Козыраўскае Прадмесьце

Козырава, Козыраўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места, уздоўж Лібаўска-Роменскай чыгункі.

На паўночны захад ад Козырава пачынаюцца Сенажаны, на поўнач — Серабранскія Млыны.

Гісторыя

Козыраўскае Прадмесьце 
Царква ў Козыраве, 1944 р.

Козыравам месьцічы называлі паўднёвую частку чыгуначнага пасёлку (цяпер паміж вуліцай Маякоўскага і чыгункай ад Сямёнава да камвольнага камбінату) — у гонар кіраўніка Лібаўска-Роменскай чыгункі Козырава, які стаў ініцыятарам пабудовы пасёлку і школы для дзяцей і чыгуначнікаў.

У пачатку XX ст. Козырава ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Германаўская (цяпер Сямёнава), Пушкінская (Фізкультурная), Вялікая Марская (Вялікаморская), Лібаўска-Роменская, Лошынская (Сонечная), Лібаўская (Роменская), 1-я і 2-я Лінія вуліцы, Ігуменскі тракт.

Імаверна ў другой палове 1930-х гадоў бальшавікамі спалена Мікалаеўская царква. У 1935 годзе настаяцель царквы Іаан Зянюк, сьвятары і актыўныя прыхаджане былі асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня. У 1943 року намаганьнямі пратаярэя Іаана Кур’яна ў прадмесьці адбудавана царква Сьвятога Мікалая (зруйнавана ў 1960 годзе). Ёсьць зьвесткі, што некалі ў Козыраве існавала каталіцкая парафія.

У 1917 року адкрыліся Козыраўскія могілкі, закрытыя ў 1967 року.

Старыя адрасы

  • Пушкінская. Машынабудаўнічы завод «Тэхноляг», заснаваны ў 1897 року інжынэрамі І. Залкіндам і Г. Вільбушэвічам. Вырас з інжынэрна-мэханічнай майстэрні. Разьмяшчаўся ў камяніцы з прыбудовамі для кузьні і паравога катла. У 1900 року тут вырабляліся станкі для апрацоўкі драўніны, машыны для млыноў і маслабойкі, выконваліся разнастайныя кацельныя і рамонтныя працы. Да 1913 року завод распачаў вытворчасьць турбінаў і машынаў для вінакурных прадпрыемстваў. Тэхнічнае і электратэхнічнае бюро на заказ ажыцьцяўляла мантаж абсталяваньня і выпісваньне машынаў на іншыя прадпрыемствы. Завод месьціўся ў раёне цяперашняй Фізкультурнай вуліцы, там, дзе яна набліжаецца да чыгункі (будынкі № 11, 11а).

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Козыраўскае Прадмесьце ГісторыяКозыраўскае Прадмесьце Старыя адрасыКозыраўскае Прадмесьце КрыніцыКозыраўскае Прадмесьце ЛітаратураКозыраўскае Прадмесьце Вонкавыя спасылкіКозыраўскае ПрадмесьцеЛібава-Роменская чыгункаМенскМестаПрадмесьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тор (элемэнт)ВалошкаЮр’яЖалейка (зборнік)ІксвідэаВасілеўскаяКанстытуцыя БеларусіАмонімІнфармацыйныя тэхналёгііТравеньНародны АльбомПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ФранцыяБусел белыГомасэксуальнасьцьЗвычайная вавёркаТэлугуКрэдытНаркотыкЗнак рашоткі (актаторп)Яўгенія ЯнішчыцМіхаіл МураўёўКарынцкая затокаКубаIRCСьляпун букавінскіПершая ПрачыстаяРаскіданае гняздо (п’еса)MelbetКазімер АльхімовічАндрэй Мукавозчык1896Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьТленІван Альгімонтавіч ГальшанскіПубліцыстыкаКасіў Ясь канюшынуЖамойцьЗлучаныя Штаты АмэрыкіКастрычнікЗШАГарнастайПалмэйрас Сан-Паўлу1951ГарлачЦаркоўнаславянская моваАснова словаТаксіВалянцін АкудовічБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтДваранстваСьпіс гарадоў БеларусіСіяньПрыёрбанкАпавядальны сказБел-чырвона-белы сьцягВольныя матэрыялыЛексычнае значэньнеСамасей.etКейстут (імя)Банк гандлёвы капіталЧарнобыльская катастрофаGoogleРымускі🡆 More