Малая Падарожная Кніжыца

«Мала́я падаро́жная кні́жыца» — першы ў Беларусі друкаваны малітоўнік для сьвецкіх людзей, выдадзены ў 1522 годзе ў Вільні Францыскам Скарынам.

Гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 аркуша. У склад кнігі-канвалют, як сьведчыць яго падрабязны зьмест, Скарына ў парадку чарговасьці плянаваў ўключыць 21 выданьне: «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасьцідневец». Зборнік (уключае сьціслыя «Сьвятцы» і «Пасхалію» са зьвесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасьляслоўе). Невядома, ці былі ўсе заплянаваныя часткі зборніка аб’яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу, і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выданьня тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжыца». Сьлядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла ў навуковы ўжытак, аўтарская — так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасьля «Пасхаліі» падрабязным зьмесьце. Ня ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зьберагліся.

Малая падарожная кніжыца
Малая Падарожная Кніжыца
Жанр: Малітаўнік
Аўтар: Францыск Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 1522
Выдавецтва: Віленская друкарня Скарыны
Наступны твор: Апостал
Электронная вэрсія

Малітоўнік (у Ікасах 7м і 11м Пятра) гаворыць пра першынство сьв. Пятра і яго наступнікаў.

Псалтыр

Гэта 2-ое выданьне «Псалтыра» (1522) Ф. Скарынам, яно зроблена ў якасьці першай часткі «Малой падарожнай кніжыцы» пасьля пераезду з чэскай Прагі ў Вільню. Гэтым выданьнем Псалтыра пачалася кнігадрукарская справа ў ВКЛ. Па колькасьці захаваных асобнікаў «Псалтыр» займае першае месца сярод іншых частак «Малой падарожнай кніжкі». Усяго вядома 9 асобнікаў.

Часасловец

Гэтая частка зьмяшчае нязьменныя тэксты дзённых царкоўных службаў бізантыйскага абраду.

Акафісты і каноны

У малітоўніку пад тытулам "Пачынаюцца Акафісты на ўсе дні тыдня" зьмешчана 8 акафістаў і злучаных з імі канонаў па адным на кожны дзень тыдня і 2 у чацьверг:

  • Акафіст Магіле Гасподняй у нядзелю
  • Анёлам у панядзеляк
  • Яну Хрысціцелю ў аўторак
  • Багародзіцы ў сераду
  • Апосталам і сьвятому Міколу ў чацьверг
  • Крыжу ў пятніцу
  • Імю Ісусаваму ў суботу.

За выняткам акафісту Багародзіцы, усе іншыя былі надрукаваны ўпершыню.

Каноны належаць да гімнаграфічнай спадчыны Царквы бізантыйскага абраду, якія з 8га ст. ёсьць часткай ранішняй і некаторых іншых службаў.

Акафіст імю Ісуса Хрыста

У пададзеным ў «Малой падарожнай кніжыцы» зьмесьце Скарына называе гэты акафіст творам якогасьці Феакціста, у той час як у зьмешчаным у ім акравершы чытаецца: «Делал доктор Скоринич Францискус». Магчыма Скарына перарабіў чужы тэкст, выкарыстаў акафіст іншага аўтара для складаньня патрэбнага акраверша. У санкт-пецярбурскім камплекце выданьняў Скарыны на тытульным аркушы гэтага акафіста пададзена гравюра, у цэнтры якой разьмешчана Багародзіца з Ісусам Хрыстом, а паабапал іх стаяць два анёлы. Пад гравюрай надрукаваны загаловак: «Починаеться акафіст пресладкому імені господа нашего Ісуса Христа, глаголемы по вся дни». Тэкст пасьляслоўя да гэтага акафіства надрукаваны чырвонай кінаварнай фарбай. Ён адкрываецца гравюрай з надпісам: «Господь наш Ісус Христос во храме навчаеть законовчителей Іудейских».

Шасьцідневец

Чацьвёртая складовая частка «Малой падарожнай кніжыкі» «Шестодневець кратькій на всу неделю, поченши от суботы, по обычаю всех восточных церквии». Зьмяшчае выбраныя зьменныя часткі службаў на кожны дзень тыдня і займае 36 аркушаў друкаванага тэксту, але ні прадмовай, ні пасьляслоўем выдаўца не суправаджаецца.

Саборнік

Сьвятцы

Гэтая частка зьмяшчае царкоўны каляндар на ўвесь год.

Пасхалія

У гэтай частцы пададзеныя даты сьвятаў Вялікоднага кругу а таксама "нямала цікавых астранамічных вестак".

Мова малітоўніка

Мову акафістаў і малітваў Скарыны ў «Малой падарожнай кніжыкі» можна акрэсьліць як "царкоўнаславянскую беларускай рэдакцыі", хоць у некаторых выпадках (напр "Малітве да ўкрыжаванага Хрыста") яна набліжаецца да беларускай літаратурнай мовы пачатку 16га ст.

Гісторыя вывучэньня

Упершыню ў навуковы ўжытак «Малую падарожную кніжку» ўвёў Іван Дабраслаўскі ў 1796 годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У 1813 годзе Васіль Сопікаў апісаў Псалтыр, які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у Вільне каля 1525 году, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У 1825 годзе Пётр Кёпен упершыню назваў Шасьцідневец і Саборнік, якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У 1849 годзе Іван Сахараў у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У 1878 годзе Іван Каратаеў у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і Уладзіміраў. У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст.

Доўгі час, пачынаючы ад Уладзімірава, лічылася, што гэтая кніга была другім – і апошнім – віленскім выданьнем Скарыны пасьля «Апостала»1525 г. У 1959 г. расейская дасьледчыца Антаніна Зёрнава выказала здагадку, што «Апостал» быў пазьнейшым выданьнем, а «Малая падарожная кніжка» выйшла ў 1523-24 гадох. У 1971 годзе стала вядома пра неапісаны датуль асобнік выданьня, якія захоўваўся ў Каралеўскай бібліятэцы ў Капэнгагене, Данія. У адрозьненьні ад іншых асобнікаў, у дацкім захаваўся поўнасьцю апошні, каляндарны, разьдзел з пасхаліяй, якая лічылая згубленай. На падставе аналізу пасхаліі а. Аляксандар Надсан давёў, што «Малая падарожная кніжка» мусіла выйсьці не пазьней за верасень 1522 году.

Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасьля працы Яраслава Ісаевіча пачалі называць «Малая падарожная кніжка».

Захаваньне

Кнігі «Малой падарожнай кніжкі» захаваліся ў параўнальна невялікай колькасьці. Найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца Псалтыр і Часасловец (па 9 асобнікаў), самыя рэдкія Канон пакаяльны (2 ас.), Саборнік і Шасцідневец (па 4 ас.), а пасхалія, як складовая частка Саборніка, захавалася толькі ў адным капэнгагенскім асобніку.

У сакавіку 2017 году «Белгазпрамбанк» набыў у прыватнага калекцыянэра ў сваю карпаратыўную калекцыю асобнік гэтай кнігі. Перамовы доўжыліся не адзін год. Сума, якую банк заплаціў, не агалошвалася. Гэта адзіны асобнік «Малой падарожнай кніжыцы» ў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Малая Падарожная Кніжыца ПсалтырМалая Падарожная Кніжыца ЧасасловецМалая Падарожная Кніжыца Акафісты і каноныМалая Падарожная Кніжыца ШасьцідневецМалая Падарожная Кніжыца СаборнікМалая Падарожная Кніжыца Мова малітоўнікаМалая Падарожная Кніжыца Гісторыя вывучэньняМалая Падарожная Кніжыца ЗахаваньнеМалая Падарожная Кніжыца КрыніцыМалая Падарожная Кніжыца ЛітаратураМалая Падарожная Кніжыца Вонкавыя спасылкіМалая Падарожная КніжыцаАкафістАркушКанонПсалтырФранцыск Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар МарціновічВайшнорыяЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Ляхавіцкі замак27 красавікаМікола ГусоўскіІван ШамякінЗіновій ПрыгодзічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРасейская моваІнтэрнэтПубліцыстыкаІнданэзіяРусіфікацыяМаксім ГарэцкіВікісховішчаДыяніз ІлкавічПРусіны (гістарычны этнонім)Парнаграфія ў ВугоршчынеДзьмухавецЯкасныя прыметнікіРэгіёнАніта ДаркНаша НіваЯгмінСубэтнасПарнаграфія ў сецівеКарпацкая ЎкраінаБеларускае ПалесьсеПінгвіныТытанікЖывапісІгар СідарукПлоцевы актПарнафільмБраўзэр23 красавікаСьвятлана Алексіевіч10 студзеняЛацкая моваЗянон ПазьнякЛіпеньДаўконтАфарызмЛацінкаСтраўнікСаргельІвонка СурвілаКрыжСэксЖамойцьФара Вітаўта (Горадня)Парнаграфія ў БеларусіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ПадаграКруглянскі мостАзіяHTMLПрыметнікСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваВагінальны сэксСьвяты ЮрыЗаходнерусізмВіетнамЭўфрасіньня ПолацкаяОйча нашРуская моваНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Юры Беленькі🡆 More