Менск Кляштар Марыявітак

Помнік сакральнай архітэктуры
Кляштар марыявітак
Краіна Беларусь
Места Менск
Дата заснаваньня XVIII ст.

Кляштар марыявітак — помнік архітэктуры XIX ст. у Менску. Знаходзіўся на Францішканскай вуліцы. У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштар.

Гісторыя

26 чэрвеня 1771 году жонка старосты паройскага Кунэгунда Рушчыц (з Матушэвічаў) заснавала ў Менску кляштар каталіцкага манаскага ордэна марыявітак і ахвяравала яму пляц на Францішканскай вуліцы. У канцы XVIII ст. Менск заставаўся ледзьве не адзіным местам, у якім інтэнсіўна пашыралася дзейнасьць сясьцёр-марыявітак. Гэты каталіцкі ордэн не патрабаваў пажыцьцёвай адмовы ад сьвецкага жыцьця і аб’ядноўваў набожных жанчынаў, якія жадалі прысьвяціць сябе пропаведзі хрысьціянства ў асяродзьдзі юдэяў.

Паводле візытаў пачатку XIX ст., на тэрыторыі кляштару знаходзіўся вялікі драўляны жылы дом на мураваным падмурку, які законьніцы здавалі ў арэнду, драўляная афіцына (узьведзеная ў 1817 годзе), дзе яны жылі, стайня і вазоўня, хлеў, іншыя гаспадарчыя пабудовы і невялікі гарод. Тэрыторыю кляштару аддзяляў ад Францішканскай вуліцы драўляны паркан з брамай, завершанай каванай манаграмай Імя Панны Марыі.

Пры кляштары працавала школа, у якой выхаванак навучалі мовам, дамаводзтву і арытмэтыцы. Існавала невялікая бібліятэка, у якой налічвалася 26 кніг. У кляштары стала знаходзіліся 3—4 законьніцы, якія ня мелі капліцы і хадзілі на набажэнствы ў касьцёл езуітаў.

У 1850 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі кляштар марыявітак, а ягоны пляц разам з будынкамі прадалі пад забудову жылымі дамамі.

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

Літаратура

  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Tags:

Менск Кляштар Марыявітак ГісторыяМенск Кляштар Марыявітак Дадатковыя зьвесткіМенск Кляштар Марыявітак КрыніцыМенск Кляштар Марыявітак ЛітаратураМенск Кляштар Марыявітак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ФедарэнкаХэльсынкіГалерэяЎСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняАльгерд БахарэвічМіхась ЗарэцкіВадзім СаранчукоўСтаніслаў МанюшкаУзвышша (часопіс)1996Дыяніз ІлкавічГрамадзкі набытакГомельХрысьціянстваФартэпіянаФара Вітаўта (Горадня)Сэкс па тэлефонеМарат МаркаўАлегорыяКыргыстанДотык пісі рукоюГенадзь ПашкоўЮрась СьвіркаКрумкач1874Яўген ВалошынАндрэй ХадановічАлена МаслаЛетувісыЗносіныУ краіне райскай птушкіСтанкевіцаРаскіданае гняздо (п’еса)Даўмонт (імя)Яўгенія ЯнішчыцАлесь ЖукДрапежныя птушкіВіды сувязі словаўМаладняк (часопіс)Максім ГарэцкіТэхналёгіяАнтарктыдаПрыслоўеТадзіяна КляшторнаяЯўгенія ПфляўмбаўмТутэйшыя (п’еса)Азэрбайджанская моваУладзімер КонанУладзімер ПуцінПарнаграфія для жанчынПольская моваЯгінтАлесь АркушКарл Фрыдрых ГаўсПрыпяцьСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануПінгвіныТыраспальЕва ВежнавецЖывіляПарнаграфія ў ЧэхііСлавамір МрожакНайвышэйшая Літоўская РадаВэб-дызайн1877Дарога Р6 (Беларусь)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуГрудзіЗаходнерусізм🡆 More