Крыкет: камандны від спорту зь бітай і мячамі

Кры́кет (па-ангельску: Cricket) — камандны від спорту, у якім выкарыстоўваюцца біта і мяч.

Мэтай гульні ёсьць зарабіць больш пунктаў («прабежак») за каманду праціўніка. Матч складаецца з адной ці некалькіх частак («інінгаў»), у якіх адна каманда адбівае, а другая кідае мяч. Кідаючы гулец, спрабуе патрапіць у «брамку» — тры слупкі зь дзьвюма перакладзінамі на абодвух канцах 20-мэтровай палоскі зямлі ў цэнтры гульнёвай пляцоўкі. Адбіваючы гулец, спрабуе абараніць брамку, выкарыстоўваючы біту. Калі ён здолеў адбіць, ён бяжыць да супрацьлеглай брамкі, а насустрач яму, імкнучыся заняць яго месца бяжыць другі гулец, яго каманды, які дагэтуль знаходзіўся ля другой брамкі. Кожная такая прабежка дае камандзе адзін пункт. Матч можа працягвацца некалькі дзён. Каманда, якая набрала больш пунктаў становіцца пераможцай. У гульні ўдзельнічаюць 22 гульца. Пазыцыі гульцоў — бітны, кідала. Гульня адбываецца на адмысловым полі для крыкету.

Крыкет: камандны від спорту зь бітай і мячамі
Крыкет

Існуюць розныя фарматы правядзеньня крыкетнага матчу, пачынаючы ад Twenty20, дзе гульня доўдыцца на працягу некалькіх гадзінаў, дзе кожная з камандай праводзіць па аднаму інінгу, да тэставых матчаў, дзе гульня доўжыцца на працягу пяці дзён зь неабмежаванай колькасьцю інінгаў. Традыцыйна гульцы ў крыкет гуляюць ў белым камплекце адзеньня, аднак у крыкеце з абмежаванымі овэрамі каманды апранаюцца ў адзеньне клюбнага колеру. У дадатку да базавай камплектацыі, некаторыя гульцы носяць ахоўную амуніцыю, каб прадухіліць пашкоджаньне, выкліканае пападаньнем шарам, які па сутнасьці зьяўляецца цьвёрдым сфэроідам з прэсаванай скуры з шчыльна наматанай струной.

Паходжаньне крыкету зьяўляецца нявызначаным і раньняя пэўная спасылка на гульню была зафіксаваная на паўднёвым усходзе Ангельшчыны ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя. Сучасныя правілы зьявіліся ў XVIII стагодзьдзі. Крыкет значна распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце з пашырэньнем Брытанскай імпэрыі, што ў выніку прывяло да правядзеньня першых міжнародных матчаў у другой палове XIX стагодзьдзя. Кіруючым органам крыкету зьяўляецца Міжнародная рада па крыкеце (ICC), якая налічвае больш за 100 чальцоў, дванаццаць зь якіх зьяўляюцца паўнапраўнымі чальцамі, якія гуляюць тэставыя матчы. Найбольш папулярны ў Індыі, Аўстраліі, Ангельшчыне і Ўэйлзу, Ірляндыі, Пакістане, Паўднёвай Афрыцы, Новай Зэляндыі, на Карыбскіх астравах. Крыкет уваходзіў у праграму алімпіскіх гульняў толькі аднойчы — у 1910 годзе.

Адно з самых аўтарытэтных выданьняў, якія прысьвечаныя крыкету — Ўіздэн Крыкетэрс Альманак.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭрэкцыяТравеньДзісенскі павет (Віленская губэрня)ШпакІнтэрнэтПразарокіВасіль ІгнаценкаМаркёрГексарСабакаПарнаграфіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)Дэбі робіць ДалясГрэбляНідэрляндыБусел белыДурбанАнгельская моваЯн ГляўбіцВольга ЧамаданаваСьпіс птушак БеларусіСалатная цыкорыяАльгімонтВітаўтБеларускі клясычны правапісАральны сэксВялікая савецкая энцыкляпэдыяАтлянтычны акіянПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуГод1946Віленская беларуская гімназіяДзейнікМікулінТаўцівілВіківэрсытэтЗатокаМартын ЛютэрЖураўліны крыкСунігайлаАркадзь КуляшоўБаркэмпЯнка СіпакоўВэб-дызайнФульда (рака)Ірына БагдановічІван Альгімонтавіч ГальшанскіАленевыяСаймонтПарнаграфія ў РумынііТалімонт (імя)Уладзіслаў СыракомляВінцук ВячоркаБізнэсБел-чырвона-белы сьцягКуопіёНародны АльбомПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіБеларускае піваШаркоўшчынаСьцяг РасеіІталіяПераклады Бібліі на беларускую мовуКрасныФінляндыяІван МележГлеб ЛабадзенкаСамасейДотык пісі рукою🡆 More