Скарына Кніга Эстэр: кніга Францішка Скарыны

Кні́га Эстэ́р («Книга Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае каля 1519 году.

Кніга Эстэр
Скарына Кніга Эстэр: Зьмест кнігі, Друкарскія асаблівасьці выданьня, Крыніцы
«Эстэр перад Асвэрам». Гравюра з «Кнігі Астэр». Выданьне Францішка Скарыны. 1517-19.
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: к. 1519
Колькасьць старонак: 26 аркушаў

Зьмест кнігі

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены доктором Франциском Скориною с Полоцька града славного»), а на адвароце — прадмова: «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Есъфера царици». На 3—17 аркушах выдадзены тэкст першых 9 разьдзелаў кнігі Эстэр, на 17 аркушы — кароткае пасьляслоўе. Аркуш 18 уяўляе сабой шмуцтытул, на якім адноўлена гравюра першага аркуша, а таксама дададзена: «Сие же речи нижей положеные написаны суть во книгахъ греческаго и латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положилъ есмъ яко в тых писмахъ все зуполне». Далей на аркушах 18—25 зьмешчаны тэкст астатніх разьдзелаў (з 10 па 16-ы), а напрыканцы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў тры сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднольнавымі ілюстрацыямі «Эстэр перад Асьверам» (тытульны ліст і 18 аркуш), 2 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Вялікая застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй намаляваны шчыт з зацьменьнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Малая застаўка знаходзіцца перад пасьляслоўем на аркушы 26. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмоў і пасьляслоўяў.

Захавалася 9 асобнікаў выданьня, зь іх 4 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Кніга Эстэр Зьмест кнігіСкарына Кніга Эстэр Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Эстэр КрыніцыСкарына Кніга Эстэр ЛітаратураСкарына Кніга ЭстэрПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СпарышНізкі РынакХлопчык як пальчыкВалянцін АкудовічЯва (імя)Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаВагінальны сэксЗбожжаГукMelbetВашынгтон (акруга Калюмбія)Васіль ІгнаценкаЖанчына зьверхуСьпіс вялікіх князёў літоўскіхУ краіне райскай птушкіГавейкаПолацкае ваяводзтваТалачынLoitumaЗамакСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаУладзімер КараткевічКарлес ПудждэмонМагатма ГандзіП’ер Агюст РэнуарСлавамір АдамовічАлесь РазанаўІгар БабкоўЛетувізацыяТэхналёгія18 красавікаАскеменДразды (гурт)ISO 3166Алесь ДуброўскіКляштарЯкуб КоласАтрад (біялёгія)Марат МаркаўЧэрвеньБарусія ДортмундІнфраструктураАзначэньне (часьціна сказу)АўстраліяВялікае Княства ЛітоўскаеЗімаVirusTotalАлесь Зайка1589Парнаграфія ў ЗШАНарэлаСельская гаспадаркаПарнаграфія ў ІталііАлесь БадакАрцём Дзенісенка12 гадоў рабства (фільм)СказНаваполацакАлесь КажадубMemento moriЗянон ПазьнякПэрфэкт-10Бярозка (часопіс)Цэнтральная РУУС (Менск)Іван Хавалка1896Віктар ШніпЛявон ВашкоСтральба з лука🡆 More