Леанід Лыч: беларускі гісторык

Леані́д Міха́йлавіч Лыч (8 лютага 1929, в.

Магільна, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць — 17 студзеня 2021) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.

Леанід Лыч
Дата нараджэньня 8 лютага 1929(1929-02-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 студзеня 2021(2021-01-17) (91 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак гісторык, публіцыст
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1989)

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся сельскай сям’і. Пасьля вайны навучаўся ў Менскім статыстычным тэхнікуме, вайсковай вучэльні, потым у школе міліцыі. Быў накіраваны ў Азёрлаг — апэратыўным упаўнаважаным у лягер палітвязьняў у Сыбіры. Быў інспэктарам па культуры ў калёніі інвалідаў.

Пасьля сьмерці Сталіна дэмабілізаваўся і перабраўся ў расейскую Ўфу. Скончыў гістарычны факультэт Башкірскага пэдагагічнага інстытуту ва Ўфе (1957). З 1958 году працаваў настаўнікам.

Потым вярнуўся на радзіму. З 1962 году ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лябаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафэсара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Навукова-дасьледчая дзейнасьць

Дасьледуе пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

У 2017 годзе Леанід Лыч прапанаваў уласны рэцэпт уратаваньня ад татальнай русыфікацыі: сабраць «залаты мільён» сьвядомых жыхароў Беларусі і кампактна засяліць імі адасобленую тэрыторыю. Мае ён і плян Б: некалькі сотняў тысячаў беларусаў за кошт міжнародных арганізацыяў перасяліць у малазаселеныя раёны Аўстраліі ці Канады і забясьпечыць усім неабходным для самабытнага этнакультурнага разьвіцьця. Памёр 17 студзеня 2021 году.

Выбраная бібліяграфія

  • Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). — Мн., 1976.
  • Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. — Мн., 1984.
  • Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик [Текст] : на примере БССР : (1917—1941 гг.) / Л. М. Лыч; под ред. В. А. Полуяна; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 286 с
  • Беларуская нацыя і мова. — Мн., 1994.
  • Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
  • Гісторыя культуры Беларусі / разам з У. І. Навіцкім. 2-е выд. — Мн., 1997.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917-чэрвень 1941 г.). — Витебск, 2008
  • Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.) / Леанід Лыч. — Мн., 2009.
  • Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты / Леанід Лыч. — Мн., 2010.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.: іл.
  • Яўрэйская культура Беларусі яе агульны духоўны набытак. — Мінск, 2012.
  • Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. — Мінск, 2013.
  • Нацыянальна-культурнае аўтаномія як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці. — Мінск, 2013.
  • Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі. — Мінск, 2013.
  • Першаму з’езду беларусаў свету — 20 гадоў. — Мінск, 2013.
  • Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народу- гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. — Мінск, 2013.
  • Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак. — Мінск, 2014.
  • Моладзі — праўдзівую гісторыю Беларусі. — Мінск, 2014.
  • Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі. — Мінск, 2014.
  • Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы. — Мінск, 2015.
  • Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай (да 25-годдзя Закона «Аб мовах у Беларускай ССР» — 26 студзеня 1990). — Мінск, 2015.
  • Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў. — Мінск, 2016.
  • Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе. — Мінск, 2016.

Сям’я

Ягоныя браты:

  • Генадзь Лыч — навуковец-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік НАН Беларусі;
  • Анатоль Лыч — навуковец у галіне прыродакарыстаньня, кандыдат тэхнічных навук.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Леанід Лыч ЖыцьцяпісЛеанід Лыч Навукова-дасьледчая дзейнасьцьЛеанід Лыч Выбраная бібліяграфіяЛеанід Лыч Сям’яЛеанід Лыч КрыніцыЛеанід Лыч ЛітаратураЛеанід Лыч19298 лютагаГісторыкДоктар навукМагільнаПрафэсарПубліцыстУзьдзенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя ВільніЭўропаЯнка СіпакоўЧэлесАкторы парнафільмаўМедзьРадзімічыМарат МаркаўНародная асьветаДрама (аповесьць)СайгаСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаБеларуская моваЖанчына зьверхуРодныя гоні (1927)Леанід ГалубовічЛацінкаЭлектронная поштаМы выйдзем шчыльнымі радаміПорнгабГалерэя ЎМястэчкаНямеччынаКойданаўФундацыя «Вікімэдыя»СкідзельПрыметнікАстравецЧалавекСельская гаспадаркаВасіль ІгнаценкаСавушкін прадуктУсевалад ГарачкаГрэбляГрызуныАмонімПераклады Бібліі на беларускую мовуВугорская моваЦэглаНаша НіваВіктар МарціновічДаўгаКаскадныя табліцы стыляўБаркэмпВязынка (Маладэчанскі раён)ВілаІвонка СурвілаЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Гражына (паэма)Рэжым ЛукашэнкіКарл Фрыдрых ГаўсОрдэн япіскапа ПлятонаТэхналёгіяКінатэатарЯн ГляўбіцМарт (імя)КатэхізісЗоя КоўшСьвір (мястэчка)Арцём ДзенісенкаПапугаепадобныяДрукарняПлынь1951ПадатакВышэйшая школа (выдавецтва)Юры Беленькі🡆 More