Клясычная Музыка

Клясы́чная му́зыка — шырокі тэрмін для абазначэньня асноўных кірункаў заходнеэўрапейскае літургічнае і сэкулярнае музыкі ў пэрыяд ад IX стагодзьдзя да нашага часу.

Ключавыя нормы гэтай традыцыі склаліся прыкладна паміж 1550 і 1900 гадамі. Тэрмін зьявіўся ў пачатку XIX стагодзьдзя з мэтай «кананізаваць» пэрыяд ад Ёгана Сэбастыяна Баха ды Людвіг ван Бэтговэна ў якасьці своеасаблівага залатога веку музыкі.

Клясычная Музыка
Мантаж вялікіх кампазытараў клясычнай музыкі. Зьлева направа:
У верхнім шэрагу — Антоніё Вівальдзі, Ёган Сэбастыян Бах, Георг Гэндэль, Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бэтговэн;
у другім радзе — Джаакіна Расіні, Фэлікс Мэндэльсон, Фрыдэрык Шапэн, Рыхард Вагнэр, Джузэпэ Вэрдзі;
у трэцім радзе — Ёган Штраўс, Яганэс Брамс, Жорж Бізэ, Пётар Чайкоўскі, Антанін Дворжак;
у ніжнім радзе — Эдвард Грыг, Эдўард Элгар, Сяргей Рахманінаў, Джордж Гершвін, Арам Хачатуран.

У значэньні якаснае адзнакі, клясычная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаваньне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадзтве. Ужо сёньня ў якасьці клясычных успрымаюцца ня толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і найлепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы францускай, венскай і вугорскай апэрэты XIX стагодзьдзя — пачатку XX стагодзьдзя, вальсы Ёгана Штраўса і іншыя.

Эўрапейская музыка ў значнай ступені адрозьніваецца ад многіх іншых неэўрапейскіх і папулярных музычных формаў сваёй сыстэмай музычнай натацыі, якая пачала ўжывацца з XVI стагодзьдзя. Заходняя музычная натацыя выкарыстоўваецца кампазытарамі для запісу на паперы вышыні, хуткасьці, мэтру, індывідуальных рытмаў і пазначае дакладнае выкананьне музычнага твору. Гэта пакідае менш магчымасьцяў для такіх практыкаў, як то імправізацыя, якая часьцяком выкарыстоўваецца ў нэеўрапейскіх творах музычнага мастацтва і папулярнай музыкі.

Выкананьне

Клясычная Музыка 
Моладзевы аркестар клясычнае музыкі.

Выканаўцы клясычнае музыкі звычайна праходзяць адмысловае навучаньне, якое можа быць засвоенае з прыватных урокаў настаўнікаў гры на інструмэнтах альбо настаўнікаў сьпяваньня, або з заканчэння афіцыйнай праграмы навучаньня, якую прапануюць кансэрваторыя, каледж альбо ўнівэрсытэт. Дзеля выкананьня клясычнае музыкі патрабуецца шырокая фармальная музычная адукацыя і навучаньне, часта ажно да сканчэньня асьпірантуры.

Выкананьне рэпэртуару такога кшталту музыкі патрабуе валоданьня практыкай а-прыма-віста, навычкі ігры ў аснамблі, веданьне гарманічных прынцыпаў, адмысловай падрыхтоўкі слыху, веданьня практыкі выкананьня і знаёмства з стылем, чаканым для зададзенага кампазытара альбо музычнага твору.

Ключавая характарыстыка эўрапейскай клясычнай музыкі, якая адрозьнівае яе ад папулярнай музыкі, народнай музыкі і некаторых іншых традыцыяў клясычнай музыкі, як то індыйскай клясычнай музыкі, заключаецца ў тым, што рэпэртуар, як правіла, запісваецца ў нотнай форме, якая фармуе музычныя часткі або партытуру. Гэтая партытура звычайна вызначае дэталі рытму, вышыні гукаў і паказвае на тое, як розныя партыі інструмэнтаў будуць каардынавацца паміж сабой. Якасьць напісанай музыкі дазволіла дасягнуць высокага ўзроўню складанасьці клясычных твораў, як то фугі часам дасягаюць выдатнага спалучэньня сьмела адметных мэлядычных лініяў, якія знаходзяцца паміж сабой у кантрапункце, але ствараюць пасьлядоўную гарманічную лёгіку. Выкарыстаньне занатаваных пісьмовых абазначэньняў таксама захоўвае запіс твораў і дазваляе музыкам клясычнай музыкі выконваць творы старажытнасьці ў арыгінальным выкананьні.

Не зважаючы на тое, што клясычная музыка ў 2000-х гадох страціла большую частку традыцыяў музычнай імправізацыі, пачынаючы з эпохі барока і сканчваючы эпохай рамантызму, ёсьць прыклады выканаўцаў, якія здольнія імправізаваць у стылях сваёй эпохі. Гэтак, у эпоху барока арганавыя выканаўцы імправізавалі прэлюдыі, клявішнікі, якія гралі на клявэсыне, імправізавалі з акордамі, грантуючыся на генэрал-басе, а вакальныя і інструмэнтальныя выканаўцы імправізавалі з музычнымі арнамэнтамі. Ёган Сэбастыян Бах быў асабліва вядомы сваімі складанымі імправізацыямі. А кампазытар-выканаўца Вольфганг Амадэй Моцарт вылучаўся сваёй здольнасьцю імправізаваць у розных стылях. За часам эпохі клясыкі некаторыя віртуозныя салісты імправізавалі ў кадэнцыйных сэкцыях сваіх канцэртаў. У эпоху рамантызму Людвіг ван Бэтговэн рабіў імправізацыі з фартэпіяна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ёган Сэбастыян БахЛюдвіг ван БэтговэнМузыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

800Калі-югаЧэрвеньПарнаграфія ў ЧэхііКрамянёвая тваньГорадняСтарадубскі паветАблігацыяПтушкіБраніслаў ТарашкевічСьвятыПрыватызацыяДзень ЗямліЗьміцер БартосікПарнафільмЮры Тышкевіч (біскуп)Віктар МарціновічМаркёрТуркі (Берасьцейская вобласьць)Усебеларускі народны сходКрадзежАльгерд (імя)МэдыяВікіЭнцыкляпэдыяБіскупДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Ганна ЧапманЛаскаценьДаўгаСлоўнік НасовічаАнгельшчынаПабуджальны сказБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)ЭканомікаУладзіслаў СыракомляТадзіяна КляшторнаяТаполяДубрава (Маладэчанскі раён)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Юрась БарысевічПан ТадэвушГердаФранцішак БагушэвічСлуцкі збройны чынРыгор БарадулінЗлучнікБеларусьДаброАрцём АрашонакВінцук ВячоркаЯўген ВасілёнакМаксім ТанкГадвілаМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Русіфікацыя БеларусіТалачынФранцыяАндрэй Павук (актывіст)Прыдатак (мовазнаўства)Час UnixSkilletБеларускі клясычны правапісСаша ГрэйАўтамабільСкамонтГенадзь ПашкоўМікола МятліцкіПарнаграфія ў ІталііУправа КДБ па Гомельскай вобласьціУнівэрсытэтБлогНацыяналізацыяСтарабеларуская моваКрыж.ne🡆 More