Бондар Лявонці

Мітрапаліт Лявонцій (у сьвеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губэрня — 24 студзеня 1999) — беларускі й расейскі праваслаўны дзеяч.

Лявонцій (Бондар)
Бондар Лявонці
мітрапаліт Арэнбурскі і Бузулумскі
1992 — 24 студзеня 1999
ПапярэднікПаладзі (Камінскі)(ru)
НаступнікВалянцін (Мішчук)(ru)

6-ы япіскап Навасыбірскі і Барнаульскі
5 траўня 1961 — 14 траўня 1963
ПапярэднікДанат (Шчогалеў)(ru)
НаступнікКасіян (Яраслаўскі)(ru)

япіскап Арэнбурскі
1963 — 1992

япіскап Менскае япархіі (в.а.)
19 верасьня 1960 — 16 сакавіка 1961
ПапярэднікГуры (Ягораў)(ru)
НаступнікАнтоні (Крацевіч)(ru)

Бабруйскі япіскап, вікарыій Менскае япархіі
23 ліпеня 1956 — 1961
ПапярэднікМітрафан (Гутоўскі)
НаступнікПётар (Карпусюк)
(ад 2004 году)

Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся7 траўня 1913
Мерач, Троцкі павет, Віленская губэрня
Памёр24 студзеня 1999 (85 гадоў)
Арэнбург
ПахаваныПанцелеймонаўскі прыдзел Мікольскага катэдральнага сабора Арэнбурга
Прыняцьце сьвятога сану2 студзеня 1944
Прыцяцьце манаства28 сьнежня 1943
Япіскапская хіратонія10 жніўня 1956

Узнагароды
Ордэн Сяброўства народаў
Бондар Лявонці Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

Зь сям’і псаломшчыка. У 1935 годзе скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, а ў 1939 годзе — Праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.

У 1940—1942 гадах паслушнік у Віленскім Сьвятадухаўскім манастыры. 26 сьнежня 1943 году пастрыжаны ў манаства, пасьвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946 году. У 1946 годзе прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узьвядзеньнем у сан ігумена. У 1947—1949 гадах сьвятар у в. Хоўхла Маладэчанскага раёну і ў в. Ястрэбль Берасьцейскае вобласьці. У лістападзе 1949 году стаў інспэктарам і выкладчыкам Менскае духоўнае сэмінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Сьвятое Пісьмо Старога запавету, склаў машынапісны канспэкт па Старым запавеце для ўсіх чатырох клясаў сэмінарыі. Зь ліпеня 1953 году — намесьнік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта.

23 ліпеня 1956 году стаў Бабруйскім япіскапам, вікарыем Менскае япархіі. Служыў у Сьвята-Мікольскім саборы Бабруйску аж да яго зачыненьня. У 1960 годзе часова кіраваў Менскай япархіяй. У траўні 1961—1963 кіравальны архірэй Новасыбірскае й Барнаульскае япархіі. З 1963 году кіраваў Арэнбурскай япархіяй. Ад 1971 году архіяпіскап. На інтранізацыі патрыярха Алексія II як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Расейскай праваслаўнай царкве ўручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 году мітрапаліт. За гады служэньня Лявонція ў Арэнбурскай япархіі колькасьць прыходаў вырасла больш чымся ў сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.

Пахаваны ў Мікольскім катэдральным саборы Арэнбургу. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданескага I і II ступені, сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера II ступені, сьвятога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбургу. Ведаў сем моваў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віленская губэрняМерачТроцкі павет (Віленская губэрня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў МанюшкаРэджайнаСьпіс непрызнаных краінаўЭманюэль (фільм)E (літара)Лязьбійская парнаграфіяШвайцарыяПартугаліяМаксім ТанкПрыназоўнікАнжаліка АгурбашКаталіз.comВісігерд (імя)Польская Народная РэспублікаПольшчаНазоўнікСяржук Сокалаў-ВоюшБісэксуальная парнаграфіяМаксім БагдановічМіхал БаброўскіДрамаСтараславянская моваАркадзь МарціновічПерабудоваГарацыё НэльсанСьпіс гарадоў БеларусіВятрак (млын)Парнаграфія ў ЧэхііБеларусыЛюблінская уніяАнатоль ГрачанікаўАлесь ПушкінКавалёўМэлятанінПрастытуцыя ў БеларусіАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыАтамБерасьцейская вобласьцьРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаДэмакратыяMazdaМаркёрВінцэнт дэ Поль8 сакавікаМікола МятліцкіПухлыКастусь КаліноўскіВэб-сайтТбілісіБеларуская (тарашкевіца)БарыТравеньВольныя матэрыялыУладзімер ПуцінЖнівеньБіскупКантыгердІсламская дзяржаваЮбілейная плошча (станцыя мэтро)ARM (працэсар)ІталіяАляксей НавальныГімн Беларускай ССР🡆 More