Лідзкі Замак

Помнік абарончай архітэктуры
Лідзкі замак
Лідзкі замак
Лідзкі замак
Краіна Беларусь
Места Ліда
Каардынаты 53°53′13.83″ пн. ш. 25°18′10.08″ у. д. / 53.887175° пн. ш. 25.3028° у. д. / 53.887175; 25.3028 25°18′10.08″ у. д. / 53.887175° пн. ш. 25.3028° у. д. / 53.887175; 25.3028
Дата заснаваньня 1330
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Лідзкі замак на мапе Беларусі
Лідзкі замак
Лідзкі замак
Лідзкі замак
Лідзкі Замак Лідзкі замак на Вікісховішчы

Лі́дзкі за́мак — помнік архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Лідзе. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Вялікага Княства Літоўскага Наваградак — Крэва — Меднікі — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры места, пад адрасам вуліца Замкавая, 1. Твор раманскай архітэктуры і раньняй готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны замак у Лідзе пачалі будаваць у 1323 годзе на загад вялікага князя Гедзіміна. Пісьмовыя крыніцы сьведчаць, што будаваньне вялося 5—7 гадоў. Па сьмерці Гедзіміна Ліда стала сталіцай княства, якім паводле чаргі валодалі Альгерд, яго сын Ягайла і Вітаўт.

Замак адыграў значную ролю ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 годзе кароль і вялікі князь Ягайла прымаў тут прысягу ад свайго брата Скіргайлы, полацкага князя. У 1422 годзе ў замку шырока адзначаўся шлюб Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай, пачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. А ў ліпенi 1506 году тут памiраў кароль і вялікі князь Аляксандар: пры сваіх падданых і жонцы Алене ён прычасьціўся і падпісаў тастамэнт.

У XIV ст. замак ня раз атакавалі крыжакі. Упершыню яны зьявіліся пад замкавымі мурамі ў 1384 годзе, калі па працяглай аблозе і штурме змаглі захапілі замак. Другую атаку на Ліду ўчынілі ўзімку 1392 году, калі спалілі навакольныя будынкі, абрабавалі места і аблажылі замак. Кіраўнік абароны, князь Карыбут, які меў замалую колькасьць ваяроў, мусіў уначы пакінуў фартэцыю. Рыцары захапілі шмат вайсковага рыштунку і зброі. Праз два гады крыжацкія аддзелы зноў напалі на Ліду, але на гэты раз замак выстаяў.

У канцы XIV — пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт перабудаваў замак і зрабіў яго адным з наймагутнейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. У пачатку XV ст. каля яго муроў апынуліся войскі смаленскага князя Юрыя, які прыйшоў вызваляць сваю сям’ю, захопленую Вітаўтам у палон. Смаляне спалілі места, некалькі разоў штурмавалі замак, але ўзяць яго ня здолелі. Неўзабаве ў 1433 годзе замак аблажылі войскі Сьвідрыгайлы, прэтэндэнта на сталец ВКЛ. Места зноў ушчэнт згарэла, але абаронцы замка адбілі ўсе атакі.

У пачатку XVI ст. да замка падыходзілі крымскія татары, якіх разьбілі ў ваколіцах Ліды. У 1533 годзе Замкавую царкву перанесьлі ў само места. З 1568 году ў замку працавалі суд і архіў, у паўночна-ўсходняй вежы была вязьніца. У XVII ст. за каралем і вялікім князем Янам Казімерам каля замка выкапалі стаў.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1659 годзе замак аблажыла 30-тысячнае маскоўскае войска ваяводы Мікіты Хаванскага і па гарматным абстрэле і працяглай аблозе ўзяло яго. Захопнікі спалілі ўсе драўляныя будынкі, а калодзежы засыпалі. У Вялікую Паўночную вайну швэдзкія войскі ўзарвалі абедзьве вежы. У час паўстаньня 1794 году ў замку вялі бой з расейскім войскам паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі, узброеныя 18 гарматамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. Па 1891 годзе расейскія ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, з адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. У гэты час амаль цалкам зьнішчылі рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабралі частку заходняй сьцяны.

У 1909 годзе дзеля частковай кансэрвацыі выдзялілі невялікія сродкі — 943 рублі. Будаўнікі раскідалі ненадзейныя месцы муроў, а паверхні сьценаў абмазалі цэмэнтавай рашчынай. У 1911 годзе беларускі археоляг Вандалін Шукевіч пісаў, што будаўнікі замуравалі байніцы на паўночнай сьцяне, а цэмэнтавая нашлёпка на сьценах стала прыцягваць вільгаць, што разбурала вонкавыя паверхні муроў.

Найноўшы час

У міжваеннай Польскай Рэспубліцы замак адрэстаўравалі: каменнай агароджай злучылі заходнюю і паўднёвую сьцены, часткова заклалі разбураны паўднёва-ўсходні кут і замуравалі бакавыя ўваходы. На месцы парушанага паўночна-заходняга кута зьявіліся драўляныя вароты на замкавы падворак. Улетку тут спыняўся вандроўны цырк альбо зьвярынец, а узімку пасярэдзіне двара ставілі яліну і залівалі коўзанку. Улетку 1929 году замак вывучаў мастак Язэп Драздовіч, які прысьвяціў яму альбом замалёвак.

22 студзеня 1940 году савецкія ўлады фармальна надалі замку статус помніка архітэктуры. За часамі нямецка-савецкай вайны ў замку знаходзіўся шпіталь, пазьней замкавы двор выкарыстоўваўся як пляц для супрацьпаветранай абароны.

У 1970 годзе пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова на замкавым падворку прайшлі першыя археалягічныя дасьледаваньні. У 1977—1978, 1980 і 1985 гадох раскопкі ў замку праводзіў Алег Трусаў. У 1986—1987 гадох замак дасьледаваў Аляксандар Краўцэвіч.

У 1982 годзе ў замку зрабілі поўную кансэрвацыю. Пазьней вяліся аднаўленчыя працы дзеля наданьня замку пачатковага выгляду. Сьпярша аднавілі вежу і драўляную абаронную галерэю, што цягнецца ўздоўж кароны муроў з стрэльніцамі. У выніку маштабнай рэканструкцыі замка ў 2010 годзе адбудавалі другую вежу і астатнія дзялянкі муроў.

Архітэктура

Займае насыпны пясковы ўзгорак (вышыня 5—6 м), аточаны балоцістымі берагамі рэк Лідзеі і Каменкі, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад места. У аснове замка тып фартыфікацыі, вядомай пад назвай кастэль. Мае форму чатырохкутніка памерамі 93,5 × 83,45 × 80 × 84 м, аточанага мурам вышынёю да 15 м і шырынёю 2 — 1,5 м зь дзьвюма вонкавымі чатырохкутнымі вежамі.

Асноўнае абарончае значэньне мелі пастаўленыя на невысокім падмурку (70—80 см) сьцены вышынёй 12 м, таўшчынёй 1,5—2 м. Уверсе яны пераходзяць у баявую галерэю, сьценка складаецца з цэглы (таўшчыня 7 см), мае адзін рад байніц, разьмешчаных на адлегласьці 2,4 м адна на адной. Памост галерэі абапіраецца на драўляныя бэлькі. На паўднёвых і ўсходніх сьценах замка на каменных фігурных кансолях стаяць 2 цагляныя прыбіральні.

Паўднёва-заходняя вежа (да рэканструкцыі захаваліся фрагмэнты падмуркаў, зробленыя без перавязкі з замкавымі мурамі, але на адным узроўні з падмуркамі апошніх) у пляне квадратная і мае памеры 11,3 × 11,3 м, падмуркі (шырыня каля 3 м, глыбіня да 70 см) складаюцца зь вялікіх і сярэдніх камянёў. Паўночна-ўсходняя вежа мае выгляд крыху перакошанага рознабаковага чатырохкутніка (12 × 12, 5 × 12, 3 × 12,15 м) і далучаецца да замкавых муроў безь перавязкі. Таўшчыня яе сьценаў з боку двара дасягала 3 м, дакладка да сьценаў замка — 83 см. Мае аздоблены фігурнай цэглай аркавы ўваход з боку двара і ўсходы ў тоўшчы заходняй сьцяны шырынёй 1 м з драўлянымі прыступкамі на цаглянай аснове. У паўночнай, усходняй і паўднёвай сьценах захаваліся пячныя нішы. Першы паверх перакрываецца крыжовым скляпеньнем. Абедзьве вежы накрваюцца шатровымі дахамі і не выступаюць за пэрымэтар сьценаў.

У замак вядуць 3 уваходы, 2 зь іх — ва ўсходняй сьцяне. Меншая брама, якая служыла для штодзённага карыстаньня, мае шырыню 2,5 м і вышыню 3 м, завяршаецца стрэльчатай аркай. Большая брама, якая выконвала ролю параднай брамы, мае шырыню каля 4,5 м і вышыню да 6 м. Над яе паўцыркульнай аркай разьмяшчаўся ляпны картуш з выявай дзяржаўнага гербу Вялікага Княства Літоўскага Пагоні. Большы ўваход мае сьпічастую нішу, прарэзаную ўваходным праёмам меншых памераў. Магчыма, тут быў пад’ёмны мост. Паўднёвая сьцяна замка праразаецца на вышыні каля 2 м ад зямлі скразным праёмам з паўцыркульнай аркай — запасным ходам дзеля раптоўных вылазак залогі альбо скрытага выхаду ў крытычныя моманты абароны.

На замкавым двары разьмяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку дом кашталян, кашары, склады, калодзежы. Жылыя памяшканні былі на верхніх паверхах вежаў.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лідзкі Замак  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000328

Tags:

Лідзкі Замак ГісторыяЛідзкі Замак АрхітэктураЛідзкі Замак ГалерэяЛідзкі Замак КрыніцыЛідзкі Замак ЛітаратураЛідзкі Замак Вонкавыя спасылкіЛідзкі Замак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пераклады Бібліі на беларускую мовуБлакітная сойкаЯва (імя)Сямейства (біялёгія)Хартыя’97Вольная Беларусь (рух)ВікізьвесткіАркадзь КуляшоўСаргоўдТаксіЛямбардҐБеларуская Народная РэспублікаСонечная энэргіяСусьветная служба Бі-Бі-СіГражына (паэма)Hromadske.TVНіл Гілевіч30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Васіль БыкаўАвечкаНізкі РынакБеларусьBayraktar TB2Максім ТанкКарусь КаганецАлегДыплёмЗямля пад белымі крыламіКрамаTor BandАльгерд БахарэвічГолуб (сузор’е)Сьпіс стагодзьдзяўАлесь ЗайкаЦэглаСлавамір Адамовіч17 красавікаЛезьбіянстваВымяForbesПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАфанасі ФіліповічІталіяМесны склонRSSЎэйлзВольга КараткевічМузыкаЧалавекБодаПацукТэўтонскі ордэнМагутны БожаДрыгавічыСтаніслаў ЯроцкіСпадчына (верш)Лявон ВольскіБеларускае нацыянальнае адраджэньнеНародная асьветаМаксім БагдановічПацук шэрыБабёрЛетувізацыяСказГрэбляISO 4217🡆 More