Скарына Кніга Ісуса Сірахава

Кні́га Ісу́са Сіра́хава («Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 5 сьнежня 1517 году.

Кніга Ісуса Сірахава
Скарына Кніга Ісуса Сірахава
Гравюра «Дыспут» з «Кніга Ісуса Сірахава». Выданьне Францішка Скарыны. 1517
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 5 сьнежня 1517
Колькасьць старонак: 82 аркушы

Зьмест кнігі

Скарына Кніга Ісуса Сірахава 
Гравюрны партрэт Францішка Скарыны

Выданьне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «…Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасьля ідзе тэкст 51 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 82 аркушы, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе зьлева. У некаторых экзэмплярах захавалася рукапісная нумарацыя сшыткаў (сыгнатура) на верхнім баку першых і адваротным баку апошніх аркушаў сшыткаў. Выданьне ўпрыгожанае 2 ілюстрацыямі, застаўкай і 32 ініцыяламі. На тытульным аркушы зьмешчаная ілюстрацыя «Дыспут» з выявай сярэднявечнага вучонага сходу, а на апошнім аркушы даецца партрэт самога Скарыны. Перад першай прамовай надрукаваная малая застаўка, а вялікая застаўка зь дзікімі людзьмі і шчытом з зацьменьнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы вылучаюць пачаткі разьдзелаў.

Захавілася 13 асобнікаў кнігі, зь іх 3 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

Скарына Кніга Ісуса Сірахава Зьмест кнігіСкарына Кніга Ісуса Сірахава Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Ісуса Сірахава КрыніцыСкарына Кніга Ісуса Сірахава ЛітаратураСкарына Кніга Ісуса СірахаваПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КветкаГудзілаЛітаратураАзіз Шавэршан1380ЦіванюкіЯнка ЧарапукВоршаМёртвае возера797598Тацяна СапачВальжына Цярэшчанка378Заслаўскі замакКамплексны лікДыскрымінацыяКандрат КрапіваДзень беларускай вайсковай славыЗлучнікАднаўляльная энэргіяАшмяныАляксандар ЛукашэнкаXVI стагодзьдзеКліматОта ШыкСаборГорадЛяакоанПаўстаньне 1794 году6402024Яроцкі (неадназначнасьць)БатлейкаАнтыбіётыкНядзеляЮльян ДрэйзінМаркетынгАмэрсфоортЛезьбіянстваКлеапатраТутэйшыя (п’еса)ЛюдкенМураўёўкіЖыгімонт АўгустГердаВугоршчынаСымон БудныГарнастайРагвалодМаскваКрыжакіЛетуваБеларуская песняІмёны ліцьвінаўКіншАдраджэньнеСтасунакСакавікПабуджальны сказПГальштукПарнаграфія ў ІталііЯварКастусь ЦыбульскіПрэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 годуМіхась Міцкевіч (бацька Якуба Коласа)Hromadske.TVСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаХомнаV стагодзьдзеКінэр🡆 More