Радыё Культура: беларускі радыёканал

Радыё «Культура» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 2002 годзе.

Радыё «Культура»
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган Мы выбіраем вечныя каштоўнасьці
Фармат Музычны
Музычны фармат Акадэмічны
Частасьць FM: Менск - 102,9; Берасьце - 88,5; Віцебск - 99,3; Гомель - 91,5; Горадня - 95; Магілёў - 99,1
Мачта Калодзішчы (Менскі раён)
Магутнасьць 4 кіляваты
Час вяшчаньня Кругласоднева
Зона вяшчаньня Беларусь
Пачатак працы 1 студзеня 2002 (22 гады таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уласьнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Кацярына Агеева
Сайт radiokultura.by
Facebook radiokulturaby
Вконтакте radiokultura
Он-лайн-трансьляцыя stream2.datacenter.by

1 кастрычніка 2003 г. атрымала для вяшчаньня ФМ-хвалю 102,9. Ад заснаваньня пасаду кіраўніцы займае Кацярына Агеева.

Перадачы

На 2016 г. радыё «Культура» выпускала 81 перадачу: 44 музычныя, 12 гутарковых, 7 адукацыйных, 5 навіновых, 5 пастановачных, 4 духоўныя і 4 літаратурныя. Большасьцю перадачы выходзілі на беларускай мове.

Адукацыйныя

  • «Беларуская этнафонія» (субота-нядзеля, 10:05; аўтарка і вядоўца Аляксандра Макарэвіч) — знаёмства зь лідэрамі гуртоў народнай музыкі;
  • «Залатое сячэньне» (панядзелак, 21:00 і нядзеля 13:00; аўтар і вядоўца Алег Ойстрах) — расповед пра замежнае дойлідзтва, жывапіс, літаратуру і скульптуру;
  • «Мэры Попінс» (панядзелак-пятніца, 16:05-17:00 і аўторак-субота, 10:05-11:00; вядоўца Натальля Сіротка) — гутарка аб вольным часе, выхаваньні, навучаньні і мастацтве юнакоў, што выходзіць зь 1 верасьня 2008 г..

Гутарковыя

  • «Артэфакт» (пятніца, 12:15-13:00; вядоўцы Сяргей Пукст і Іна Наркевіч) — абмеркаваньне сучаснага выяўленчага мастацтва з мастакамі;
  • «Двое ў горадзе» (серада, 12:15 і субота, 13:00; аўтарская праграма Юрыя Іванова) — гутарка аб гарадзкой літаратуры, мастацтве і тэатры;
  • «Майстры» (пятніца, 9:05 і нядзеля, 18:30; аўтарка і вядоўца Натальля Драздова) — знаёмства з сучаснымі рамесьнікамі;
  • «Маладзёвы ракурс» (аўторак, 12:15; аўтарка Вікторыя Грыб) — знаёмства з маладымі творцамі сучасных субкультураў, авангарднага, клясычнага і народнага мастацтва;
  • «Па-за іміджам» (субота, 16:30; вядоўца Сьвятлана Колмак) — размова з кінаакторамі і знакамітасьцямі тэлебачаньня.

Духоўныя

  • «Духоўная спадчына» (нядзеля, 21:30; аўтар і вядоўца — Людміла Мітаковіч);
  • «Сьвятло душы» (субота, 8:30 і 21:30).

Літаратурныя

  • «Гаспода» (аўторак, 15:00 і нядзеля, 16:00);
  • «Кухня» (панядзелак, 12:15-13:00; аўтарка і вядоўца Марыя Дуброўская) — размова пра напісаньне вершаваных і празаічных твораў;
  • «Новыя імёны» (нядзеля, 17:30-18:00; аўтар і вядоўца — Маргарыта Прохар).

Музычныя

  • «Вінілавы этэр» (нядзеля, 11:15; аўтар і вядоўца Віктар Кісьцень) — музыка выканаўцаў, запісаная на вінілавых кружэлках да ўзьнікненьня лічбавага гуказапісу;
  • «Гасьцінец» (панядзелак, 17:00; аўтарка і вядоўца Тацяна Песьнякевіч) — гутарка з выканаўцамі беларускіх народных песьняў, танцаў і музыкі;
  • «Джазавы парадокс» (аўторак, 22:25-23:25; аўтар — Марына Ціхамірава);
  • «Зялёны абажур» (аўторак, 21.00-22.00; аўтар — Марына Ціхамірава);
  • «Канцэртная зала» (панядзелак-пятніца, 19:00; каардынатар Віктар Кісьцень) —перадача канцэртаў, што выходзіць зь 1 верасьня 2009 г.;
  • «Майстар-кляс» (серада, 17:00; аўтарская праграма Тацяны Песьнякевіч) — размова з выканаўцамі і кампазытарамі беларускай акадэмічнай музыкі зь Беларускага саюзу кампазытараў;
  • «Музычны Алімп» (пятніца, 22:20; аўтарка Натальля Капусьціна) — музыка, ушанаваная на конкурсах і фэстывалях;
  • «Музычны радыётэатар»(недаступная спасылка) (субота, 19:00-21:30);
  • «Рэтра-гіт» (пятніца, 17:00; аўтарка і вядоўца Сьвятлана Колмак) — музыка 20-га стагодзьдзя па заяўках слухачоў.

Навіновыя

  • «У рытме дня» (панядзелак-пятніца, 7:00-9:00; вядоўцы Ўладзімер Трапянок, Вікторыя Грыб, Марыя Дуброўская, Іна Наркевіч) — афіша, інтэрвію, музыка і рэпартажы;
  • «Фрагмэнты» (панядзелак-пятніца, 22:00 і субота, 12:00).

Пастановачныя

  • «Бэстсэлер»(недаступная спасылка) (панядзелак-пятніца, 1:00, 14:05 і 20:30);
  • «Літаратурная анталёгія» (панядзелак-пятніца, 3:00, 11:00 і 23:00; дыктары Алег Вінярскі, Марыя Захарэвіч, Уладзімер Рагаўцоў, Алена Сідарава і Маргарыта Захарыя) — чытанка твораў беларускай літаратуры;
  • «Радыётэатар плюс»(недаступная спасылка) (нядзеля, 3:30 і 19:00) — этэрная драматургія.

Былыя перадачы

  • Бацькоўскі клюб (аўторак, 17:00-18:00 і нядзеля, 9.00-10:00; аўтар і вядоўца — Тацяна Гулевіч);
  • Гісторыі вялікага каханьня (пятніца, 22:20-23:00; аўтар — Марына Ціхамірава);
  • Пілігрым (серада, 22:20-23:00; аўтар — Марына Ціхамірава);
  • Фрагмэнты тыдня (субота, 12:00, нядзеля, 00:00 і панядзелак, 06:30; вядучыя Марыя Дуброўская, Іна Наркевіч, Кацярына Грыцэнка, Уладзімер Трапянок, Натальля Капусьціна, Вікторыя Грыб);
  • Шостая студыя (аўторак, 12:15-13:00; аўтар і вядоўца — Мікалай Паграноўскі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радыё Культура ПерадачыРадыё Культура Былыя перадачыРадыё Культура КрыніцыРадыё Культура Вонкавыя спасылкіРадыё КультураРадыёстанцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі клясычны правапісРадзівілыМіхась РудкоўскіАўкштотаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціСонечная энэргіяСлавамір АдамовічГомельская вобласьцьАрцём АрашонакЯўген КантылёўВіленскае барока1896Сьпіс гарадоў БеларусіЯнка СіпакоўСьцяг БанглядэшУ краіне райскай птушкіЛітоўская кухаркаІнфраструктураАляксей БацюкоўВасіль ЖуковічНіна Галіноўская14 красавікаКараман (імя)Галіцка-Валынскае княстваЎЧэрвеньЯўгенія ЯнішчыцЛюбейкаЗоя КоўшГражына (паэма)СамілаМаксім ЛужанінПінскЛеў ЧайлыткаМотарМольГісторыя СалігорскуQ AwardsАндрусь ГорватПрыдатак (мовазнаўства)ВікізьвесткіПагоняБеларуская моваФёдар МачалаўЛексычнае значэньнеАляксандар ЛукашэнкаЗлучок15 красавікаЗямля пад белымі крыламіКірыліцаСпадарМіністэрства фінансаў ЗШАБодаДзьмухавецПалітыкаАндрэй Павук (актывіст)УкраінаУладзімер Арлоў (гісторык)Хлопчык як пальчыкБераНіна МацяшЛюдміла СільноваВышэйшая школа (выдавецтва).org🡆 More