Курскі Вакзал: чыгуначны вакзал у Маскве (Расея)

Курскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Курская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы.

Адзін з шасьці вакзалаў Масквы, якія абслугоўваюць унутрырасейскія і міжнародныя цягнікі (разам з Ленінградзкім, Беларускім, Кіеўскім, Рыскім ды Яраслаўскім). Таксама Курскі вакзал - адзін з двух транзітных вакзалаў Масквы (другі транзітны - Беларускі). Разьмешчаны на плошчы Курскага вакзала. Адрас - вуліца Земляны Вал, 29. Найбліжэйшыя станцыі мэтро - Курская кальцавая, Курская радыяльная ды Чкалаўская. Зь першага паверху Курскага вакзала можна прайсьці на супольны вэстыбюль абедзвюх станцый мэтро. Курскаму вакзалу адпавядае код 191602. Білеты на цягнікі, якія праходзяць праз Курскі вакзал, пазначаюцца "МОСКВА КУР". Пабудаваны ў 1896 годзе. Курскі вакзал забясьпечвае абслугоўваньне хуткіх і пасажырскіх паяздоў напрамкам у Курск і Ніжні Ноўгарад (сёньня захоўваецца назва "Горкаўскі напрамак" паводле старой назвы Ніжняга Ноўгарада "Горкі"). Першапачаткова меў назву Курска-Ніжагародзкі вакзал. Таксама зь яго адыходзяць цягнікі на Уладзімер, Арол, Перм, Поўдзень Расеі, Каўказ, Усходнюю Украіну (Харкаў) ды Крым, а таксама шэраг транзітных маршрутаў з поўначы на поўдзень і хуткасны цягнік Сапсан зносінамі Санкт-Пецярбург - Ніжні Ноўгарад, для якога адведзеная спэцыяльная высокая плятформа. Цягнікі дальняга сьледаваньня адыходзяць ад асноўнага пэрона, дзе разьмешчаныя 5 плятформ і 9 пуцей. Усе плятформы высокія, акрамя першай, ад якой адыходзяць цягнікі на Ніжні Ноўгарад. Архітэктарам першага будынку быў Мікалай Арлоў (1860—1918). У 1972 годзе праведзеная перабудова вакзала па праекце Георгія Валошынава (1902—1983).

Курскі вакзал
Курскі Вакзал: чыгуначны вакзал у Маскве (Расея)
Выгляд вакзала
Былыя назвы Курска-Ніжагародзкі вакзал
Тып вакзал
Месцазнаходжаньне Масква, Расея
Пачатак будаўніцтва 1896
Дата рэканструкцыі 1972
Архітэктар Мікалай Арлоў
Каардынаты 55° пн. ш. 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д. / 55; 37 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д. / 55; 37
Курскі вакзал на мапе Расеі
Курскі вакзал
Курскі вакзал
Курскі вакзал
Афіцыйны сайт

Вакзал мае камеры захоўваньня, узважваньне багажу, залы чаканьня (у тым ліку для вельмі важных асоб), пакоі маці і дзіцяці (бясплатныя і платныя), аптэку, салёны сотавай сувязі, прадуктовыя крамы, паслугі капіяваньня і раздрукоўкі ў зале чаканьня для вельмі важных асоб, Wi-Fi, прыбіральні, пост хуткай дапамогі, участак паліцыі, паштовае аддзяленьне, банк, банкаматы, інфакіёскі, паркоўку.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Курскі Вакзал: чыгуначны вакзал у Маскве (Расея)  Курскі вакзалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

1896Арол (горад)Каўкаскія горыКрымКурскКіеўскі вакзалЛенінградзкі вакзалМаскваНіжні НоўгарадПаўднёвая фэдэральная акругаПермРыскі вакзалУладзімер (Уладзімерская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVКарпацкая ЎкраінаЛесБерасьцеБраніслаў ТарашкевічКунілінгусАнтон ЛуцкевічАзэрбайджанская моваФрыдрых ШылерЛетувісы1923ЖамойцьХарэйРоксі ПантэрПаляшукПастава 69Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўНіна МацяшДарога Р43 (Беларусь)ОкельЗьміцер СаўкаКатэхізіс Сымона БуднагаСэкс па тэлефонеТутэйшыя (літаб’яднаньне)ДабрыняВадзім СаранчукоўМаркетынгФранц КафкаСлавамір МрожакПадаграЧорны замак АльшанскіПагоня (песьня)IRCМастаўтЗаходнерусізмКнігаКанадаСьпіс гарадоў БеларусіНямецка-савецкая вайнаМіжнародны стандартны кніжны нумарАнгельская моваБярозка (часопіс)ЗямляПесьня пра зубраМаршы недармаедаўСакрат ЯновічПаліндромКартагенАрсень СкапецЛіза КудроўЎДжулія ТэйларКірыл КоктышЯнка МаўрПолымя (часопіс)АнтонімыДжыліЯгмінКітабыКруглянскі мостПавал ДураўЛічэбнікСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЭразм ЦёлакІван Шамякін1874Арцём АрашонакСтапа (літаратуразнаўства)Вагінальны сэксФартэпіянаМіра (імя)Андрэй Курэйчык26 красавіка🡆 More