Кірыл Руды: беларускі дыплямат, эканаміст

Кірыл Валянцінавіч Руды (нар.

1978 г.) — эканаміст і дыплямат Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (2011). З 12 ліпеня 2016 г. 6-ы амбасадар Беларусі ў Кітаі.

Кірыл Руды
Кірыл Руды: Жыцьцяпіс, Бібліяграфія, Крыніцы
6-ы Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
12 ліпеня 2016 — 30 студзеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Віктар Бура
Наступнік: Мікалай Снапкоў
Эканамічны памочнік прэзыдэнта Беларусі
10 чэрвеня 2013 — 12 ліпеня 2016
Прэзыдэнт: А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: А. Кабякоў, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Пётар Пракаповіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1978(1978)
Сужэнец: Алена Рудая
Бацька: Валянцін Руды
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (2000)

Жыцьцяпіс

У чэрвені 1995 г. скончыў Бараўлянскую гімназію (Менскі раён, Беларусь). У верасьні 1995 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (БДЭУ), які скончыў у чэрвені 2000 году. У 2001 г., у 23 гады, абараніўся кандыдацкую дысэртацыю «Мэханізм выбару рэжыму абменнага курсу» пад навуковым кіраўніцтвам прарэктара БДЭУ Мікалая Зайца. Апанэнтам пры абароне выступіў 2-і старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч (1991—1995). У 2002—2007 гадах працаваў намесьнікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. У 2004 г., у 26 гадоў, стаўся наймаладзейшым стыпэндыятам адукацыйнай праграмы Фулбрайта(en), што з 1946 г. фінансуецца Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША. У рамках праграмы стажыраваўся 4 месяцы ў Чыкагскім унівэрсытэце (штат Іліной, ЗША), дзе правёў дасьледаваньне па «пляне фінансавай стабілізацыі ў краінах СНД». За 2003—2007 гг. выдаў па-расейску 6 падручнікаў. За 2003—2010 гг. выдаў па-расейску 53 артыкулы. У 2007—2012 гадах займаў пасаду дарадцы па гандлёва-эканамічных пытаньнях амбасады Беларусі ў Кітаі.

28 красавіка 2011 г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Зьнешнеэканамічная раўнавага і фінансавыя мэханізмы яе фармаваньня ў краінах з транзітыўнай эканомікай» пры навуковым кансультаваньні рэктара БДЭУ Ўладзімера Шымава, які ў 1996—2002 гг. займаў пасаду міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Затым працаваў намесьнікам кіраўніка беларуска-кітайскага ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс». 10 чэрвеня 2013 г. атрымаў прызначэньне эканамічным памочнікам А.Лукашэнкі і адначасна ўзначаліў галоўную эканамічную ўправу Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2016 г. у якасьці складальніка і навуковага рэдактара выдаў кнігу «Фінансавая дыета», якую 12 лютага 2016 г. прэзэнтаваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску. У кнігу ўвайшлі артыкулы 20 эканамістаў з 7 дасьледчых установаў 4 краінаў: Арызонскі дзяржаўны ўнівэрсытэт(en) (Тэмпі, штат Арызона, ЗША), БДЭУ, Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (БЭДАЦ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11б), Інстытут прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту (ІПМ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11в), Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны інстытут эканамічных і сацыяльных дасьледаваньняў(en) (НІЭСД; Лёндан, Ангельшчына) і Нямецкая эканамічная група. 17 красавіка 2016 г. кнігу «Фінансавая дыета» (178 с., 500 ас.) прадставілі ў Вашынгтоне (ЗША) на пасяджэньнях радаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку у перакладзе на ангельскую мову. 30 траўня 2016 г. Праграма разьвіцьця ААН прадставіла ангельскамоўны пераклад кнігі ў Менску.

12 ліпеня 2016 году атрымаў новае прызначэньне амбасадарам Беларусі ў Кітаі. Заставаўся на гэтай пасадзе да 30 студзеня 2020 году.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кірыл Руды ЖыцьцяпісКірыл Руды БібліяграфіяКірыл Руды КрыніцыКірыл Руды Вонкавыя спасылкіКірыл Руды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Брыгада (войска)Маладняк (часопіс)Кастрычніцкі пераваротАдэсаГісторыя МенскуШыізмСавушкін прадуктАнатоль БутэвічАляксандар ЛукашэнкаРэспубліка Сэрбская КраінаТадзіяна КляшторнаяСлуцакБеларускі нацыяналізмПарнафільм у Францыі18771951Станіслаў ВалодзькаЛетувісыАрубаТэхналёгіяМаркетынгФрыдрых ШылерБаранавічыГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўЮрась СьвіркаПалешукіРасейска-ўкраінская вайнаВікісховішчаЧарнобыльДызайнОкельБерасьцеТутэйшыя (літаб’яднаньне)Аляксей ПысінЛаскаценьГрыгорыюс V (папа рымскі)Анатоль СербантовічФіліпіныВольга БабковаЖыве Беларусь!ЖамойтыХрысьціянстваСямён ПадокшынЭразм ЦёлакМікола ПапекаЯгайлаЯн ГляўбіцРоксі ПантэрКамаі14 красавікаКартагенЛяхавіцкі замакНіл ГілевічБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГрамадзянінГолас Часу (1945)Харвацкая моваТутэйшыя (фільм, 2007)Паўстаньне 1794 годуНаркотыкАніта ДаркПабуджальны сказМарыюпальАпавядальны сказМенскМайкрасофтМікалай МірскіПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў🡆 More