Мадагаска́р, Мадаґаска́р (па-малагасійску: Madagasikara, па-француску: Madagascar; Рэспубліка Мадагаскар — Repoblikan’I Madagasikara, République de Madagascar) — краіна, разьмешчаная на высьпе Мадагаскар і прылягаючых выспах, у заходняй частцы Індыйскага акіяна, каля паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.
Мадагаскар — чацьвертая па велічыні выспа ў сьвеце.
Мадагаскар Repoblikan'i Madagasikara République de Madagascar | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana» («Бацькаўшчына, воля, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ry Tanindrazanay malala ô!» | |||||
Афіцыйная мова | малагасійская, ангельская, француская | ||||
Сталіца | Антананарыва | ||||
Найбуйнейшы горад | Антананарыва | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Эры Радзаўнарымампіяніна Алівіе Салянандрасана | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 45-е месца ў сьвеце 587 041 км² 0,13 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць | 53-е месца ў сьвеце 22 434 363 35,2/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва | 123 месца ў сьвеце $20,135 млрд $996 | ||||
Валюта | Малагасійскі арыяры (MGA) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі | 26 чэрвеня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | RM | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mg | ||||
Тэлефонны код | +261 | ||||
Археолягі даказалі, што першыя людзі зьявіліся на Мадагаскары паміж ІІ і V стагодзьдзямі нашай эры. У VII стагодзьдзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.
26 чэрвеня 1960 году была абвешчана незалежнасьць Малагасійскай Рэспублікі. У выніку выбараў да ўлады прыйшла Сацыял-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Філібера Цыранана. Неакаляніяльны рэжым Цырананы прывёў да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця, паглыбленьню сацыяльных і этнічных супярэчнасьцяў. У гэтых умовах урад Цырананы быў вымушаны перадаць 18 траўня 1972 году ўладу вайскоўцам. Новы ўрад узначаліў генэрал Рамананцуа. Ён перагледзеў франка-малагасійскія пагадненьні 1960 году і ў 1973 годзе падпісаў новыя, якія сьцьвярджалі суверэнітэт Мадагаскару і вывад францускіх войскаў. Была абмежаваная дзейнасьць іншаземнага капітала і ўведзены кантроль над экспартна-імпартнымі апэрацыямі.
У 1975 годзе быў узьняты вайсковы путч. У лютым 1975 году ўрад Рамананцуа пайшоў у адстаўку. Быў утвораны Вярхоўны Рэвалюцыйны Савет, які ўзначаліў міністар замежных справаў Дыдзье Рацырака. У сьнежні 1975 году на рэфэрэндуме была прынята новая канстытуцыя, а Рацыракі быў абраны прэзыдэнтам.
У 1991—2002 гадах у краіне зьмянілася некалькі кіраўнікоў, Рацырака пэрыядычна вяртаўся да ўлады.
З 2002 году прэзыдэнтам стаў буйны прамысловец Марк Равалуманана, які праводзіць палітыку эканамічных рэформаў.
№ | Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2001), тыс. чал. |
---|---|---|---|---|
1 | Антананарыва | Антананарыва | 58 283 | 4580,788 |
2 | Анцыранана | Анцыранана | 43 046 | 1188,425 |
4 | Махадзанга | Махадзанга | 150 023 | 1733,917 |
5 | Туамасына | Туамасына | 71 911 | 2593,063 |
6 | Туліяра | Туліяра | 161 405 | 2229,550 |
3 | Фіянаранцуа | Фіянаранцуа | 102 373 | 3366,291 |
Плошча Мадагаскару складае 587 040 км². Ва ўсходняй частцы краіны пераважаюць нізіны, якія паступова пераходзяць ва ўзвышшы цэнтральнай часткі выспы. На поўначы краіны знаходзіцца горны масіў Тсаратанана, дзе знаходзіцца самы высокі пункт краіны вулькан Марумукутру (2876 м). На заходнім узьбярэжжы шмат невялікіх затокаў і раўнінаў. Поўдзень выспы — гэта рэгіён пласкагор’яў і пустэльняў.
Рэкі Мадагаскару нядоўгія, багатыя на энэргарэсурсы. Самыя вялікія рэкі гэта: Суфія, Мангукі, Бецыбука, Вухітра. Самае вялікае возера Алаотра разьмешчана на паўночным усходзе.
Мадагаскар — слабаразьвітая сельскагаспадарчая краіна. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: рыс, бульба, цукровы трысьнёг. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства. Ёсьць невялікія прадпрыемствы па здабычы хрому, урану, золата, каштоўных камянёў. Транспартная сетка краіны слабаразьвітая. Асноўныя гандлёвыя партнэры: Францыя, ЗША, Японія.
Афіцыйныя мовы краіны — француская і малагасійская. Насельніцтва краіны адносіцца да зьмешанай мангалоідна-нэгроіднай расы, узьнікшай у выніку змяшэньня перасяленцаў з Малайскага архіпэлягу і ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.
Мадагаскар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мадагаскар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.