Літоўская Мітраполія

Літо́ўская мітрапо́лія — самастойная літоўская (беларуская) мітраполія Вялікага Княства Літоўскага, якая падпарадкоўвалася Канстантынопальскаму патрыярхату і існавала ад пачатку XIV стагодзьдзя (ад 1300 або 1317 году) да 1596 году.

Літоўская мітраполія была асяродкам праваслаўнага жыцьця, асьветы і культуры жыхарства Вялікага Княства Літоўскага. Літоўскі мітрапаліт па-грэцку афіцыйна тытулаваўся «мітрапаліт Літвы» (μητροπολίτης Λιτβων). У 1354—1356, 1356, 1378—1380 гадох Літоўскі мітрапаліт меў тытул мітрапаліта «ўсяе Русі». У 1415—1596 гадох літоўскія мітрапаліты афіцыйна называліся мітрапалітамі літоўскімі, кіеўскімі і ўсяе Русі (паралельна маскоўскія мітрапаліты называліся мітрапалітамі маскоўскімі, кіеўскімі і ўсяе Русі). У 1596 годзе герархі Літоўскай мітраполіі пастанавілі аднавіць еднасьць зь Сьвятым Пасадам, і цяпер яна дзейнічае як Беларуская грэцка-каталіцкая царква.

Літоўская Мітраполія
Катэдра Літоўскай мітраполіі ў Наваградку, 1856 г.

Праваслаўная царква ў раньнім Вялікім Княстве Літоўскім

Існуюць пэўныя зьвесткі, што праваслаўнымі паводле веры былі вялікія князі літоўскія Войшалк (1264—1267) і Шварн Данілавіч (1267—1270), а таксама многія сыны, сваякі і набліжаныя іншых вялікіх князёў літоўскіх — напрыклад, сын і браты вялікага князя Тройдзеня, сыны вялікага князя Віценя. Паводле Літоўскае мэтрыкі, праваслаўнай была сястра вялікага князя Гедзіміна, у яе быў уласны манастыр у Вільні. У канцы XIII стагодзьдзя ў Лаўрышаўскім манастыры пад Наваградкам, заснаваным вялікім князем Войшалкам, быў створаны каштоўны помнік беларускай кніжнасьці — Лаўрышаўскае эвангельле, якое цяпер захоўваецца ў Польшчы.

Літоўская Мітраполія 
Пятніцкая — найбольш старажытная з ацалелых цэркваў Вільні, заснаваная ў 1345 годзе жонкай вялікага князя Альгерда віцебскай князёўнай Марыяй

Цэрквы на землях летапіснае Літвы (Наваградку, Горадні, Крэва і на поўнач да Вількаміра і Коўны) ад старажытнасьці падпарадкоўваліся тураўскаму біскупу. Ад часу стварэньня Літоўскае мітраполіі царкоўным асяродкам гэтых земляў стаўся Наваградак, адылі Вільня. На балцкіх землях Літвы (Вількаміршчына, Ковеншчына) ўжо ў XIII-XIV стагодзьдзях існаваў груд праваслаўных прыходаў: рускі пісьмовы помнік 1375 году «Імена всем градом рускым» пералічае ў Літве «грады»: Вільню, Мерач, Меднікі, Кернаў, Майшаголу, Вількамір, Старыя Трокі, Новыя Трокі, Коўню, Пуню і Пералай (гэта на тэрыторыі Віленшчыны, Ковеншчыны і Вількаміршчыны) — між тым, у навуцы даведзена, што «грады» ў сьпісе «Імена всем градом» станавілі сабою асяродкі царкоўных прыходаў, якія плацілі даніну мітрапаліту. Такім чынам, ужо ў XIV стагодзьдзі і на балцкай частцы Літвы існаваў груд зарганізаваных праваслаўных прыходаў. У пачатку гэтага стагодзьдзя ў Троках існавалі цэрквы Міколы Цудатворцы і Ўшэсьця. Колькі праваслаўных цэркваў было ў першай палове XIV стагодзьдзя і ў Вільні.

Праваслаўная культура і асьвета адыгравалі выбітную ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім, будучы неад’емнай часткай жыцьця шляхты і культурных колаў. Яшчэ ў XVII ст. гісторыкі адзначалі, што ў Літве нават каталіцкія ксяндзы трымаюць стары звычай насіць бароды, як гэта робяць праваслаўныя сьвятары, і носяць футравыя чапкі рускіх баяраў.

У 1303 годзе ў Галіцка-Валынскім княстве ўтварылася Галіцкая мітраполія (існавала зь вялікімі перапынкамі да канца XIV ст.), адной з 7 япархіяў якой была Тураўска-Пінская. Некаторыя дасьледнікі (Е. Галубінскі) лічаць, што галіцкі мітрапаліт ад 1303 году меў тытул мітрапаліта галіцка-літоўскага.

Літоўская мітраполія да 1415 году

Літоўская Мітраполія 
Прачысьценская саборная царква ў Вільні з інвэнтару XVII ст. Перамалёўка Ў. Гразнова, 1870 г.

Па заваёве Кіева Залатой Ардой і стварэньні Вялікага Княства Літоўскага на вольных ад ардынскага панаваньня землях утварылася самастойная Літоўская мітраполія. Дакладных зьвестак пра час яе заснаваньня няма. У наш час лічыцца, што яна паўстала ў 1316 альбо 1317 годзе, бо ў 1317 годзе адзначалася прысутнасьць мітрапаліта літоўскага Феафіла на паседзінах сыноду ў Канстантынопалі.

Аднак існую цяпер пустэчу ў літаратуры датычна заснаваньня Літоўскае мітраполіі можна патлумачыць адно недасьледаванасьцю гэтага пытаньня. Паводле галоўнай крыніцы ў гэтым пытаньні — росьпісе япархіяў Канстантынопальскага стальца, зробленым бізантыйскім цэсарам Андронікам ІІ — Літоўская мітраполія ўтварылася ў 1300 годзе. Прытым, як адзначае росьпіс, Літва была дыяцэзам (грэц. ενορια), то бок біскупствам Русі яшчэ да 1300 году. Паводле росьпісу, «τα Λιτβαδα ενορια οντα της μεσαλης 'Ρωσίας» (Літва, дыяцэзія Вялікай Русі) была паднесена на ровень мітраполіі ў 1300 годзе. Бізантыйскія дакумэнты XIV стагодзьдзя таксама сьведчылі, што да паднясеньня на мітраполію Літва была біскупствам: паводле патрыяршае граматы, «найсьвяцейшае біскупства Літоўскае» да паднясеньня на мітраполію «спачатна» падпарадкоўвалася кіеўскаму мітрапаліту, прытым «складала немалую частку ягонай япархіі».

Літоўскаму мітрапаліту ў 1317 годзе падпарадкоўваліся біскупствы Наваградзкае, Полацкае і Тураўскае. Сядзіба мітрапаліта была ў Наваградку. Пазьней яна перамясьцілася ў Вільню, у Прачысьценскую саборную царкву, збудаваную вялікім князем Альгердам у 1346 годзе. Мітрапаліт пісаўся ў сваіх лістох «мітрапаліт Літвы» (грэц. μητροπολίτης Λιτβων).

На працягу XIV ст. бізантыйскія крыніцы почасту пісалі, што Літва ёсьць часткаю Русі, і разумелі пад Літвою найперш тэрыторыю Літоўскае мітраполіі. Бізантыйскі гісторык Нікіфар Грыгара ў 1350-х гадох пісаў, што народ «Русь» падзяляецца на чатыры Русі, зь якіх адна — амаль непераможная і ня плаціць даніну Ардзе; гэтай чацьвёртай «Русьсю» ён менаваў Літву Альгерда.

Як старажытная сталіца рускае мітраполіі Кіеў знаходзіўся ад 1322 году пад уладаю вялікага князя літоўскага, то мітрапаліт літоўскі почасту пісаўся таксама і мітрапалітам «кіеўскім і ўсяе Русі». Тым часам кіраўнікі Маскоўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату, якая фактычна ўтварылася ў выніку пераезду кіраўніка старой Кіеўскай мітраполіі з захопленага і разрабаванага Кіева ўва Ўладзімер на Клязьме — бліжэй да ардынскай сталіцы Сараю, тытуляваліся «мітрапалітамі кіеўскімі і ўсяе Русі» і на падставе гэтага імкнуліся падпарадкаваць сабе Літоўскую мітраполію. Тым часам самавольны перанос біскупскай катэдры не адпавядае царкоўным канонам, бо забараняецца правілам 82 Картагенскага сабору.

Да сярэдзіны XV ст. канстантынопальскі патрыярхат, які не жадаў канчатковага падзелу Праваслаўнае царквы Русі на царкву Вялікага Княства Літоўскага і царкву Маскоўскай дзяржавы, прызначаў мітрапалітаў у Наваградак нерэгулярна, нягледзячы на просьбы вялікіх князёў літоўскіх. Па сьмерці першага літоўска-наваградзкага мітрапаліта Феафіла (1330 год) новы мітрапаліт ня быў пастаўлены, япархіі ў Вялікім Княства Літоўскім адышлі пад уладу мітрапаліта кіеўскага ў Маскве (паводле некаторых дасьледнікаў, у 1337—1347 гадох літоўскія біскупствы падпарадкоўваліся галіцкаму мітрапаліту). У 1355 годзе ў Наваградак прызначаны мітрапаліт Раман, якому падпарадкоўваліся 7 япархіяў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і Галіцыі: Тураўска-Пінская, Полацкая, Галіцкая, Уладзімерска-Валынская, Луцкая, Холмская і Перамышльская. Пазьней яму прыслухала Бранскае біскупства, а таксама часова — Цьверскае.

Па сьмерці Рамана (1362 год) канстантынопальскі патрыярх аднавіў адзінства мітраполіі ўсяе Русі. Вялікі князь Альгерд, аднак, жадаў каб літоўскаму мітрапаліту падпарадкоўвалася ўся Русь, і каб той быў мітрапалітам усяе Русі (як гэта часова было, напрыклад, за Тэадарыта і Рамана). Таму Альгерд у 1375 годзе дапнуў, каб новы мітрапаліт літоўскі Кіпрыян быў пастаўлены на сваю пасаду з умовай, што яму спадзе пасада мітрапаліта ўсяе Русі па сьмерці састарэлага тады маскоўскага мітрапаліта Алексія. У лютым 1378 году Кіпрыян быў высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам і саборам на пасаду мітрапаліта літоўскага, кіеўскага і ўсяе Русі. Але ягоны прыезд у Маскву ў чэрвені 1378 году ледзьве ня скончыўся трагічна: ён разам з спадарожнікамі быў выгнаны маскоўскім гаспадаром Дзьмітрыем з гораду, у адказ на што Кіпрыян адлучыў Дзьмітрыя ад царквы. Гэта пачало цяжкі закалот між Масковіяй і Літвой, зьнітаваны з змаганьнем за ўладу ўва ўсіх сфэрах. У 1381 годзе, у выніку невядомае інтрыгі, Кіпрыян быў пастаўлены ў Канстантынопалі на пасаду мітрапаліта маскоўскага і ўсяе Русі, і прыбыў у Маскву, дзе быў з пашанай сустрэты асабіста вялікім князем Дзьмітрыем. Кіпрыян працягваў трымаць шчыльныя зьвязкі зь Вялікім Княствам Літоўскім: гэтак, зь ім неаднакроць сустракаўся кароль і вялікі князь Ягайла.

Літоўская мітраполія па 1415 годзе

Літоўская Мітраполія 
Царква Сьвятога Міхала ў Сынковічах, помнік архітэктуры часоў Літоўскай мітраполіі

У 1414 годзе з ініцыятывы вялікага князя Вітаўта Наваградзкі сабор абвясьціў незалежнасьць Праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага ад мітраполіі ў Маскве. Абвяшчалася аднаўленьне самастойнае, незалежнае ад Масквы Кіеўскае мітраполіі, але сядзібай мітрапаліта фактычна быў Наваградак ці (часьцей) Вільня, «кіеўскім» ён называўся адно паводле тытулу. Сядзібай мітрапаліта літоўскага і кіеўскага ў Вільні была Прачысьценская саборная царква. У 1415—1596 гадох літоўскі мітрапаліт афіцыйна называўся мітрапалітам літоўскім, кіеўскім і ўсяе Русі (паралельна Маскоўскія мітрапаліты называліся мітрапалітамі маскоўскімі, кіеўскімі і ўсяе Русі).

У 1420 годзе па літоўска-наваградзкім мітрапаліце Рыгору Цамблаку кіраўніком Праваслаўнае царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім быў прызнаны кіеўскі мітрапаліт (у Маскве) Фоцій. З прычыны супярэчнасьцяў з Канстантынопалем у 1448 годзе Маскоўская мітраполія ў аднабаковым парадку выйшла з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату (у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году колішняя мітраполія ўпершыню называецца «Царквой Маскоўскай»), за што праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як схізму. У 1472 годзе мітрапаліт Рыгор Балгарын атрымаў кананічнае прызнаньне канстантынопальскага патрыярха на катэдру ў Наваградку. Ад таго часу да сярэдзіны XVI ст. з 12 мітрапалітаў Праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім (мелі тытул мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі) 9 мелі родавыя маёнткі на Беларусі або займалі вышэйшыя месцы ў беларускай царкоўнай герархіі. У 1589 годзе па знаходжаньні ў схізьме на працягу 141 году Маскоўская царква атрымала ад Канстантынопалю вызнаньне і аўтакефалію. Пры гэтым яна пагадзілася з тым, што праваслаўныя прыходы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку сучаснай Беларусі) засталіся ў юрысдыкцыі Літоўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. Такім чынам Масква вызнала тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату і пазбавілася рэлігійна-канфэсійных правоў на гэтыя землі.

У сярэдзіне XVI ст. ў склад Літоўска-Наваградзкай мітраполіі (цэнтар у Наваградку, потым у Вільні) уваходзіла 9 япархіяў: Полацкая, Тураўская з катэдрай у Пінску, Смаленская, Чарнігаўская, Галіцкая, Пярэмышльская, Холмская, Луцкая, Уладзімерска-Валынская. Тады ж у Вільні было 17 цэркваў, у Наваградку — 10, у Берасьці й Полацку — па 9, у Віцебску — 7, у Горадні і Слоніме — па 6, у Магілеве, Клецку і Слуцку — па 5. Паводле сьведчаньнях сучасьнікаў, яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. у Вільні было ўдвая больш цэркваў, чым касьцёлаў.

Літоўская Мітраполія 
Супрасьлеўскі манастыр Літоўскай мітраполіі

У XV—XVI стагодзьдзях, калі вялікія князі літоўскія сталі актыўна спрыяць каталіцкай канфэсіі, Праваслаўная царква і праваслаўная шляхта пачалі змаганьне за свае правы. 15 кастрыніка 1432 году яны дамагліся ад Ягайлы выданьня прывілея, які ўраўноўваў праваслаўных фэадалаў у правох з каталікамі і такім чынам аслабляў дыскрымінацыйны Гарадзельскі прывілей 1413 году. Прывілеем 1434 году вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча «руская» шляхта дамаглася станавай роўнасьці з каталікамі, але як і раней абмяжоўвалася ў кіраваньні дзяржавай. У 1563 годзе Жыгімонт Аўгуст адмяніў Гарадзельскі прывілей і ў 1568 годзе пацьвердзіў гэта. Асноўныя палажэньні аб верацярпімасьці да праваслаўных зафіксаваны ў «Акце Варшаўскай Канфедэрацыі» 1573 году, а потым перанесены ў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. У 1592 годзе прынята каралеўская грамата пра тое, каб сьвецкія ўлады ня ўмешваліся ў справы Праваслаўнай царквы. Асобнымі каралеўскімі граматамі ў 1592 годзе зацьверджаныя праваслаўныя брацтвы ў Менску і Берасьці.

На Берасьцейскім саборы 1596 году большасьць літоўскіх япіскапаў на чале зь мітрапалітам Міхаілам Рагозам пастанавіла аднавіць еднасьць зь Сьвятым Пасадам. Такім чынам Літоўская мітраполія выйшла з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Тым часам частка сьвятароў і вернікаў не прынялі Уніі і фактычна ўтварылі новую Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату.

Уплыў

На працягу стагодзьдзяў Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў культурным і грамадзкім жыцьці Беларусі: разьвіцьці школьніцтва, пашырэньні кніжнай навукі і пісьменства, вядзеньні судаводзтва (справы, зьвязаныя з парушэньнем царкоўных канонаў; духавенства часта выступала дарадцамі князёў). Але духоўнае жыцьцё часам было занядбаным. Царкоўныя сабор не склікаліся па некалькі дзясяткаў год, не зважаючы на кананічнае патрабаваньне штогадовых сабораў. Герархі і сьвятары набывалі сабе пасады, жылі мірскім жыцьцём, як звычайная шляхта, парушалі праваслаўныя каноны. У выніку аўтарытэт духавенства зьніжаўся.

Дадатковыя зьвесткі

Літоўская Мітраполія 
Бізантыйскі імпэратар Іван V Палеалёг
  • Вялікую прыязьнь да Літвы мелі канстантынопальскі патрыярх Філафей Кокін і бізантыйскі цэсар Іван V Палеалёг, якія спрыялі намерам вялікага князя літоўскага Альгерда пашырыць Літоўскую мітраполію. Імаверна, за гэта патрыярх Філафей і цэсар Іван V былі названы баярамі маскоўскага князя «літвінамі».
  • Найменьне «літвін» нярэдка засталося ў суседніх культурах, як сынонім чараўніка, кагосьці зьвязанага зь нячыстай сілай, непрыязнага хрысьціянству. Ад даўняга часу і яшчэ да XIX стагодзьдзя ў Польшчы і Ўкраіне існавалі прыказкі: «Зь літвіна не будзе хрысьціяніна», «Вялікі чараўнік — сказана літвін», «Літвін — то чортаў сын».

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Літоўская Мітраполія Праваслаўная царква ў раньнім Вялікім Княстве ЛітоўскімЛітоўская Мітраполія Літоўская мітраполія да 1415 годуЛітоўская Мітраполія Літоўская мітраполія па 1415 годзеЛітоўская Мітраполія УплыўЛітоўская Мітраполія Дадатковыя зьвесткіЛітоўская Мітраполія Глядзіце таксамаЛітоўская Мітраполія ЗаўвагіЛітоўская Мітраполія КрыніцыЛітоўская Мітраполія ЛітаратураЛітоўская Мітраполія Вонкавыя спасылкіЛітоўская МітраполіяБеларуская грэка-каталіцкая царкваБеларусыБерасьцейская уніяВялікае Княства ЛітоўскаеКанстантынопальскі патрыярхатЛітваЛіцьвіныСьвяты Пасад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар ЦішкевічВартавыя ісламскай рэвалюцыіКрайняя плоцьРусіфікацыя БеларусіДрама (аповесьць)120-я зэнітна-ракетная брыгадаРэжым ЛукашэнкіТрыбадызмТхор стэпавыАлесь РазанаўАмонімАлесь ЗайкаГісторыя СалігорскуЧарнобыльская АЭСІльля ХрэнаўВялікабрытаніяРэформа беларускага правапісу 1933 годуРыгор КастусёўМыш курганцаваПалітыкаМіністэрства фінансаў ЗШАЛюбТутэйшыя (выраз)ПаронімыГалоўная старонкаПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіАнатоль СербантовічBayraktar TB2Аральны сэксАвантуры майго жыцьцяІгар КабілянскіВашынгтон (акруга Калюмбія)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПацук шэрыГарнастайМагатма ГандзіForbesМарт (імя)Венанцы БутрымВалянцін АкудовічМаксім ГарэцкіДаўгаКірыліцаРодныя гоні (1927)Анатоль СысАўкштотаФёдар МачалаўМураўёўкіЛітваКастусь ГубарэвічСяргей Дарожны12 гадоў рабства (фільм)ПрыметнікКітаНямеччынаРэшаўМузыкаРужанецЛеанід ГалубовічВіктар ШніпФундацыя «Вікімэдыя»Пятро ВасючэнкаНаша НіваКазЛітоўская кухаркаСьпіс стагодзьдзяўВольга ЧамаданаваМарыя АнтуанэтаМарыя МартысевічДыплёмКурыцаУладзіслаў СыракомляЎ🡆 More