Люблінскі Трыкутнік

Лю́блінскі трыку́тнік (па-летувіску: Liublino trikampis, па-польску: Trójkąt Lubelski, па-ўкраінску: Люблінський трикутник) — трохбаковы рэгіянальны альянс для дзяржаўнага, гаспадарчага й грамадзкага супрацоўніцтва між Летувой, Польшчай і Украінай.

28 ліпеня 2020 году ў Любліне (Польшча) была падпісаная сумесная заява міністраў замежных справаў Летувы, Польшчы й Украіны аб стварэньні міжнароднай арганізацыі.

Ідэя стварэньня такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол.

Спосабы супрацоўніцтва

Паводле гэтае сумеснае заявы Летувы, Польшчы й Украіны, кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў павінныя пастаянна праводзіць сустрэчы ў галінах шматбаковай дзейнасьці й пры ўдзеле выбраных людзей. Яны таксама праводзяць зборы людзей на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных справаў сваіх краінаў і ствараюць у гэтых міністэрствах пазыцыі па пытаньнях супрацоўніцтва ў Люблінскім трыкутніку.

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трыкутніка.

Міжнародны сойм

Міжнародны сойм Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сойму Летувы, Сойму і Сэната Рэспублікі Польшчы быў створаны ў 2005 годзе для наладжваньня дачыненьняў трох краінаў у соймавым вымярэньні. Уступнае пасяджэньне сойму адбылося 16 чэрвеня 2008 году ў Кіеве (Украіна). Сойм мае камітэты па эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва.

Аб’яднанае войска

Летувіска-польска-ўкраінская брыгада была створаная ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў галіне абароны ў 2014 годзе. Забесьпячэньне дзяржаўнага ўкладу ў міжнародныя вайсковыя злучэньні (Рэзэрвовыя пагадненьні ААН, Баявыя тактычныя суполкі Эўразьвязу, Сілы рэагаваньня НАТА), а таксама ў міжнародныя апэрацыі па падтрыманьні міру й бясьпекі пад эгідай ААН, Эўразьвязу, НАТА й іншых міжнародных арганізацыяў у сфэры бясьпекі на аснове мандата Рады Бясьпекі ААН і ў выпадку зацьвярджэньня соймамі краінаў-удзельніцаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Люблінскі Трыкутнік Спосабы супрацоўніцтваЛюблінскі Трыкутнік Міжнародны соймЛюблінскі Трыкутнік Аб’яднанае войскаЛюблінскі Трыкутнік Глядзіце таксамаЛюблінскі Трыкутнік КрыніцыЛюблінскі Трыкутнік Вонкавыя спасылкіЛюблінскі ТрыкутнікЛетуваЛетувіская моваПольская моваПольшчаУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Казімер МалевічБэрлінСельская гаспадаркаКалі-юга15 красавікаДамініканская РэспублікаБаркэмпЭйкаЯўхім КарскіАговаВостраў ПасхіМіхал Клеафас АгінскіДзьвінскПаўлюк ТрусПарнафільм у ФранцыіЛюбчаІван АрашкевічГісторыя БеларусіЯнка МаўрЁган Вольфґанґ фон ҐётэДзень жартаўНідэрляндыКубак Ангельшчыны па футболеМядзьведзевыяІван МележМіхал ВітушкаАрцём АрашонакВіктар ШніпФарс (астан)Максім БагдановічІракКітайСтэланціс Славаччыны1744ПрыназоўнікЯнка КупалаЛексычнае значэньнеУладзімер Арлоў (гісторык)Алесь АркушСказАрхеалёгіяРобэрт ФішэрСтанкевіцаПарнаграфія ў БеларусіЦытрусŠІмануіл КантЛетувісы ў БеларусіАвечкаПлястмаса28 красавікаБізантыйскі каляндарГалоўная старонка800ПольшчаГомасэксуальнасьцьБлогТураўЛатаваЛюдзі на балоце (раман)Джынсавая рэвалюцыяБаскетболУкраінская моваІнтэрнэтСадавінаКандрат КрапіваНавукаАпавядальны сказEBay🡆 More