Магілёўскі Мясакамбінат

30°21′54″ у. д. / 53.86389° пн. ш.

30.365° у. д. / 53.86389; 30.365

«Магілёўскі мясакамбіна́т» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1905 годзе ў Магілёве ў якасьці прыватнай жывёлабойні.

«Магілёўскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз У мясе нашым сіла Ваша
Заснаваная 1905
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Магілёў
Адрас Кастрычніцкі раён, прасп. Дзімітрава, д. 11
Ключавыя фігуры Сяргей Любянкоў, Андрэй Дрэнь
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя кілбаса, пяльмені, сардэлькі, сасіскі, стэйкі і фарш з кураціны, ялавічыны і сьвініны
Абарачэньне Магілёўскі Мясакамбінат1125,340 млрд рублёў (2015 г.; $69,236 млн)
Апэрацыйны прыбытак Магілёўскі Мясакамбінат4,085 млрд руб (2015 год; $251,3 тыс.)
Чысты прыбытак Магілёўскі Мясакамбінат1,029 млрд руб (2015 год; $63,3 тыс.)
Лік супрацоўнікаў 1048 (2016 год)
Матчына кампанія ДА «Мясамалпрам»

На 2019 год прадпрыемства выпускала мясныя вырабы пад 2 беларускамоўнымі таварнымі знакамі: уласным «Гурмістр» і сумесным «Панскія прысмакі» з ТАА «Міт Вялес Груп». Фірмовы гандаль налічаў 18 уласных крамаў — 7 у Магілёве, 3 у Шклове і па 1 у Віцебску, Менску, а таксама ў іншых 5 гарадах Магілёўскай вобласьці: Бабруйску, Горках, Качэрычах, Круглым і Крычаве. Гандлёвыя прадстаўніцтвы дзейнічалі ў 4 з 6 вобласьцяў Беларусі — Бабруйску (Магёлёўская вобл.), Берасьці, Віцебску і Менску. У Маскоўскай вобласьці Расеі працавалі 2 замежныя дылеры: ТАА «Міт Вялес Груп» (Каралёў) для збыту кілбасы і ТАА «Партнэр-М» (Даўгапрудны) для збыту ялавічыны.

Вырабы

На 2019 год ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» вырабляла пад таварнымі знакамі «Гурмістр» і «Панскія прысмакі»:

  • стэйкі зь ялавічыны і ялавічны язык;
  • пяльмені зь ялавічыны («Сакавітыя новыя»), а таксама з кураціны і сьвініны;
  • варана-вэнджаныя кілбасы (у тым ліку салямі) з кураціны («Браслаўская», «Палескі сэрвэлят»), а таксама зь ялавічыны і сьвініны;
  • сардэлькі з кураціны («Траецкія») і ялавічыны («Прэміюм»), а таксама са сьвініны;
  • сасіскі з кураціны («Папулярныя») і ялавічыны («Ялавічныя»), а таксама са сьвініны;
  • вараную кілбасу з кураціны («Венская») і ялавічыны («Прэміюм»), а таксама са сьвініны;
  • чыпсы зь ялавічыны («Сьвяточныя»), а таксама са сьвініны;
  • сыравэнджаныя кілбасы зь ялавічыны («Араматная», «Ярданская»), а таксама з кураціны і сьвініны;
  • фарш зь ялавічыны і сьвініны;
  • чабурэкі з кураціны, ялавічыны і сьвініны;
  • паўвэнджаныя кілбасы зь ялавічыны і сьвініны;
  • сыравяленыя кілбасы зь ялавічыны і сьвініны;
  • сьвіныя зэльц, крывяную (кішка) і лівэрную кілбасу, рагу, рэбры, сальцісон, студзень, крывяны хлеб і шашлык;
  • сьвіную бужаніну, бэкон, грудзінку, каркоўку, карэйку, кумпяк, паляндвіцу, рулет, рульку, руляду, сала, шпік і шынку.

Мінуўшчына

У 1905 годзе ў Магілёве заснавалі мескую жывёлабойню. У 1913 годзе прадпрыемства абсталявалі лёдасаляной лядоўняй на 5 тонаў мяса за содні. У 1922 годзе пабудавалі кілбасны цэх на тону вырабаў за зьмену. У 1940 годзе перапрацоўвалі па 10 тонаў мяса і выпускалі 2 тоны кілбасы за зьмену. У 1953 годзе пабудавалі вытворчы корпус на 20 тонаў мяса, 5 тонаў птушкі і 4 тоны кілбасы за зьмену. Адначасна здалі лядоўню на 1000 тонаў адначаснага захоўваньня і на 20 тонаў замарозкі мяса за содні. У 1963 годзе кіраўнік «Магілёўскага мясакамбіната» падпісаў Загад аб вымове 44 % работнікаў, зь іх 121 за крадзеж мясных вырабаў. На 1 студзеня 1964 году інвэнтарызацыя выявіла па лядоўні № 2 недахоп 26,45 тоны мясных вырабаў. У выніку на дзесяцігодзьдзе прадпрыемства стала атаясамлівацца са злачыннасьцю ў мяса-малочнай прамысловасьці Беларускай ССР.

У 1965 годзе на «Магілёўскім мясакамбінаце» адчынілі скуракансэрвавы цэх. У 1970 годзе магутнасьць лядоўні павялічылі да 3000 тонаў захоўваньня і 100 тонаў содневай замарозкі. Адначасна «Магілёўскі мясакамбінат» павялічыў магутнасьць кілбаснага цэха з 8 да 12 тонаў за зьмену. У 1986-м стварылі цэх зарэзу жывёлы і апрацоўкі тушаў, дзе сталі апрацоўваць звыш 60% сыравіны. 30 студзеня 2002 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, якім стаў кіраваць камітэт сельскай гаспадаркі і харчаваньня Магілёўскага аблвыканкама. У 2016 годзе «Магілёўскі мясакамбінат» увёў беларускамоўны таварны знак «Гурмістр».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Электронны зварот (рас.) // ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 24 лістапада 2019 г.

Tags:

Магілёўскі Мясакамбінат ВырабыМагілёўскі Мясакамбінат МінуўшчынаМагілёўскі Мясакамбінат КрыніцыМагілёўскі Мясакамбінат Вонкавыя спасылкіМагілёўскі МясакамбінатГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бусел белыСьвінка ПэпаСмаргонская мядзьведжая акадэміяПарнаграфія ў ЧэхііҐУладзімер ПравасудВагінальны сэксВытворнае словаАндрэй МукавозчыкІдэя БанкВэнэра (міталёгія)20 красавікаНаркамаўкаЛетувіская моваМобі ДыкMemento moriАркадзь КуляшоўАўтаномны край Косава і МятохіяАнтонімыСям’яВіктар МарціновічТутэйшыя (п’еса)БераДзяржава ПалестынаАляксандар ТарасевічГішпанская моваПубліцыстыкаКастрычнікБеларускі студэнт (1923)БуцейкаГісторыя БеларусіГайла (імя)Макс Шчур1877Ігар БабкоўГердаПалмэйрас Сан-ПаўлуThe EerieЯзэп ЛёсікВэб-старонка10 красавікаАлесь АркушБавоўнаУладзімер КараткевічЯўгенія ЯнішчыцРасейская моваПСкладаныя словыАнгельская моваКойданаўская самастойная рэспублікаМэркурКастусь Каліноўскі5 кастрычнікаМалайская мова50-яСэрвалюксПадзелы Рэчы ПаспалітайРасейская рэспублікаВымяГараМаланка (часопіс)Карусь КаганецМостУкраінская моваВікісховішчаСаляміСьцяг БеларусіУладзіслаў ГалубокБеларуская моваДавыд ГарадзенскіСпадчына (часопіс)Гіяцынт Альхімовіч🡆 More