«Красавіцкае каханьне» (па-ангельску: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Г’юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам.
Упершыню была выстаўленая Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.
Красавіцкае каханьне | |
анг: April Love | |
Год | 1855—1856 |
---|---|
Тып | палатно, алей |
Памеры | 89 × 50 |
Месцазнаходжаньне | Галерэя Тэйт, Лёндан |
Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, ягоная галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сымбалізуюць канец вясны і раньняга каханьня.
На першым паказе Г’юз прадставіў палатно ўрыўкам зь верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:
|
Лёнданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сёньняшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Ўільям Морыс.
Мадэльлю для фігуры маладзіцы была Трайфэна Форд (Tryphena Ford), на якой Г’юз ажаніўся ў 1855 годзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Красавіцкае каханьне, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.