Ліцьвякі

Ліцьвякі (літвякі, літвакі) — у XIX стагодзьдзі рэгіянальная назва жыхароў гістарычных Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія ўжывалі ў гутарцы дзьве мовы — беларускую і летувіскую, альбо іх сумесь.

Таксама гэтае насельніцтва азначалася як «новыя літоўцы».

«Ліцьвякамі» або «літвакамі» (поруч зь ліцьвінамі) украінцы традыцыйна называлі беларусаў, а ў 1985 годзе зазначалася, што назва «літвакі-калыбанюкі» ўжываецца ў якасьці мясцовага этнікону на беларуска-ўкраінскім Палесьсі (паміж Століным і Кастопалем). Апроч таго, яшчэ ў пачатку XX ст. бытаваньне саманазвы «літвакі» засьведчылі сярод беларускага насельніцтва Рэчыцкага павету.

Гісторыя

Ліцьвякі 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

У 1869 годзе Ігнат Казлоўскі зьвяртаў увагу на тое, што папулярызацыя летувіскай мовы і культуры ў Вялікім Княства Літоўскім пачалася па Люблінскай уніі (1569 год), а асноўную ролю ў ёй адыгралі нямецкія ўлады Прусіі і ордэн езуітаў (а менавіта «польская партыя» ў ім). Галоўны матыў апошніх гэты дасьледнік бачыў у жаданьні палякаў зьнішчыць моўна-культурныя повязі паміж ліцьвінамі і русінамі дзеля іх палянізацыі і асыміляцыі. Паводле Ігната Казлоўскага, па падзелах Рэчы Паспалітай летувізацыя адбылася праз парафіяльныя школы, дзе расейскія ўлады дазволілі выкладаньне па-летувіску, а таксама касьцёл (найперш на тэрыторыі Жамойцкай дыяцэзіі, дзе перавага аддавалася ксяндзам з этнічнай Жамойці). Ён жа зьвяртае ўвагу на сьведчаньне Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), што пры мяшаным шлюбе (жонка — летувіска, муж — беларус) дзеці выхоўваліся па-летувіску альбо ўся радзіна магла палянізавацца, бо польская мова выконвала ролю пасярэдніка. Прытым летувізацыі спрыялі тагачасныя польскамоўныя аўтары (былы езуіт Францішак Ксавэры Богуш у сваёй кнізе «Аб пачатку народу і мовы літоўскай», Іяхім Лялевель ды іншыя), якія прыўзносілі балтыйскасьць з паганствам (летувіскасьць) і зьмяншалі ўплывы Русі ў гісторыі Літвы, а таксама вялі прапаганду сярод беларускамоўных сялянаў, нібы іхныя продкі былі летувісамі паводле паходжаньня.

Як сьведчыў Ігнат Казлоўскі, за яго часам жыхароў гістарычных Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія ўжывалі ў гутарцы дзьве мовы — беларускую і летувіскую, альбо іх сумесь, у якой дамінавала беларуская мова — палякі называлі «новымі літоўцамі», тым часам уласна жамойты называлі гэтых летувісаў «гудамі» і не лічылі іх часткай летувіскага народу. Сваім парадкам, беларусы і каталіцкія сьвятары гэтых «новых літоўцаў» называлі «ліцьвякамі». Сярод іншага, Ігнат Казлоўскі зьвяртае ўвагу на выснову гісторыка Іяхіма Лялевеля, што жамойцкія назвы вёсак Гуды, Гудышкі, Гудырві, Гудыўны, Гудлоўскія, Гідзелі, Гудсоды, Гудкальні, Гудвіцы, Гудакі, Гуткаў і да т. п. азначаюць тое ж самае, што словы «русін», «славянін». На думку Ігната Казлоўскага, гэтыя вёскі атрымалі такія назвы, бо іх жыхары пакінулі ўжываць беларускую мову пазьней за жыхароў іншых вёсак у Ковенскай губэрні.

У слоўніку Насовіча (1870 год) да беларускага слова «литвинъ» даецца расейскі адпаведнік «литовецъ» і прыклад ужываньня «литвинъ як линъ», сьледам прыводзіцца слова «литвякъ», якому даецца расейскае тлумачэньне «тоже, что литвинъ» і прыклад ужываньня «литвяки по нашему не говоруць», а ў іншым месцы слоўніка — у якасьці прыкладу да слова «боцвинне» — прыводзіцца радок зь беларускай народнай песьні «Кузьма и Дземьянъ два лицвины, принешли горшочекъ боцвиння».

Слова «ліцьвяк» з значэньнем 'летувіс' у 1927 годзе зьмясьціў у сваім «Віцебскім краёвым слоўніку» Мікалай Касьпяровіч. Выдадзены ў 1980 годзе другі том «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» засьведчыў тагачаснае бытаваньне ў Віленскім раёне формы «лецьвяк» (побач зь «літвяк»), а таксама ў Гарадзенскім раёне формы «ліцьвяк» з такім жа значэньнем. Слова «ліцьвяк» у значэньне 'летувіс' падае выдадзены ў 2014 годзе «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»: «Ліцьвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцьвякоў не любілі».

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Ліцьвякі ГісторыяЛіцьвякі Глядзіце таксамаЛіцьвякі ЗаўвагіЛіцьвякі КрыніцыЛіцьвякіБеларуская моваВількамірскі паветКовенскі павет (ВКЛ)Летувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валеры Гапееў2008Ісьляндзкі коньБаранавіцкі раёнАлег ЖданБеліца (Жлобінскі раён)Сафі ЭвансЯўген ВалошынГадзьГайла (імя)Арсень СкапецВіялянчэльМіраслаў ЛазоўскіРажава (Беларусь)РэгіёнНаша ўскраінаБеларуская літаратураІгар ТурПольская моваЛіцьвіныБраўзэрПрыпяцьГарадзенская вобласьцьБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеГрудзіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)УкраінаМіхаіл ГуцарыеўЯн ЧэрскіАльгерд БахарэвічРагнедаПолк імя Кастуся КаліноўскагаМайкрасофтМарыя Мартысевіч26 красавікаКірыл КоктышБанкаўскі рахунакГісторыя БеларусіЛеанід ГалубовічМастацкі творМіхась РудкоўскіСказMozilla FirefoxРэформа беларускага правапісу 1933 годуАлесь РазанаўКітабыВугоршчынаБушкаСтатусбанк28 красавікаХарэйБудынак1874Уладзімер КаткоўскіГрошыКурдзкая моваГісторыя МенскуКаханьне без пранікненьня29 красавіка(486958) 2014 MU69Акторы парнафільмаўЯкуб КоласПадаграПінгвіныРамантызмСтурчурканФундацыя «Вікімэдыя»Брыгада (войска)Сьцяг ЛібііMemento mori🡆 More