Левабярэжная Ўкраіна

Левабярэ́жная Ўкраі́на (па-ўкраінску: Лівобережна Україна) — гістарычны рэгіён ва Ўкраіне, што пачынаецца на ўсход ад левага (усходняга) берагу Дняпра і ахоплівае сучасныя Чарнігаўскую, Палтаўскую, Сумскую вобласьці, усходнія часткі Кіеўскай і Чаркаскай вобласьцяў краіны, паўночная частка Днепрапятроўскай вобласьці, а таксама Кіеў і ягоныя навакольлі на Правабярэжжы.

Левабярэжная Ўкраіна

     Левабярэжная Ўкраіна

Тэрмін зьявіўся ў 1663 годзе з выбраньнем у якасьці гетмана Ўкраіны Івана Брухавецкага, які супрацьпастаўляўся Паўлу Цяцеру — гетману Правабярэжнае Ўкраіны. Брухавецкі стаў першым вядомым гетманам тэрыторыі Левабярэжнае Ўкраіны, якая ў тыя часы знаходзілася пад расейскім уплывам.

Гісторыя

Да сярэдзіны XVII ст. рэгіён Левабярэжнае Ўкраіны належаў Рэчы Паспалітай. З 1654 году паводле ўмоваў Пераяслаўскае Рады гэтыя землі, за выключэньнем яе паўднёвай часткі, трапляюць у склад Расеі, што пазьней было пацьверджана Андрусаўскім мірам (1667 год) і «Вечным мірам» (1686), складзенымі між Рэччу Паспалітай і Расейскай дзяржавай. Будучы падуладнай Расеі, Левабярэжная Ўкраіна першапачаткова мела пэўную аўтаномію ў якасьці гетманату, якая была пастуопва скасаваная ў XVIII ст. зь ліквідацыяй Войска Запароскага.

Аўтаномія Левабярэжнай Украіны кіравалася гетманам, які фармальна абіраўся на генэральнай вайсковай радзе. Адміністрацыйна Левабярэжная Ўкраіна ў складзе Расеі падзялялася на дзесяць палкоў, якія, у сваю чаргу, падразьдзяляліся на сотні. На чале палкоў і соцень стаялі, адпаведна, палкоўнікі й сотнікі. Фармальна гэтыя пасады таксама належалі абраньню, але фактычна іх прадстаўлялі пасланцы казацкага старшыні, якія прызначаліся на пасаду гетманам з наступным зацьвярджэньнем паводле царскага загаду.

У 1722—1734 гадох часткова, а 1764 годзе гетманскае кіраваньне было скасаванае, а ягоныя функцыі перададзеныя Маларасійскай калегіі. Абмежаваная ступень аўтаноміі Левабярэжнай Украіны захоўвалася да 1781 году, калі яна была падзеленая на Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае й Кіеўскае намесьніцтвы. У 1783 годзе казацкія палкі былі рэарганізаваныя ў рэгулярныя палкі расейскай арміі, а ў 1796 годзе рэгіён атрымаў назву Маларасейскай губэрні, якая ў 1802 годзе была падзеленая на Чарнігаўскую й Палтаўскую губэрні.

Крыніцы

Літаратура

  • Борисенко В. Й. Соціально-економічний розвиток Лівобережної України в другій половині XVII ст. — К.: Наукова думка, 1986. — 264 с.
  • Вечерський В. Пам'ятки архітектури й містобудування Лівобережної України. Виявлення, дослідження, фіксація. — К.: 2005.
  • Дядиченко В. А. Нариси суспільно-політичного устрою Лівобережної України кінця XVII — початку XVIII ст. — К.: 1959.
  • Горобець В. М. Від союзу до інкорпорації: українсько-російські відносини другої половини XVII — першої чверті XVIII ст. — К.: 1995.
  • Горобець В. М. Українська козацько-гетьманська держава // Історія України в особах: Козаччина. — К.: Україна, 2000. — С. 5-30.
  • Гончарук Т. Г. Дем'ян Многогрішний. — Харків: Фоліо, 2012.
  • Гуржій О. І. Українська козацька держава в другій половині XVII — XVIII ст.: кордони, населення, право. — К.: 1996.
  • Гуржій О. І, Чухліб Т. В. Гетьманська Україна. — Україна крізь віки. — К.: 1999 Т. 8. — 304 с.
  • Мельник Л. Г. Боротьба за українську державність. 17 ст. — К.: 1995. — 192 с.
  • Мельник Л. Г. Гетьманщина першої чверті XVIII століття. — К.: 1997.
  • Панашенко В. В. Полкове управління в Україні (середина XVII — XVIII ст.). — К.: 1997.
  • Путро А. И. Левобережная Украина в составе Российского государства во второй половине XVIII века: Некоторые вопросы социально экономического и общественно-политического развития. — К.: 1988.
  • Романовский В. А. Перепись населения Левобережной Украины 1666 года, ее организация и критическая оценка. — Ставрополь: 1967.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Левабярэжная Ўкраіна ГісторыяЛевабярэжная Ўкраіна КрыніцыЛевабярэжная Ўкраіна ЛітаратураЛевабярэжная Ўкраіна Вонкавыя спасылкіЛевабярэжная ЎкраінаДнепрапятроўская вобласьцьДняпроКіеўКіеўская вобласьцьПалтаўская вобласьцьПравабярэжная ЎкраінаСумская вобласьцьУкраінаУкраінская моваЧаркаская вобласьцьЧарнігаўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФранцыяКастусь КаліноўскіTor BandРусіфікацыя БеларусіПратэсты ў Польшчы (1970)Ангельская моваКастусь ЕзавітаўГолас АмэрыкіАрыштКамунізмРадаўніцаВіцебскі абласны судЭвангельле паводле МацьвеяНью-Ёрк (штат)Малыя Ляды.nuДоўгая дарога дадомуПаўночны Воўк (гурт)Карэйская вайнаСырВікіпэдыяСельская гаспадаркаВольная Беларусь (газэта)Аральны сэксГабрэіДзень ВоліВіленская беларуская гімназіяФранцішак АляхновічСутартКропляПHTMLЛетуваПухлыГерб СуражуВойшаВіталь РымашэўскіМіт Ромні17 траўняВіківэрсытэтМэрУладзіслаў СыракомляВасіль БыкаўП̑СпакусьнікіАтэізмЎБлакітная сойка25 сакавікаСафоклСяргей Краўчанка (музыка)Воднае полаБанкаўскі рахунакФіліпіныXMLА̨Даўгінаўскі трактРыга1980Юры Алелькавіч (1559—1586)Смаленская рэспублікаДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФПольская Народная Рэспубліка🡆 More