Ліпск (польск.
Lipsk) — места ў Польшчы, на рацы Бобры. Цэнтар меска-сельскай гміны Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 2411 чалавек.
Ліпск лац. Lipsk | |||||
польск. Lipsk | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 8 сьнежня 1580 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Аўгустоўскі | ||||
Гміна: | Ліпск | ||||
Плошча: | 4,97 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 2520 чал. (2004) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-315 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 23.4° у. д. 23°24′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 23.4° у. д. | ||||
Ліпск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.lipsk.pl/ |
Ліпск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Колішняе галоўнае рускае (праваслаўнае) места на землях яцьвягаў.
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Воля Ліпская датуецца 1533 годам. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
8 сьнежня 1580 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Ліпску Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі ладзьдзя з надзьмутым ветразем. У XVII ст. тут дзейнічалі касьцёл і царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліпск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 253 будынкі, на 1861 год — таксама 253.
У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай адабраньня царквы ў Сьвятога Пасаду даслалі ў Ліпск карную казацкую сотню, якая забіла дзьвюх тутэйшых вернікаў і скалечыла больш за дзесяць зь іх. У 1880 годзе ў месьце збудавалі мураваную царкву-мураўёўку. У 1908 годзе ў зьвязку з масавым пераходам тутэйшых праваслаўных у рымскае каталіцтва рэлігійны прыход Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі спыніў сваё існаваньне. У 1906—1914 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла, куды з старой драўлянай царквы перанесьлі абраз Маці Божай Базылянкі XVII ст.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1937 годзе царкву-мураўёўку разабралі на будаўнічыя матэрыялы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Ліпск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ліпск увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. У чэрвені 1941 — верасьні 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ліпск Польскай Народнай Рэспубліцы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ліпск (Польшча), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.