Купалаўскія Чытаньні

Купалаўскія чытаньні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыцьцё і творчасьць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства.

Першай навуковай купалаўскай канфэрэнцыяй лічыцца вечар, прысьвечаны саракагодзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 19 сакавіка 1922 году.

Правядзеньне рэгулярных купалаўскіх чытаньняў было распачатае ўжо пасьля сьмерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытаньні ладзіліся ў музэі паэта з 1940-х гадоў і ў Вязынцы з 1950-х гадоў.

Міжнародныя купалаўскія чытаньні

У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзеньня Міжнародных купалаўскіх чытаньняў як міжнароднай навуковай канфэрэнцыі.

З 1996 году сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў разам зь Дзяржаўным літаратурным музэем Янкі Купалы зьяўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаньнях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары зь Беларусі, Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Нямеччыны. Матэрыялы чытаньняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.

---
Нумар    Год правядзеньня    Тэма чытаньняў
І   1995   «Спадчына Янкі Купалы і яго музэй у сучасным асэнсаваньні»
ІІ   1996   "Янка Купала і «Наша Ніва»
ІІІ   1997   «Янкі Купала — публіцыст»
IV   1998   «Янка Купала і Адам Міцкевіч»
V   2000   «Ад тутэйшасьці да нацыянальнасьці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня»
VI   2002   «Янкі Купала і эўрапейскі літаратурны працэс»
VII   2004   «Нараджэньне клясыка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасьці Янкі Купалы»
VIII   2007   «Мастацкі сьвет Янкі Купалы: клясычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»
IX   2009   «Творчасьць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны фэномэн»
X   2012   «Янка Купала. Дыялог з XXI стагодзьдзем»
---

Купалаўскія чытаньні ў Горадні

Акрамя Менску традыцыю купалаўскіх чытаньняў здаўна падтрымлівае Горадня. У Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадох купалаўскія чытаньні праводзіліся штогод.

Пасьля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філялягічным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы як навуковая канфэрэнцыя, якая раз на два гады зьбірае купалазнаўцаў у Горадню. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні прайшлі ў Горадні ў лютым 2010 году.

Літаратура

  • Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка «Жалейка». Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. — 92 с.
  • Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
  • Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
  • Янка Купала — публіцыст: ІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
  • Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Міжнародныя купалаўскія чытанні, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Міцкевіча. З Купалаўскіх мясьцін: II Міжнародныя ракаўскія чытанні, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
  • Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
  • Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 ліпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
  • Мастацкі свет Янкі Купалы: класычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
  • Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Горадня / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Горадня, 1999.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Горадня / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2000.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Горадня / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2002.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2007.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2009.
  • Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Купалаўскія Чытаньні Міжнародныя купалаўскія чытаньніКупалаўскія Чытаньні ЛітаратураКупалаўскія Чытаньні КрыніцыКупалаўскія Чытаньні Вонкавыя спасылкіКупалаўскія ЧытаньніПаэтЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Хаім СуцінСвалегедЗборная Ісьляндыі па футболеДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяЭгіпетСайгаМаксім БагдановічАК-47Залаты ГлёбусМарына ВасілеўскаяАндрэй ДаўгердавічІван ШамякінГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняЖанчына зьверхуПастава 69Mozilla FirefoxПлоцевы актЭрэкцыяЖыгімонт ІндрыхавічНародны каляндарПётар МантыгердавічАляксандар ЛукашэнкаМэдыяВікіСьвяты ЮрыКлюб 27АўдытАнатоль ВялюгінЗяновічы1989РаёнКаскадныя табліцы стыляўДжынсавая рэвалюцыяХлёравадародная кісьляЧарлз ДарвінВікісховішчаМенск (кампутарная гульня)Андрэй МукавозчыкМаксім ТанкСтаражытны РымБісэксуальная парнаграфіяБізнэсДзэнЗакон (права)КунілінгусАнтон АдамовічКісьля1667ПытальнікЯкуб КоласДзьвінскЦмокGoogle searchПрыназоўнікСьпіс беларускіх імёнаўМіндоўгПётар КезгайлавічМантыгайла (імя)БАТЭ Барысаў40-яТэхналёгіяПрацоўная дамоваТленБерасьцеБеларусізацыяПарталПарнаграфія ў сецівеШмоняЛетувіская мова.neУшачы🡆 More