Паэма Магіла Льва

«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 году ў Акопах.

Упершыню надрукаваная ў Менску ў газэце «Беларусь» 19—20 лютага 1920 году. Асобным выданьнем выйшла ў Менску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна зь вяршынных Купалавых разгадкаў крыўдаў і бедаў беларускага народу напярэдадні рэвалюцыйных падзеяў.

«Магіла льва»
па-беларуску: Магіла льва
Паэма Магіла Льва
Малюнак Я. Раманоўскага
да паэмы Янкі Купалы «Магіла льва»
(1959, папера, вугаль)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2 ліпеня 1913
Публікацыя: 1920 лютага 1920
Электронная вэрсія

Апісаньне

У аснове сюжэту паэмы — легенда пра ўзьнікненьне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўным пунктам для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклёрнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклёрнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэту і народныя ўяўленьні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар зьмяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў ня як волата і народнага заступніка, што помсьціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, асьлепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсьце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэньне проціпастаўленьня асобы народу, асуджэньне эгаізму, сьляпога індывідуялізму, няразьвітасьці грамадзкае самасьвядомасьці.

«Зьбіраць пачнем зярно к зярняці,
Былое ў думках ускрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць.

Пачнём дакапывацца самі
Разгадкі нашых крыўд і бед,
Што леглі цёмнымі лясамі
На нашай долі з даўных лет. »

Я. Купала

З паэмы «Магіла льва»

Вобраз Наталькі ў паэму зьяўляецца супярэчлівым. З аднаго боку, яна — гераіня, якая ўздымае справядлівы караючы меч, зьдзяйсьняючы народную волю, народны прысуд Машэку-разбойніку. Але з другога — яна выступае здрадніцай, прычынай шаленства і разбою Машэкі, яго жыцьцёвай драмы. І Наталька, і Машэка — вобразы глыбока рамантычныя, постаці незвычайныя. Паэма аб іх каханьні — твор рамантычны, і рэалістычных матывіроўкаў паводзінаў, рэалістычнага раскрыцьця стану душы герояў у ёй няма. Паэт рамантчына трактуе каханьне як загадку, як насланьнё. Пакуты каханьня, аднак, аказаліся нішто перад пакутамі здрады. Ды здрада Наталькі, паводле паэмы, не яе віна: яна стала ахвярай «людской хітрасьці», «даніманьня», панскіх заляцаньняў, што павялі яе «пуцінамі крывымі». У сваёй лучнасьці з роднай вёскай, з грамадой Наталька становіцца гераіняй. Народная памяць яе як бы выбачае, забываецца на тое, што яна асьлепленая панскімі харомамі, калісьці пакінула сваю вёску.

Крывавая разьвязка любоўнае калізіі ў паэме — як папярэджаньне, заклён Купалы ад небясьпекі быць адлучаным ад свайго народу. Прыватная крыўда Машэкі-разбойніка перарастае ў Купалы ў праблему нацыянальнае крыўды ўвогуле, у сьцьверджаньне, што «крыўда цэлай грамады» ёсьць сіла правамерная, натхняльная, гуманістычная.

Па сваёй форме паэма нескладаная, арыентавана на клясычную сымэтрычнасць кампазыцыі: мае 20 разьдзелаў, у кожным зь якіх па 6 катрэнаў аднолькавай рыфмоўкі. Чатырохстопны ямб у першым і трэцім радках нарошчаны да жаночай рыфмы.

Водгукі

Паэма Магіла Льва  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнае пабудовы і стылю ... паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. Паэма Магіла Льва 

—Андрэй Вазьнясенскі

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклаў М. Ісакоўскі, на ўкраінскую — М. Нагнібеда, на малдаўскую — П. Дарыё. Ілюстравалі паэму М. Басалыга, М. Бельскі, А. Кашкурэвіч, М. Купава, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў паэмы і іншых твораў Купалы на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе быў створаны аднайменны кінафільм.

Па матывах паэмы Р. Пукст напісаў опэру «Машэка», а Я. Глебаў — сымфанічную «Паэму-легенду».

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Магіла льва (паэма)» / Аўтар — А. Лойка — C. 369—370.
  • Бярозкін Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С.102—104.
  • Грынчык М. Фальклорныя тррадыцыт ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 69. — С.263—268.
  • Каваленка В. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. — Мн., 1981. — С.146—149.
  • Лазарук М. Магіла льва як філасофская паэма // Янка Купала і Якуб Колас: некаторыя аспекты творчасці. — Мн., 1982.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.173—176.
  • Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.88—89.
  • Пшыркоў Ю. Дарэвалюцыйныя паэмы Янкі Купалы // Полымя рэвалюцыі. — 1940. — № 12.
  • Шкраба Р. Ідэя паэмы «Магіла льва» // «Літаратура і Мастацтва». — 1947. — 9 жніўня.
  • Ярош М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паэма Магіла Льва АпісаньнеПаэма Магіла Льва ВодгукіПаэма Магіла Льва Пераклады і мастацкія ўвасабленьніПаэма Магіла Льва КрыніцыПаэма Магіла Льва ЛітаратураПаэма Магіла Льва Вонкавыя спасылкіПаэма Магіла Льва19 лютага1913192019272 ліпеня20 лютагаАкопыМенскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШчучынКультура (тэлеканал)Дзяржава ПалестынаДзень ПерамогіАляксандар КучынскіМідлэндс (Зымбабвэ)Дэмакратычная Рэспубліка КонгаГабрэіКантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэсу1200Сонечная энэргіяСмаленскМаксім ЛужанінБурбалка даткомаўНе загаснуць зоркі ў небеВадзім БолбасВікіГорадЗьмітрок БядуляПАОК ТэсалёнікіАнілінгусРыфмаБабёрГрупавы сэксСельская гаспадаркаСямейства (біялёгія)Сьвятлана Ціханоўская19 жніўня10512024ПэнсіяЭнэргаатамХартыя’97Эўфрасіньня ПолацкаяРасейская акупацыя БеларусіЛіцьвіныСлоўнік НасовічаАрхангельскМалдаўская моваРэжым ЛукашэнкіПалерма (футбольны клюб)Гуда (імя)Вагінальны сэксІсьляндзкі коньЛёнданVirusTotalБеларуская мінуўшчына (часопіс)Заходняя ЭўропаКлеапатраСяброўстваГанна ЧапманФутболГерб ЛепеляКітайАранджалавацКіеўБарут (імя)ЭўропаНаша НіваВялікае Княства ЛітоўскаеЛявон ВашкоАўтамабільДразды (гурт)Марыя АнтуанэтаГедзельШыізмЯўстах ТышкевічВіктар КаліноўскіАфрыкаСлавянеМар’ян ДуксаІнфармацыяМаладэчнаВіктар МарціновічФэльдмаршал (Швэцыя)🡆 More