Лошыцкае Прадмесьце

Ло́шыца, Ло́шыцкае прадме́сьце — былая вёска, цяперака разьмешчаная ў паўднёвай частцы гораду, у сутоках ракі Лошыца і Сьвіслач.

Лошыцкае Прадмесьце
Сядзіба Любанскіх у Лошыцкім парку

Гісторыя

Лошыцкае Прадмесьце 
Капліца Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, пачатак XX ст.

Хутчэй за ўсё, на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы ў X—XIII стагодзьдзях знаходзілася велізарнае гарадзішча, якое з часам раздрабнілася на шэраг паселішчаў: Лошыца Вялікая, Лошыца Малая, Лошыца Гарнастаеўская

За вялікага князя Аляксандра аднайменны двор Менскага намесьніцтва быў пажалаваны прапраўнуку былога вялікага князя Яўнута Багдану Іванавічу, што, паводле тагачаснай адміністрацыйнай палітыкі ВКЛ, вывела двор зь дзяржаўнага падпарадкаваньня і ўключыла яго ў разьлеглую лятыфундыю роду. Некаторая купляніна «на реце... на Лошици» з часоў вялікага князя Казімера належала пісару Аляксандра Пятрашку, пра што згадваецца ў 1493 г. Далей у дакумэнтах пазначаецца як некалькі маёнткаў — Лошыцкі Двор князя Талачынскага (Вялікая Лошыца), Сухая Лошыца князя Адзінцова, Лошыца Гарнастаеўская ды іншыя сядзібы. Далейшымі ўладальнікамібылі Тышкевічы, Валадковічы, Друцкія-Горскія.

Двор Лошыцкі вядомы з 1557 г. Ад князёў Талачынскіх маёнтак перайшоў ва ўласнасьць роду князёў Друцкіх-Горскіх, у вытоках якога стаяў полацкі князь Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч. Першае вядомае згадваньне роду ў Лошыцы датуецца 1582 г. У 1597 г. маёнткам у вотчынным уладаньні валодаў князь Фёдар Друцкі-Горскі. У 1640 г. адбылося аддзяленьне Лошыцы ад суседняга Новага Двара.

Паводле візытаў уніяцкіх цэркваў Менскага і Ашмянскага паветаў, складзеных у 1680—1682 гг., паселішча з назваю Лошыца (па-польску: Łoszyca) належала да парафіі сяла Каралішчавічы, што сьведчыць пра наяўнасьць пэўнае колькасьці вернікаў уніяцкай царквы ў паселішчы. Як частка парафіі ўваходзіла ў Менскую пратапопію Менскага сабору.

У 1703 г. маёнтак перайшоў Ежы-Антонію Прушынскаму, пазьней да яго сына ад Тэрэзы Ратомскай — маршалку галоўнага трыбунала Юзэфу Прушынскаму (1709—1790), кавалеру ордэнаў Белага Арла і Сьв. Станіслава. Зь яго імем зьвязанае фармаваньне барочнай сядзібы другой паловы XVIII ст. У гэты час Лошыца вядомая па інвэнтарах 1772, 1777, 1785 гг. У 1779 г. уладаньні былі падзеленыя паміж сынамі Юзэфа (1709—1790): маёнтак Лошыца разам з фальваркам Весялоўка пад Менскам адышоў малодшаму (шостаму) сыну Казімеру; Новы Двор і Трасьцянец дасталіся Антонію; Каралішчавічы — старосьце менскаму Станіславу (1753—1800). Лошыцкі маёнтак ад Казімера атрымаў у спадчыну сын Антонія — Станіслаў-Ксаверы (пам. 1807), пасьля сьмерці якога ўладальніцай стала яго жонка Ганна з роду Сямашкаў. Затым маёнткам валодалі іх сын Ірэні, які памёр маладым, а пасьля брат апошняга — Яўстах Прушынскі (1797—1877), менскі губэрнскі маршалак (1863—1877). Часта бываў тут Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які сябраваў зь Яўстахам.

Лошыцкае Прадмесьце 
Лошыца на акварэлі Ю. Пешкі, пачатак XIX ст.

Пасьля сьмерці Яўстаха Прушынскага (1797—1877), у якога мелася сястра Тэкля Прушынская, што пайшла за Яна Любанскага, маёнтак Лошыца перайшоў у валоданьне яго пляменьніка — Яна Янавіча Любанскага (пам. 1884), сына Яна Любанскага і Тэклі Прушынскай. Зь Яўстахам Любанскім (1859 — пасьля 1913), сынам Яна Янавіча Любанскага (пам. 1884) і Аляксандры Юзэфаўны Сулістроўскай, зьвязаны найбольш пасьпяховы пэрыяд разьвіцьця маёнтку. Маёнтак стаў адной з найлепшых губэрнскіх гаспадарак, а Лошыца стала вядомым месцам сьвецкага жыцьця, тут зьбіраліся заможныя дваране (Эдвард Вайніловіч, Ежы Чапскі і інш.) і прагрэсіўная інтэлігенцыя Менскай губэрні. Яўстах Любанскі быў чальцом камітэту па будаўніцтве касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены ў Менску, выбіраўся ў менскую гарадзкую і Дзяржаўную думу першага скліканьня, быў актыўным чальцом Менскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшынём камітэту Менскай лясной біржы, а таму добра ведаў стан сельскай гаспадаркі. У разьвіцьці маёнтку вялікую ролю адыграла і яго жонка Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (пам. 1905). Пасьля яе трагічнай сьмерці ў 1905 г. праз пэўны час, 1913 г., Яўстах пакінуў сядзібу, выехаў на Каўказ і зьнік невядома дзе. Апошнім уладальнікам сядзібы быў яго брат Аляксандар Любанскі зь Любані.

Найбольшага росквіту Лошыца дасягнула за Прушынскімі ў XVIII—XIX стагодзьдзях, калі была фактычна пабудаваная наноў сядзіба, створаны шэраг гаспадарчых будынкаў. У 1877 годзе маёнтак перайшоў да Яна Любанскага. А апошнім уладальнікам Лошыцы стаў ягоны сын — Яўстахі Любанскі, які ператварыў маёнтак у адну з самых перадавых гаспадарак Менскай губэрні. Менавіта пры ім быў канчаткова сфармаваны сядзібна-паркавы комплекс, які застаецца дагэтуль.

У 1920-я гады чэкісты арганізавалі школу па падрыхтоўцы сваіх дыверсійных брыгад, які закідваліся ў Заходнюю Беларусь. 10 кастрычніка 1925 году Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову аб адкрыцьці Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнага інстытуту дастасоўнай батанікі і новых культураў (УІДБНК) на аснове саўгасу «Лошыца-1».

Лошыцкі яр (Чорны Яр)- тэрыторыя Лошыцы, дзе расстрэльвалі ў першую ўсясьветную вайну, у 1918-м, у пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Гінулі тут салдаты, якія трымалі абарону Менску ў 1941-м годзе. На думку З. Пазьняка, у гэтым месцы знаходзяцца парэшткі 7-10 тыс. чалавек.

У 1985 годзе вёска Лошыца была ўключаная ў межы Менску.

З 2000 году пачалося будаўніцтва новага менскага мікрараёну «Лошыца» на мяжы з МКАД, ад якой ён аддзелены вуліцай Прушынскіх. Мікрараён разьлічаны на 50 тысячаў жыхароў. Акрамя таго захоўваюцца кварталы індывідуальнай забудовы.

Рэлігія

Рыма-каталіцкі касьцёл: з 1997 году дзейнічае Парафія Маці Божай Ружанцовай, пабудавана капліца на вуліцы Гашкевіча 1, зьбіраюцца сродкі на будаўніцтва касьцёла «Маці Божай Ружанцовай». У Лошыцкім парку захаваліся руіны каталіцкай капліцы 1788 г., дзе знаходзіўся фамільны склеп Прушынскіх, узарваная капліца ў 1935г. Беларуская праваслаўная царква: дзейнічае Багаяўленскі прыход, будуецца храм у гонар Багаяўленьня Гасподняга.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лошыцкае Прадмесьце  Лошыцкае прадмесьцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Лошыцкае Прадмесьце ГісторыяЛошыцкае Прадмесьце РэлігіяЛошыцкае Прадмесьце Глядзіце таксамаЛошыцкае Прадмесьце КрыніцыЛошыцкае Прадмесьце Вонкавыя спасылкіЛошыцкае ПрадмесьцеСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НазоўнікВейшнорыяКастусь ЕзавітаўВера (мужчынскае імя)Анальны сэксЭнэргаатамВойшаУсходняя ЭўропаВэрмутЭякуляцыяКаталізВісігерд (імя)ТэхналёгіяТрыбадызмКавалёўЭтнічная тэрыторыя беларусаўКанстантын ЕльскіРада Беларускай Народнай РэспублікіDir en greyГайла (імя)Смаленская рэспублікаСударгЛюдзі на балоце (раман)ПошасьцьБерасьцейская вобласьцьБелая РусьЛёзна16 сакавікаМагнэтызмВайна ў ВіетнамеISO 4217Жанчына з жанчынайУзровень жыцьцяЯшчаркіSun MicrosystemsВіталь РымашэўскіПагоня (песьня)Сэрбская моваПтушка шчасьцяСьвятлана АлексіевічТранятаЖнівеньскі путчМіхал БаброўскіЛічэбнікВаеннае становішчаСацыялізмЯкуб ЯсінскіВусякіДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьАнжаліка АгурбашТэўда (імя)Фрыда КалёЛетувіская моваАман (горад)Кірыл КоктышБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаISO 3166-1ГалакостОхрыдГедзімінСтатыстыкаАдам МіцкевічАкіхітаАнтыхрыстКарэйская вайна1xbet🡆 More