Скарына Кніга Ёва

Кні́га Ёва («Книга светого Иова починается еже словеть Иовъ») — другое вядомае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 10 верасьня 1517 году.

Кніга Ёва
Скарына Кніга Ёва
Тытульная старонка з гравюрай «Хвастаньне Ёва»
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 1517
Колькасьць старонак: 52 аркушы
Папярэдні твор: Псалтыр
Наступны твор: Выслоўі Саламонавы

Зьмест кнігі

Выданьне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асьветнік распавядае пра значэньне кнігі і апісвае яе зьмест. Пасьля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасьляслоўе, дзе адзначаецца выдаўца, месца друкаваньня («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў сьвет.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданьне кнігі вядома ў двух варыянтах. У адным з варыянтаў тытул зьменшаны на другім аркушы, адварот якога пусты, а прадмова адсутнічае. Фармат усіх выданьняў — у чвэрць аркуша, аб’ём — 52 аркушы (апошні аркуш пусты), якія сабраны ў 6 сшыткаў (у першым і апошнім сшытках на 10 аркушаў, у астатніх па 8). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выданьня выкарыстаны дзьве аднолькавыя гравюры (на першым і чацьвертым аркушы, у другім варыянце — гравюра на першым аркушы адсутнічае), застаўка, 46 ініцыялаў, надрукаваных з 34 дошак. На першым аркушы (у другім варыянце на другой старонцы) зьмешчана віньетка, якая таксама ёсьць у выдадзенай раней Псалтыры. У верхняй частцы аркушаў калёнтытулы «Книга» (адваротны бок) і «Светого Иова» (верхні бок).

Усяго захавалася 15 асобнікаў кнігі Ёва, зь іх 5 поўныя. Варыянт з пустым апошнім аркушам вядомы толькі ў адным асобніку.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Вонкавыя спасылкі

Скарына Кніга Ёва  Кніга Ёва (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Скарына Кніга Ёва Зьмест кнігіСкарына Кніга Ёва Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Ёва КрыніцыСкарына Кніга Ёва ЛітаратураСкарына Кніга Ёва Вонкавыя спасылкіСкарына Кніга ЁваПрага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская літаратура800Іван МележРэжым ЛукашэнкіТалачынOperaСэнт-ЛуісДзікАлесь СавіцкіЭўфрасіньня ПолацкаяУладзімер ПуцінАнілінгусАнатоль СербантовічСтолінВацлаў ЛастоўскіKrainaСмаленскі паветВіктар МарціновічЖанчына зьверхуРоварІндыяПрыдатак (мовазнаўства)ГодСлуцкі збройны чынМаскальПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Уладзімер Карызна (паэт)РусьМураўёўкаГанна ЧапманОйча нашАмэрыкаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГорадТаполяКралёва ГоляЛідсАкторы парнафільмаўІталіяЗлучнікЯнка КупалаМікола КупрэеўМэтафараКрыптавалютаБарысаўЧачаГрэбляГуда (імя)Міхась ДаніленкаДзяржава ПалестынаБісэксуальная парнаграфіяБеларускі нацыянальны стройЗа свабодную Беларусь (1942)ВіцебскСмаленская рэспублікаЮлі ТаўбінПастава 69КантрабандаАмстэрдамЕрусалімМалы гасьціны дворСельская гаспадаркаУкраінаСьпіс гарадоў БеларусіВойшнарApple Inc.АгінскіяЮры Тышкевіч (біскуп)🡆 More