1-Я Беларуска-Літоўская Дывізія

Першая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 1 Dywizja Litewsko-Białoruska, 1 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1918—1921.

1-Я Беларуска-Літоўская Дывізія
Адзнака Беларуска-Літоўскай Дывізіі
1-Я Беларуска-Літоўская Дывізія
ген. Станіслаў Шаптыцкі

Гісторыя

Сфармаваная як Літоўска-Беларуская Дывізія на чале з генэралам Вацлавам Івашкевічам-Рудашанскім паводле загаду Юзэфа Пілсудзкага № 1132/I ад 26 лістапада 1918. Фінансавалася галоўным чынам праз паўсталы ў лістападзе 1918 Камітэт Абароны Ўсходніх Крэсаў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) на чале з князем Яўстафам Сапегаю. Шэф штабу дывізіі — палкоўнік Эдмунд Кэслер.

Дывізія складалася з трох брыгад пяхоты. У кожнай брыгадзе знаходзіліся два палкі стральцоў.

  • Камандаваньне дывізіі
  • I Брыгада — палк. Баляслаў Фрэй (з 3 чэрвеня 1919)
    • Беластоцкі Полк Стральцоў
    • Лідзкі Полк Стральцоў
  • II Брыгада — гэн. падпар. Адам Макрэцкі (з 3 чэрвеня 1919)
    • Ковенскі Полк Стральцоў
    • Гарадзенскі Полк Стральцоў
  • III Брыгада — палк. Аляксандар Барушчак (з 3 чэрвеня 1919)
    • Віленскі Полк Стральцоў
    • Менскі Полк Стральцоў
  • Тэлеграфічная Рота

21 кастрычніка 1919 на базе Літоўска-Беларускай Дывізіі сфармаваныя 1-я і 2-я беларуска-літоўскія дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі дзьве брыгады, якія складаліся з двух палкоў стральцоў. Пасьля гэтай раарганізацыі структура дывізіі выглядала наступным чынам:

  • Камандаваньне дывізіі
  • I Брыгада
    • Віленскі Полк Стральцоў
    • Менскі Полк Стральцоў
  • II Брыгада
    • Гарадзенскі Полк Стральцоў
    • Наваградзкі Полк Стральцоў
  • I Брыгада Артылерыі
    • 1 Беларуска-Літоўскі Полк Палявой Артылерыі
    • 1 Беларуска-Літоўскі Дывізіён Цяжкай Артылерыі
  • III Дывізіён 3 Палка Стральцоў Конных
  • XIX Батальён Сапёраў

7 кастрычніка 1920 дывізія «ўзбунтавалася» і заняла Вільню, а пасьля ўвайшла ў склад Войска Сярэдняй Літвы і была рэарганізаваная. Зь яе было створана тры самастойныя брыгады. Брыгада I і II засталіся ў старым складзе. Брыгада III была створана з 5-га Дабраахвотнага Палка Стральцоў і 6-га Харцэрскага Палка Стральцоў.

У выніку чарговай рэарганізацыі Войска Сярэдняй Літвы былі створаны 1-я, 2-я і 3-я беларуска-літоўская дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі два палка стральцоў. 5-ы Добраахвотны Полк Стральцоў і 6-ы Харцэрскі Полк Стральцоў сталі самастойнымі адзінкамі.

  • 1-я беларуска-літоўская дывізія
    • Віленскі Полк Стральцоў
    • Менскі Полк Стральцоў
  • 2-я Беларуска-Літоўская Дывізія
    • Гарадзенскі Полк Стральцоў
    • Наваградзкі Полк Стральцоў
  • 3-я Беларуска-Літоўская Дывізія
    • Лідзкі Полк Стральцоў
    • Ковенскі Полк Стральцоў

12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».

  • 1 Дывізія — 19-я Дывізія Пяхоты
    • Ковенскі Полк Стральцоў — 77-ы Полк Пяхоты
    • Віленскі Полк Стральцоў — 85-ы Полк Віленскіх Стральцоў
    • Менскі Полк Стральцоў — 86-ы Полк Пяхоты
  • 2 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
  • 3 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
    • Сувальскі Полк Стральцоў — 41-ы Сувальскі Полк Пяхоты
    • Лідзкі Полк Стральцоў — 76-ы Лідзкі Полк Пяхоты
    • Гарадзенскі Полк Стральцоў — 81-ы Полк Гарадзенскіх Стральцоў

Камандаваньне

Камандзіры дывізіі

  • ген. Вацлаў Івашкевіч-Рудашанскі з 26 верасьня 1918 да 11 сакавіка 1919
  • ген. Станіслаў Шаптыцкі з 19 сакавіка да чэрвеня 1919
  • ген. Адам Макжэцкі ад чэрвеня да верасьня 1919
  • ген. Юзэф Лясоцкі зь верасьня да 6 сьнежня 1919
  • ген. Ян Жандкоўскі з 6 сьнежня 1919 да 31 ліпеня 1920
  • ген. Стэфан Лятоўр 31 ліпеня 1920
  • ген. падпар. Уладзіслаў Бэйнар з 31 студзеня 1921

Сталы памочнік камандзіра дывізіі:

  • ген. падпар. Вінцэнты Адынец — з 20 сьнежня 1918

Шэфы штабу:

  • палк. ГШ Эдмунд Кэслер
  • падпалк. ГШ Ян Кубін — з 1 жніўня 1919 і з 6 красавіка да 7 траўня 1920
  • падпалк. ГШ Адам Наленч Нянеўскі — з траўня да чэрвеня 1920
  • маёр ГШ Уладзіслаў Павежа — з чэрвеня да жніўня 1920

Шэф санітарны :

  • ген. падпар. лек. Аляксандар Бернатовіч (1918—1919)

Tags:

Польская моваПяхота

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

У краіне райскай птушкіФэеноорд РатэрдамУладзімер ДубоўкаНямеччынаСяброўстваП’ер Агюст РэнуарПошукавая аптымізацыяВарончаГорадняАлег ЖданГрамадзянінСпортВасіль ЖуковічСярэднебеларускія гаворкіАльгерд БахарэвічЛетуваВорная зямляБарысаўБусел белыІвонка СурвілаЧорная РусьБазыляныКліўлэндзкае пагадненьнеДыяніз Ілкавіч16 красавікаЮрась ШамецькаРобэрт ФішэрМужчына зьверхуСяргей СівецСтамбулНемцыEBayПарнаграфія ў ЧэхііАнтон ЛуцкевічПоўдзеньСтаніслаў ЯроцкіВільготнасьць паветраАнка УпалаРумынская моваФарс (астан)МілімэтарМаскваГімн Савецкага СаюзуДзіцяЗыгмунт ЛазінскіУНІАНАлесь БадакІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)GoogleЛетувісы ў БеларусіАмонімБеларускія немцыМарыя Мартысевіч14 красавікаКазімер МалевічАляксандар ЛукашэнкаРабінаАдвечным шляхамАдлігаАвечкаПорнгабАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЗіновій ПрыгодзічЎШвайцарыяБанкаўскі рахунакКубак Ангельшчыны па футболеЖандармэрыяТураўВольныя матэрыялыІван АрашкевічСмаленскРовар🡆 More