Леў Талстой: расейскі пісьменьнік

Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня (9 верасьня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 (20) лістапада 1910, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст.

Ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (н. 1900).

Леў Талстой
Лев Николаевич Толстой
Леў Талстой: Біяграфія, Бібліяграфія, Крыніцы
Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 жніўня (9 верасьня) 1828[…]
Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 7 (20) лістапада 1910 (82 гады)
станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Пахаваны
  • Ясная Паляна[d]
Бацькі Мікалай Ільіч Талстой[d]
Mariya Volkonskaya[d]
Сужэнец Соф'я Андрэеўна Талстая[d]
Дзеці Сяргей Львовіч Талстой[d], Таццяна Львоўна Сухоціна-Талстая[d], Ілья Львовіч Талстой[d], Леў Львовіч Талстой[d], Марыя Львоўна Талстая[d], Andrey Tolstoy[d], Mikhail Tolstoy[d] і Аляксандра Талстая[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, публіцыст, філёзаф
Гады творчасьці 1852–1910
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданьне
Мова расейская мова
Значныя творы «Вайна і мір»
«Ганна Карэніна»
Прэміі
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны IV ступені Медаль «За абарону Севастопаля»
мэдаль «У памяць вайны 1853—1856»
Medal In memory of 50th anniversary of defence of Sevastopol
Подпіс Выява аўтографу
Леў Талстой: Біяграфія, Бібліяграфія, Крыніцы Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
http://tolstoy.ru

Біяграфія

Нараджэньне і паходжаньне

Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.

Адукацыя

Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.

Вайсковая кар’ера

Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі.

Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэта час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».

Літаратурная дзейнасьць

Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.

Сьмерць і пахаваньне

У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.

Бібліяграфія

  • Вайна і мір
  • Ганна Карэніна
  • Хаджы-Мурат
  • Сьмерць Івана Ільіча
  • Казакі
  • Кройцэрава саната

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Леў Талстой БіяграфіяЛеў Талстой БібліяграфіяЛеў Талстой КрыніцыЛеў Талстой Вонкавыя спасылкіЛеў Талстой1828191020 лістапада9 верасьняРасейская моваРасейская імпэрыяРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Плоцевы актMelbetАльпыБеларуская ПалічкаСлоўнік НасовічаЯпоніяПрыназоўнікВойшнарМаркёрЕва ВежнавецАдам МіцкевічШыізмЯўгенія ПфляўмбаўмЛепельПан ТадэвушСтудняАтрад (біялёгія)Дзьмухавец1874ВялікабрытаніяЛетувіская моваАлесь БадакЯкса (дзяржава)Яўген ВасілёнакСельская гаспадарка БеларусіАрхангельскПубліцыстыкаПалестынаПрывакзальная плошча (Менск)Кралёва ГоляПорнасайтВасіль БыкаўСаша ГрэйКойданаўЗа свабодную Беларусь (1942)СкамонтЖанна Некрашэвіч-КароткаяПашпарт1923Канстытуцыя БеларусіСонечная энэргіяПрастораБеларуская Народная РэспублікаСэксАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўРэлігія ў БеларусіЗоя КоўшУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАрцём ДрабатовічЛеанід ГалубовічБеларуская літаратураРужаныНямеччынаБеларуская мінуўшчына (часопіс)БабёрВацлаў ЛастоўскіЖывёлыМаладэчнаІван ШамякінКіеўРасейцыДотык пісі рукоюКвэбэкБанкаўскі рахунакАдольф ГітлерАляксандар ВіхорІмёны ліцьвінаўЯкуб Наркевіч-ЁдкаМаскваРэжым ЛукашэнкіЦмокДэмакратычная Рэспубліка КонгаКрыптавалютаСыдар🡆 More