Аповесьць Ліквідацыя: аповесьць Васіля Быкава

«Ліквідацыя» (савецкая цэнзура забараніла гэту назву і першапачаткова аповесьць выйшла пад назвай — «Сотнікаў») — адзінаццатая аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, упершыню апублікаваная ў 1970 годзе ў часопісе «Новый мир» (№ 5), затым — у адзінаццатым нумары часопіса «Полымя».

Праца над аповесьцю вялася з 1 сьнежня 1968 па 31 ліпеня 1969 гг.

Ліквідацыя (Сотнікаў)
па-беларуску: Ліквідацыя
Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі
Вокладка выданьня 2014 году
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1968—1969
Публікацыя: 1970 —
«Новый мир» № 5  (рас.) «Полымя» № 11  (бел.)
Электронная вэрсія

Гісторыя стварэньня

Гісторыя стварэньня аповесьці была зазначана самім аўтарам у артыкуле «Как создавалась повесть „Сотников“». Сьпярша аўтар фармулюе пастаўленыя ў аповесьці праблемы:

Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі  Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі два маральныя моманты, якія, спрасьціўшы, можна сфармуляваць так: «Што такое чалавек перад зьнішчальнаю сілай бесчалавечых абставінаў? на што ён здольны, калі магчымасьці абараніць жыцьцё вычарпаны ім да канца і прадухіліць сьмерць немагчыма? Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі 

Далей Васіль Быкаў расказвае пра выпадак, які адбыўся ў жніўні 1944 году, калі праязджаючы міма палонных ён убачыў знаёмы твар колішняга саслужыўца, які з восені 1943 году лічыўся забітым. Гэты чалавек быў пасьмяротна ўдастоены высокай узнагароды за стойкасьць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім пляцдарме.

Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі  Аб ім расказвалі новаму папаўненьню, аб яго подзьвігу праводзілі гутаркі, на яго вопыце вучылі ваяваць. А ён вось сядзеў цяпер перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі з трохкаляровым шаўронам на рукаве, на якім красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА» Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі 

Далейшы аповед тычыцца гісторыі гэтага саслужыўца, якую аўтар называе «сумнай і адначасна страшнай у сваёй зьнішчальнай прастаце»

Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі  Аказваецца, у тым памятным баі на пляцдарме ён ня быў забіты, а быў толькі паранены і трапіў у палон. У лягеры, дзе ён апынуўся, сотнямі паміралі з голаду, а ён хацеў жыць і, надумаўшы абхітрыць немцаў, запісаўся ва ўласаўскую армію з надзеяй знайсьці момант і перабегчы да сваіх. Але, як на тое ліха, здатнага моманту ўсё не было, фронт знаходзіўся ў жорсткай абароне, а за ўласаўцамі строга сачылі немцы. З самага пачатку нашага наступленьня яму давялося прыняць удзел у баях супраць сваіх, хоць, зразумела, ён страляў угору: ці ж ён вораг сваім? — суцяшаў ён сябе. Урэшце аказаўся ў палоне, вядома ж, здаўся сам, інакш бы тут не сядзеў... Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі 

Гэтая гісторыя, паводле ўласнага прызнаньня, прывяла Быкава да асэнсаваньня той маральнай ідэі, якая паслужыла асновай аповесьці «Сотнікаў».

Публікацыя

«Новый мир»

Аповесьць пісалася ў той час, калі ў друку працягвалася чатырохгадовае цкаваньне за ранейшыя «новомирские» аповесьці: «Мёртвым не баліць», «Праклятай вышыні» і папярэднюю аповесьць «Круглянскі мост».

Новы твор В. Быкаў плянаваў друкаваць у беларускім часопісе. Спачатку выбар паў на «Маладосць», але праз нацягненыя адносіны з вышэйшым начальствам колішняга галоўнага рэдактара Пімена Панчанкі, якія не ў апошнюю чаргу былі выкліканыя публікацыямі твораў Быкава, аўтар аднёс рукапіс у «Полымя», якое, аднак, не сьпяшалася выдаваць новую аповесьць, і В. Быкаў, не прысьпешваючы яго, пакрысе пераклаў твор на расейскую мову. Неўзабаве Ірына Быкава адвезла перадрукаваны рукапіс у «Новый мир». У хуткім часе тагачасны галоўны рэдактар часопісу Аляксандар Твардоўскі паведаміў В. Быкаву пра гатоўнасьць надрукаваць аповесьць. Аповесьць будзе апублікаваная ў «Новом мире» ў 1970 г. (№ 5) у расейскім перакладзе і — пад назвай «Сотнікаў».

«Полымя»

Тым часам лёс публікацыі «Сотнікава» ў «Полымі» вырашаўся на лютаўскім паседжаньні рэдактарскай калегіі. За публікацыю выказваецца адсутны тады Янка Брыль у сваім лісьце сакратару часопісу Алесю Бачылу:

Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі  Аповесьць «Сотнікаў» — глыбокі, сумленны, таленавіты твор, і я, безумоўна, за тое, каб ён як мага хутчэй зьявіўся ў «Полымі». Ненармальна гэта і брыдка, што такія творы зьяўляюцца раней й перакладзе... Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі 

Аповесьць «Сотнікаў» зьявілася ў адзінаццатым нумары «Полымя» за 1970 год, але пасьля таго, як у тэкст былі ўнесеныя значныя праўкі. Аб тым, у прыватнасьці, клапаціўся Пятрусь Броўка ў сваім лісьце да рэдакцыі:

Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі  Што б мне хацелася? <...>
Па-першае, хоць у парадку адступленьня паказаць хоць бы адну падзею гераізму партызанаў. Хай бы яна зьвялася, скажам, да разгрому невялічкага гарнізона дзесьці ў воласьці, у невялікім мястэчку. А то ўвесь час яны ўцякаюць (гэтыя Рыбак і Сотнікаў).
Па-другое. Вельмі прыкра, калі Рыбак вядзе Сотнікава на сьмерць. Можа, адзінкавы такі выпадак і быў, але гэта неўласьціва нашаму партызанскаму руху. Можа, варта было б пазьбегнуць гэтага, а калі не, дык было б добра, каб Рыбака (нягледзячы на яго пераход у паліцаі) усё роўна павесілі. А то выходзіць, што здрадніцтва, шкурніцтва перамагае. <...>
Аповесьць Ліквідацыя: Гісторыя стварэньня, Публікацыя, Крыніцы і заўвагі 

Зрабіць рэдактуру «Сотнікава» было даручана Барысу Сачанку

Сучаснасьць

27 чэрвеня 2014 году аповесьць «Сотнікаў» была перавыдадзена без цэнзуры, да таго ж аповесьці была вернута арыгінальная назва «Ліквідацыя».

Крыніцы і заўвагі

— Адамовіч, А. Аповесьці Васіля Быкава / А. Адамовіч // Полымя. — 1973. — № 2

Аднак, паводле словаў А. Пяткевіча, была і іншая, папярэдняя назва — «Двое ўначы». П. Вайль сьведчыў, што першапачаткова аповесьць называлася «Рыбак і Сотнікаў». Зрэшты, падчас першай публікацыі ў часопісе «Новый мир», аўтарскі варыянт не захаваўся.
  • ^ Гл. Быков, В. Как создавалась повесть «Сотников» // Литературное обозрение. — 1973. — № 7.
  • ^ Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. — Мінск: Маст. літ., 1984. — С. 95.
  • ^ Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. — Мінск: Маст. літ., 1984. — С. 96—97.
  • ^ Сяргей Шапран. "З "Сотнікава" пачынаюцца 70-я гады...": да гісторыі напісання і першай публікацыі аповесці Васіля Быкава // Роднае слова. — Мн.: 2008. — № 6. — С. 11. — ISBN 02341360.
  • ^ Сяргей Шапран. "З "Сотнікава" пачынаюцца 70-я гады...": да гісторыі напісання і першай публікацыі аповесці Васіля Быкава // Роднае слова. — Мн.: 2008. — № 6. — С. 10. — ISBN 02341360.
  • ^ Быкаў, В. Доўгая дарога дадому : кніга ўспамінаў. — Мінск: ГА БТ «Кніга». — Т. 2003. — С. 312.
  • ^ БДАМЛМ. Фонд 42. — Воп. 1. — Адз. зах. 618. — Арк. 149
  • ^ Па Богу і людзям сэнс жыцця чалавечага ў тым, каб жыць. Высока. : інт. А. Тамковіча з В. Быкавым // Свободные новости. — 1999.
  • ^ Выйшла з друку «Ліквідацыя»..
  • Вонкавыя спасылкі

    Tags:

    Аповесьць Ліквідацыя Гісторыя стварэньняАповесьць Ліквідацыя ПублікацыяАповесьць Ліквідацыя Крыніцы і заўвагіАповесьць Ліквідацыя Вонкавыя спасылкіАповесьць ЛіквідацыяБеларусВасіль БыкаўПолымя (выдавецтва)Пісьменьнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

    Сьляпун букавінскіРаіса БаравіковаСловаБераRSSПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіКляштарГенадзь ПашкоўРужанецАўгуст МоцныЛітоўская кухаркаСоня садоваяВікізьвесткіКузьма ЧорныВязынка (Маладэчанскі раён)ЦмокРодныя гоні (1927)Максім ГарэцкіАрцём АрашонакМенскВіленскае барокаПаўднёвая АсэтыяБортніцтваХартыя’97Васіль ІгнаценкаАндрусь ГорватПорнгабМузыкаТэўтонскі ордэнМарат МаркаўПінскДрыгавічыЛямбардПагоня (песьня)30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)ТравеньУладзіслаў ГалубокГукВялікае Княства ЛітоўскаеУправа КДБ па Гомельскае вобласьціДругая сусьветная вайнаМольГедбудMozilla FirefoxКонрадГарбатаГавейка1919Уніфікаваная назва рэсурсуКлеапатраАсенМыш курганцаваМагутны БожаВікіІндаэўрапейскія мовыЛаскаценьСьпіс вялікіх князёў літоўскіхЛявон ВашкоЛіндаМарына ВасілеўскаяЗоя КоўшЭквадорКолерПрыназоўнікДзеяслоў (часопіс)Дыялекты беларускай мовыКлёд МанэКрэдытны каапэратыўКаханьне без пранікненьняТрыбуна працыІгар КабілянскіМікола Купрэеў🡆 More