 1574.
  • Trumpas klausimas ir prieprovimas… // M.Liuteris Enchiridion: Katechismas mažas… — Königsberg: G.Osterberger, 1579, p.[67—72].
  • Parafrasis permanitina poteraus malda… — Königsberg, G. Osterberger, 1589. — 14 p.

Ушанаваньне памяці

У 1979 року бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 року імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Летувы.

Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільні, Коўне й іншых населеных пунктах Летувы.

У 1990 у гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная капэрта.

Крыніцы

Літаратура

  • Trilupaitienė, Jūratė. Martynas Mažvydas: The First Lithuanian Hymns — Vilnius: Baltos lankos, 1998, 27 p.
  • Bense, Gertrud: Zum regionalen und personalen Umfeld des früheren preußisch-litauischen Schrifttums. In: Annaberger Annalen 4 (1996), Seite 55—67
  • Korsakas, Kostas et all. Martynas Mažvydas: Pirmoji lietuviška knyga. Vilnius, 1974.

Tags:

Марцінас Мажвідас ЖыцьцяпісМарцінас Мажвідас БібліяграфіяМарцінас Мажвідас Ушанаваньне памяціМарцінас Мажвідас КрыніцыМарцінас Мажвідас ЛітаратураМарцінас МажвідасВялікае Княства ЛітоўскаеЖамойцьЛетувіская моваЛетувісы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Форум вольных дзяржаваў пост-РасеіFacebookВольга ХарланЗянон ПазьнякДругая сусьветная вайнаВанда ЛявіцкаяМаскоўская дзяржаваЖыве Беларусь!Першы Ўсебеларускі зьездБісэксуальная парнаграфіяМіграцыя нумароўПхэньянІгар СергеенкаВойшаТэхналёгіяВікіманіяЧэрвеньЛацінкаГалосныяРаспад СССРКадзінскі сельсаветА̨1xbetЯрданіяПрыназоўнікАўстраліяБэрлінскі мурАнтыхрыстФутболСалідарнасьць (прафсаюз)БеняконіАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыОрдэн ПагоніБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерРэя (міталёгія)Валодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Сьвятлана АлексіевічП̑Іван ЛуцкевічУзровень жыцьцяСьцяг АнгельшчыныЗбанАргентынаРасейцыЛюдзі на балоце (раман)ЛоскКітайВайна ў ВіетнамеЖанчына з жанчынайГлінішча (Гомельская вобласьць)Міхась Забэйда-СуміцкіМікола МятліцкіКірыл КоктышЁсіф СталінМадзі ЎотэрзВітаўтПагоняMozilla FirefoxАнтоніё ВівальдзіМагілёўAmazon.comМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахБарсэлёна (неадназначнасьць)2003Васіль БыкаўВітаўт (імя)КрумкачВаршаваЛохПраская вясна🡆 More