Магілёўскі Замак

Помнік абарончай архітэктуры
Магілёўскі замак
Магілёўскі замак. В. Вашчанка, 1702 г.
Магілёўскі замак. В. Вашчанка, 1702 г.
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′38.15″ пн. ш. 30°19′39.79″ у. д. / 53.8939306° пн. ш. 30.3277194° у. д. / 53.8939306; 30.3277194 30°19′39.79″ у. д. / 53.8939306° пн. ш. 30.3277194° у. д. / 53.8939306; 30.3277194
Дата заснаваньня 1526 г.
Статус Ахоўная зона
Магілёўскі замак на мапе Беларусі
Магілёўскі замак
Магілёўскі замак
Магілёўскі замак
Магілёўскі Замак Магілёўскі замак на Вікісховішчы

Магілёўскі замак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся на высокім узгорку пры ўтоку ракі Дубравенкі ў Дняпро, на месцы бескурганнага могільніка XII—XIII стагодзьдзяў. Твор архітэктуры рэнэсансу. Да нашага часу захаваліся падмуркі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Магілёўскі Замак 
Руіны замка (на пярэднім пляне). М. Львоў, каля 1800 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле Баркулабаўскага летапісу, замак у Магілёве збудавалі ў 1526 годзе: «Лета 1526 большой замок зароблен и принято много горы Могилы, на которой теперь замок Могилев стоит». Гэта пацьвярджаюць археалягічныя зьвесткі. У XVI ст. замак меў драўляныя ўмацаваньні зрубнай канструкцыі, цэйхгаўз для зброі і вайсковага рыштунку. Уначы яго ахоўвала варта. У ваенны час замак абаранялі жыхары Магілёва і воласьці.

13 снежня 1595 году замак спалілі ў час выступленьня С. Налівайкі, аднак хутка аднавілі, пра што сьведчыць інвэнтар Магілёва за 1604 год. У 1633 годзе замак згарэў. У 1638 годзе яго аднавілі, меў выгляд астрога з 2 брамамі.

У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў з 6 лютага да 1 траўня 1655 году замак вытрымаў аблогу казацкіх войскаў, ад падкопаў замкавы вал моцна пацярпеў. У 1655—1660 гадох замак аднавілі і рэканструявалі: з трох бакоў збудавалі бастыёны, на дзядзінцы — разнастайныя гаспадарчыя пабудовы. У 1664 і 1708 гадох пацярпеў ад пажараў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак інтэнсіўна разбураўся. У пачатку XIX ст. ліквідавалі бастыённыя ўмацаваньні. Неўзабаве на месцы замка разьбілі Сад Дэмбавецкага.

Найноўшы час

У 1982 годзе археалягічныя дасьледаваньні замка праводзіў М. Ткачоў, у 1990 годзе — З. Яцкевіч, у 1992—1996 гадох — І. Марзалюк.

У 2007 годзе ў ходзе няўзгодненага з археолягамі будаваньня «храма-помніка» ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века» будаўнікі зьнішчылі культурны слой замка.

Архітэктура

Дзядзінец замка меў форму, блізкую да чатырохкутніка (плошча больш за 1 га). З захаду пляцоўка дзядзінца ўзвышалася над далінай Дубравенкі на 20 м, з поўдня — над далінай Дняпра на 25 м, з усходу — на 14 м, з поўначы ўмацоўваўся ровам. Умацаваны пэрымэтрам пяскова-гліняным абарончым валам (вышынёю 5 м, шырынёю ў аснове каля 16 м), на якім паводле інвэнтару 1604 году стаялі 7 вежаў (зь іх 2 вежы-брамы з пад’ёмнымі мастамі), злучаных сьценамі-гароднямі, накрытымі гонтавымі стрэшкамі. Вежы (тры 5-ярусныя, чатыры 4-ярусныя; ніжнія ярусы 4-гранныя, верхнія — 8-гранныя) былі накрытыя 4-схільнымі дахамі з драніц. Сьцены гародняў і вежаў мелі таўшчыню ў 1—2—3 бервяны, з боку поля іх рабілі больш магутнымі і звычайна абмазвалі глінай. На адной зь вежаў быў бронзавы звон. З замка вялі патаемныя хады да Дняпра і Дубравенкі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёўскі Замак  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513В000003

Tags:

Магілёўскі Замак ГісторыяМагілёўскі Замак АрхітэктураМагілёўскі Замак КрыніцыМагілёўскі Замак ЛітаратураМагілёўскі Замак Вонкавыя спасылкіМагілёўскі Замак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЧыквінПарнаграфія ў БразылііАўкштотаАлесь АркушКляштарНіна ГаліноўскаяБабёрFacebookУніфікаваная назва рэсурсуСамасейВадзім СаранчукоўЭякуляцыяЛютМастацкі творПагоняРэжым ЛукашэнкіІдышГражына (паэма)АмпэрсандНарэлаМундЗянон ПазьнякЖанчына зьверхуLoitumaПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАляксей БацюкоўЗімаТацяна СапачСлуцкі збройны чынГрызуныГрэцкая моваМарат МаркаўБеларускі нацыяналізмМасей СяднёўНазоўнікБярозка (часопіс)Парнаграфія для жанчынІўеАлесь СавіцкіРадыё ВызваленьнеСловаРадзівілыОрдэн япіскапа ПлятонаВалошкаСадаводчае таварыстваСтральба з лукаДражна (Менская вобласьць)Францішак СкарынаMelbetКунілінгусЯўген КантылёўРэформа беларускага правапісу 1933 годуУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіБалалайкаПятро ВасючэнкаМерулаThe SuperbullzHTMLСьвятлана АлексіевічАнатоль ІвашчанкаГарбатаНадвор’еПесьняКрэдытСябарГайла (імя)Ніна МацяшАлесь БадакЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)🡆 More