Любавічы

Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малой Бярэзіны.

Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 460 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.

Любавічы
лац. Lubavičy
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Дата заснаваньня: 1654
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Руднянскі
Плошча:
  • 1,44 км²
Насельніцтва: 460 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48141
Паштовы індэкс: 216774
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806
Любавічы на мапе Расеі
Любавічы
Любавічы
Любавічы
Любавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва

    Асноўны артыкул: Люб

Імя Люба (Leubo, Lubo, Liuba) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Любавічы 
Рынак. А. Адам, 1812 г.

Упершыню Любавічы ўпамінаюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павету ВКЛ. Паселішча значыцца ў лісьце маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча ад 30 красавіка 1655 году. Пазьней ім валодалі князі Любамірскія, якія збудавалі тут мураваную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Любавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1784 год тут было 243 двары, зь іх 178 належалі хрысьціянам, 65 — юдэям. У 1798 годзе адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы. У Вайну 1812 году ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у мястэчку праходзіў найбольшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш з абарачэньнем больш за 1,5 млн рублёў. На 1860 год — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, працавалі скарбовая жыдоўская вучэльня (16 вучняў) і гарбарня.

У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у юдаізьме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзеялі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую за часамі Першай сусьветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музэй (цяпер Расейская дзяржаўная бібліятэка). У Другую сусьветную вайну 4 лістапада 1941 году нацысты зьнішчылі ў Любавічах 483 жыды.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласьць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 8595 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2,5 тыс. чал.; 1860 год — 1516 чал., зь 978 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1592 чал.; 1998 год — 545 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 460 чал.

Інфраструктура

У Любавічах працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Любавічы 
Старыя юдэйскія могілкі
Любавічы 
А. Наліваеў, 1988 г.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Любавічы НазваЛюбавічы ГісторыяЛюбавічы НасельніцтваЛюбавічы Турыстычная інфармацыяЛюбавічы КрыніцыЛюбавічы ЛітаратураЛюбавічы Вонкавыя спасылкіЛюбавічыБеларуска-расейская граніцаБеларусьРасеяРудня (горад)Руднянскі раён (Смаленская вобласьць)Смаленская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТураўЛука ДончычTor BandАлесь ДуброўскіЗлучнікРоднае слова (часопіс)Івонка СурвілаПадвойнае пранікненьнеДэйвід ЎудардSQLДразды (гурт)Другая сусьветная вайнаДыяніз ІлкавічАдам МіцкевічВікіслоўнікЧасьціна мовыБеларускі клясычны правапісВалянцін АкудовічЗьмітрок БядуляПаўлінка (п’еса)Чорны замак АльшанскіТацяна СапачПабуджальны сказСурвэткаІван Шамякін1996Генадзь Валер’евіч Шутаў26 красавікаАнатоль ІвашчанкаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьМікалай МірскіАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўБанкаўскі рахунакЗямляГомельская вобласьцьЯгор ВосіпаўФундацыя «Вікімэдыя»Азэрбайджанская моваУсебеларускі народны сходГабрэіБеларуская народная партызанкаСахалінская вобласьцьБуценьФранцішак СкарынаМагіла льва (паэма)Роксі ПантэрБудзьма беларусамі!Лацінская моваРусіны (этнічная група)ГарбатаМікола ПапекаДарога Р6 (Беларусь)Жаночая эякуляцыяСтаніслаў МанюшкаВіленскі ўнівэрсытэтПолымя (часопіс)Сябар.aqБеларускі нацыяналізмСтаніслаў ВалодзькаЛюдміла СільноваПрыказкаКубізмМайкрасофтБеларуская ВікіпэдыяПалітык🡆 More