Мазырскія Яры

«Мазы́рскія яры́» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 1986 году ў Мазырскім раёне.

Мазырскія яры
2013 год
2013 год
Плошча 1019,77 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29
Месцазнаходжаньне Сьцяг Гомельскае вобласьці Гомельская вобласьць, Мазырскі раён
Утварэньне 21 лютага 1986 (38 гадоў таму)
Мазырскія яры на мапе Беларусі
Мазырскія яры
Мазырскія яры
Мазырскія яры

Месьціцца ў Козенскім сельсавеце на паўднёвы ўсход ад Мазыра за Інтэрнацыянальнай вуліцай. На паўночным усходзе заказьніка знаходзілася старажытнае гарадзішча Кімбараўка, а далей за вуліцай Гогаля працякала Прыпяць. Зь іншых бакоў яго акалялі 3 вёскі: Булаўкі — на захадзе, Бабраняты — на поўдні й Навікі — на паўднёвым усходзе. Зьмяшчае лагчынна-яравыя ўтварэньні на ўзвышанай і расчлянёнай частцы Мазырскай грады на вышыні 150—200 мэтраў над узроўнем мора. Шчыльнасьць яроў складала да 30 на кв.км. Града складалася зь пяскоў, пяшчана-гравійнага матэрыялу, марэнных супескаў і суглінкаў. Пераважалі бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, чорнаальховыя, грабавыя й кляновыя лясы. Таксама сустракаліся бук і піхта. Расьлінны сьвет налічваў звыш 500 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі былі: сапраўдны вэнэрын чаравічак, пакрывальцавая гусіная цыбуля, сыбірскі званочак, эўрапейскі клапагон, лясны курасьлеп, кучаравая лілея й шматножка. Сустракалася шмат карысных у гаспадарцы расьлінаў, у тым ліку ажыны, барбарыс, маліны, каліна й шыпшына. Таксама пашырэньне мелі драпежныя птушкі.

У 2007 годзе са складу заказьніка выключылі частку яроў, якія месьціліся ў Мазыры. Такая расьліна, як клапагон, была настолькі рэдкай у Беларусі, што акрамя «Мазырскіх яроў» сустракалася толькі ў Белавескай пушчы. Крутасьць схілаў часта складала звыш 30 градусаў. Глыбіня яроў дасягала 60 мэтраў. Вышыня яроў над Прыпяцьцю дасягала 90 мэтраў, а над узроўнем мора — 230 мэтраў. Праз заказьнік пралягала экалягічная сьцяжына працягласьцю звыш 6 км. Кіраўнік «Мазырскай лясной гаспадаркі» Рыгор Бондар умацаваў яры спосабам тэрасаваньня й высадзіў у іх бук, граб і крымскі вінаград. Сярод занесеных ім відаў сустракаліся архідэі з Паўднёвай Амэрыкі, альпійскія эдэльвэйсы, папараці й хвашчы з Каўказу. У выніку «Мазырскія яры» сталі налічваць каля 980 відаў расьлінаў, у тым ліку 106 відаў лекавых зёлак. У заказьніку можна сустрэць блізу 20 % відаў расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Частка равоў і яроў, празь якія цяклі ручаі з крыніцаў у Прыпяць, месьціліся на Падоле Мазыра. Сярод іх былі Кісьляроўскі роў, Казьлякоўскі яр, Рамашоў роў і Расамахінскі яр. У прыватнасьці, Рамашоў роў месьціўся ў раёне вуліцаў Кірава, Пушкіна, Саета й Студэнцкай.

Крыніцы

Tags:

ЗаказьнікМазырскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Язэп ЛёсікТутэйшыя (фільм, 2007)Ісьляндзкі коньЯўген ВалошынСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваСпадчына (верш)Бітва пад ВоршайUbuntuПагоняÆМіс СусьветАндрэй ФедарэнкаIRCКірыл СтаселькаДзікБраніслаў ТарашкевічПарнаграфія ў ІталііЭякуляцыяАлегорыяМэдыяВікіРэч ПаспалітаяРыфмаЯгор ВосіпаўВэб-сэрвэрНіна МацяшАркадзь КуляшоўСпакусьнікіАндрэй Хадановіч24 красавікаКурдзкая моваСямейныя традыцыі славян (манэты)Генадзь ПашкоўСаюз вызваленьня БеларусіНаша НіваСалатная цыкорыяСтарабеларуская моваОй у лузі червона калинаРэлігія ў БеларусіКарбоўцы633Сьвяты ЮрыУладзімер Арлоў (гісторык)Беларускі нацыяналізмЛіза КудроўВэб-сайт25 красавікаСадавінаКампутарВішымутПаўночна-Заходні крайЛюдміла СільноваЗямляМарына Васілеўская1589Славамір МрожакЛацкая моваСалігорскМарыя МартысевічБушкаМіраслаў ЛазоўскіМацьвей СьвідзінскіПесьня пра зубраЯн ЗбажынаЭротыкаТодар КляшторныТутэйшыя (літаб’яднаньне)БацькаўшчынаАўстраліяКарлес ПудждэмонПрыказкаРэспубліка Сэрбская КраінаПорнгабМіхаіл Гуцарыеў🡆 More