Лагойскае Княства

Лагойскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі.

Існавала ў XII—XV стагодзьдзях. Сталіца — Лагойск. Імаверна, мела сьціплыя памеры, што адпавядалі гістарычна складзенай да XI стагодзьдзя тэрыторыі воласьці вакол яе цэнтру. На паўднёвым захадзе межавала з Ізяслаўскім, на поўдні і ўсходзе — зь Менскім княствам.

Як сьведчаць пісьмовыя крыніцы, Лагойскае княства зрабілася ўдзелам значна пазьней, чым іншыя воласьці Полацкай зямлі. Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск зьмяшчаецца ў «Павучаньні Ўладзімера Манамаха» пры апісаньні падзеяў 1078 году. У 1-й трэці XII стагодзьдзя, магчыма, існавала адно Ізяслаўска-Лагойскае княства, якім валодаў Брачыслаў Давыдавіч.

Па паходзе вялікага князя кіеўскага Мсьціслава на Полацкую зямлю (1127—1128) Лагойск адыйшоў да ягонага сына Ізяслава. Пад 1180 годам (фактычна пад 1181) Іпацьеўскі летапіс згадвае першага князя лагойскага Ўсяслава Мікуліча, які быў хаўрусьнікам князёў полацкіх. А ўжо пад 1186 годам у Лаўрэнцеўскім летапісе называецца іншы князь «из Ложьска Василко Воладаревич», які разам з наўгародцамі і смалянамі выступіў супраць Полацку. Па 1186 годзе і да XIV стагодзьдзя зьвесткі пра княства адсутнічаюць.

Не пазьней за 1-ю палову XIV стагодзьдзя Лагойскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Потым ім валодалі Гедзімінавічы: сьпярша Войшвіл (паводле адной з вэрсіяў — сын Кейстута), у 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў Лагойскае княства разам з Полацкім і Троцкім свайму брату Скіргайлу, які фактычна быў ягоным намесьнікам у Літве. У 1392 годзе Ягайла мусіў перадаць уладу Вітаўту, які ў той час пачаў раздаваць асобныя маёнткі Лагойскага княства: Ганявічы, Корань, Гасьцілавічы, Коцалі. Імаверна, да Лагойскага княства належала і Харэцкая воласьць у вярхоўях ракі Бярэзіна.

Не пазьней за 1-ю палову XV стагодзьдзя з Лагойскага княства вылучыліся маёнткі Астрошыцы, Заазер’е і, відаць, Смалявічы. Пазьней ад княства заставалася невялікая частка з Лагойскам і Гайнай, якая належала князю кіеўскаму Алельку Ўладзімеравічу, а з 1455 году — яго малодшаму брату Андрэю Ўладзімеравічу. Па сьмерці Андрэя (1457) Гайну пакінулі ў валоданьні ягоных нашчадкаў, а Лагойск вярнулі вялікаму князю і ў 1460 годзе наноў падаравалі князю Аляксандру Чартарыйскаму на правах звычайнага маёнтку.

Князі лагойскія

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ізяслаўскае княстваЛагойскМенскае княстваПолацкая зямляУдзельнае княства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Француская моваПрыватызацыяПалестынаАляксандар ВіхорПрыквэл2024БіскупКультура (тэлеканал)Аляксей ГарастЛякарняЛібанБацькаўшчынаМагілёўРумыніяДынама БерасьцеЭлектронікаПагоняАндрэй Павук (актывіст)КувэйтВячаслаў АдамчыкІнданэзіяТалачынПершая віленская клясычная гімназіяЛетувіская моваМазырБанкаўскі рахунакФілякартыя7-ZipMP3Лязьбійская парнаграфіяСонечная энэргіяЖанчына зьверхуВалянцін АкудовічМакс ШчурДзьмухавецФранц КафкаЎЯгор КрэсМарк ШагалДзейнікСусьветная служба Бі-Бі-СіВештарЖорсткая парнаграфіяАльпыФэльдмаршал (Швэцыя)Янка Купала.neМікола МятліцкіБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеАндрэй МукавозчыкПэнсіяСвабодаСельская гаспадаркаЧасСмаленскБеларуская граматыка для школ (1918)ЭякуляцыяАмэрыкаЗіновій ПрыгодзічВікіпэдыяБарут (імя)СамойлавічыГадзьУзбэкістанЯкуб Наркевіч-ЁдкаКазахстанЛацінкаМагнэтызмІсьляндзкі коньБусел белы.orgКрыжМідлэндс (Зымбабвэ)Пірожнае🡆 More