Марк Бэрнштэйн: блёгер і рэдактар расейскай Вікіпэдыі з Менску

Марк Ізрайлевіч Бэрнштэйн (нар.

19 жніўня 1965, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік і адмысловец IT-галіны.

Марк Бэрнштэйн
Марк Бэрнштэйн: Жыцьцяпіс, Глядзіце таксама, Крыніцы
Дата нараджэньня 19 жніўня 1965(1965-08-19) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак вікімэдыст, палітычны вязень
Месца працы

Найбольш вядомы як рэдактар расейскамоўнага разьдзелу Вікіпэдыі пад псэўданімам Pessimist2006. У сакавіку 2022 году супрацоўнікі Галоўнай ўправы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі Бэрнштэйна паводле абвінавачваньня ў парушэньні расейскага закону пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваньнем ім артыкулаў у Вікіпэдыі на тэму расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Менску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле зьвестак 2009 году, жыў у Менску. Выкладаў у Фэйсбуку здымкі з акцый 1990-х гадоў на менскай плошчы Незалежнасьці (тады Леніна), дзе ён у футболцы «Беларускі народны фронт». Пасьля быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Удзел у рэдагаваньні Вікіпэдыі

З канца 2009 году да пачатку 2022 году ўваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў расейскамоўнай Вікіпэдыі, зрабіў больш за 200 000 правак. Сваім «найлепшым» дасягненьнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніцаў. Раіў новым рэдактарам Вікіпэдыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагаваньня дасьведчаных рэдактараў Вікіпэдыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглага гледжаньня, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпэдыі.

Арышт у 2022 годзе

10 сакавіка 2022 году расейскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя зьвесткі Марка Бэрнштэйна і абвінаваціў яго ў парушэньні новага закону пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаваньне Бэрнштэйнам артыкулаў Вікіпэдыі пра ўварваньне Расеі ва Ўкраіну парушае гэты закон.

11 сакавіка 2022 году супрацоўнікі Галоўнай ўправы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі Бэрнштэйна ў Менску. Прарасейскія Telegram-каналы Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бэрнштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджваньні «фэйкавай і антырасейскай» інфармацыі. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэксу Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях («Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў»). 11 сакавіка 2022 году Фундацыя «Вікімэдыя», якая кіруе Вікіпэдыяй і іншымі праектамі Вікімэдыя, заявіла ў адказ на запыт пра затрыманьне Бэрнштэйна, што «групы Фундацыі „Давер, бясьпека і правы чалавека“ [назіралі] за працяглым крызысам ва Ўкраіне і [былі] ў шчыльным кантакце з супольнасьцямі [Вікіпэдыі] ў рэгіёне, каб забясьпечыць іх бясьпеку і рэагаваць на іх патрэбы».

26 сакавіка 2022 году, па заканчэньні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Марка Бэрнштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), ён застаецца ў зняволеньні. 24 чэрвеня 2022 году Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў яму 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»). Менавіта такі тэрмін і запытваў для Бэрнштэйна пракурор. Судзьдзя Анастасія Асіпчык прызнала яго вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Марк Бэрнштэйн ЖыцьцяпісМарк Бэрнштэйн Глядзіце таксамаМарк Бэрнштэйн КрыніцыМарк БэрнштэйнБеларусьМенскПрадпрымальнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Партыя аматараў піваЗлучнікСаўгутСлова1896ІнфраструктураСмаленскМікола КупрэеўQR-кодДанута БічэльВымяПорнасайтУладзіслаў СыракомляHromadske.TVІгар БабкоўGoogle DriveДзьмухавецДзесяцідзённая вайнаГалерэя ЎБісэксуальная парнаграфіяЧорны сьпіс ЭўразьвязуРадаўніцаКляштарНаваполацакСтрачаны райЯсмантЛюдміла СільноваЭстоніяІнжынэрная справаІксвідэаМікола МятліцкіMelbetГавейкаДзед ТалашДжынсавая рэвалюцыяКарл Фрыдрых ГаўсЖуавы сьмерціГрэбляПэнсіяПаронімыТхор стэпавыАндрэй ДынькоСавушкін прадуктПалітыкаМаёмасьцьПагоняПАнальны сэксМарат КазейЭнэргіяПарнафільм у ФранцыіДразды (гурт)2024ШатляндыяЎСалдускі крайВенанцы БутрымПацолтЮры ГедыгольдМікола ПапекаЯн Гляўбіц1589АкторLoitumaКаса (анатомія)Выказьнік.ne🡆 More