Качэрычы: горад у Беларусі

Качэ́рычы (з 1934 году — Кі́раўск) — места ў Беларусі, на рацэ Але.

Адміністрацыйны цэнтар Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8646 чалавек. Знаходзіцца за 87 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна (лінія Асіпавічы — Жлобін), на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Магілёў.

Качэрычы
лац. Kačeryčy
Аўтобусная станцыя
Аўтобусная станцыя
Качэрычы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Качэрычаў
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Качэрыцкі
Насельніцтва: 8646 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2237
Паштовы індэкс: 213931
СААТА: 7225501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д. / 53.26861; 29.47361 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д. / 53.26861; 29.47361
Качэрычы на мапе Беларусі ±
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы
Качэрычы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва

Традыцыйная гістарычная назва места — Качэрычы. Тапонім утварыўся ад прашчура зь мянушкай або дахрысьціянскім беларускім імем Ка́чар.

Згодна з афіцыйнымі дакумэнтамі, назву «Кіраўск» надалі пасёлку, заснаванаму ў 1934 годзе каля вёскі Старцаў на месцы маёнтку Качэрычаў. Аднак фактычна адбылося перайменаваньне Качэрычаў у Кіраўск. Новую назву ўтварылі ад імя застрэленага ў сьнежні 1934 году расейскага бальшавіка Кірава, які раней браў удзел у масавых растрэлах г. зв. «контрарэвалюцыянэраў», у тым ліку сьвятароў і вернікаў. Назва Кіраўск (рас. Кировск) не зьяўляецца ўнікальнай: аднайменныя месты існуюць у Ленінградзкай і Мурманскай, пасёлак — у Арэнбурскай вобласьці Расеі.

У наш час прапануецца вярнуць месту гістарычную назву Качэрычы або Старцы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Качэрычы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХVІ стагодзьдзі як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. На 1560 год тут было 30 двароў.

На 1620 год у Качэрычах было 20 двароў, дзейнічала царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Качэрычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету.

На 1844 год у склад маёнтку Качэрычы ўваходзіла вёска Старцы, дзе ў 1845 годзе заснавалі гуту. На 1847 год у Старцах было 45 двароў. У 1882 годзе пачала працаваць вінакурня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Старцах было 72 двары, хлебазапасны магазын, карчма, заезны двор; на 1907 год — 93 двары. У 1909 годзе адкрылася Старцаўская земская школа, якой у 1913 годзе збудавалі асобны дом.

Паводле А. Ельскага ў 2-й палове XIX ст. Качэрычы таксама называлі Старасёламі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Качэрычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Качэрычы вярнуліся ў БССР, у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну.

У лютым 1935 году ўтварыўся Качэрыцкі раён з цэнтрам у вёсцы Старцах. У красавіку 1939 году Старцам замянілі імя на Кірава, а на месцы фальварку Качэрычаў, каля Старцаў збудавалі пасёлак Кіраўск. Сюды жа перанесьлі адміністрацыйны цэнтар раёну. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году паселішча знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1954 гадах у Бабруйскай вобласьці.

17 лістапада 1959 году Качэрычы атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку, а 4 чэрвеня 2001 году — статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1844 год — 175 чал. у вёсцы Старцах; 1847 год — 245 чал. у вёсцы Старцах; 1897 год — 542 чал. у вёсцы Старцах
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 609 чал. у вёсцы Старцах; 1959 год — 2980 чал.; 1971 год — 4,7 тыс. чал.; 1977 год — 5,8 тыс. чал.; 1997 год — 10 тыс. чал.; 1998 год — 10,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,7 тыс. чал.; 2009 год — 8756 чал. (перапіс); 2015 год — 8752 чал.; 2016 год — 8817 чал.; 2017 год — 8767 чал.; 2018 год — 8646 чал.

Адукацыя

У месьце працуюць 2 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня на 145 шпітальных ложкаў і паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Кіравец».

Забудова

У 1972 і 1980 гады зьявіліся генэральныя пляны мястэчка, у адпаведнасьці зь імі цэнтральная частка забудоўвалася 2—3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сэктары вядзецца будаваньне 2—5-павярховых дамоў.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Ільнозавод.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сузор’е».

Славутасьці

Захаваўся Качэрыцкі парк, закладзены ў пачатку ХХ ст.

Асобы

  • Рыгор Крынчык (нар. 1927) — доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Качэрычы НазваКачэрычы ГісторыяКачэрычы НасельніцтваКачэрычы ЗабудоваКачэрычы ЭканомікаКачэрычы Турыстычная інфармацыяКачэрычы АсобыКачэрычы ЗаўвагіКачэрычы КрыніцыКачэрычы ЛітаратураКачэрычы Вонкавыя спасылкіКачэрычыАла (рака)АсіпавічыБабруйскБеларусьГорадЖлобінКачэрыцкі раёнМагілёўМагілёўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ісьляндзкі конь1744Пошукавая аптымізацыяБрысталБеларускія немцыМасачусэцкі тэхналягічны інстытутДэмакратыяШвайцарыяКліўлэндзкае пагадненьнеПабуджальны сказНародны АльбомМілімэтарАрцём АрашонакМарына ВасілеўскаяМіжнародны стандартны кніжны нумарКалі-югаНямецкая моваІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуЛітаратурныя жанрыПародыяПарнаграфія ў ІталііПятрусь БроўкаРэжым ЛукашэнкіЛёнданГомасэксуальнасьцьВокаБакаляўрГомельВіктар ШніпСамасейРабіна1500ЛітаратарРадаўніцаМарыя МартысевічКрысталь БойдЧорны замак АльшанскіКрасавікКомсомольская правдаІван ЧыгрынаўЗямляБарсэлёнаІван МележВіківэрсытэтРоварГомельская ратушаЭнэргіяГісторыя БеларусіВорная зямляСтрахаваньнеЎіндгукГорадІзраільISSNБялуха (гара)2006Фундацыя «Вікімэдыя»УкраінаРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Сувязь (тэхніка)Дамініканская РэспублікаКубак Ангельшчыны па футболеГімн Савецкага СаюзуБазыляныЭстоніяЛіцьвіныМікола МятліцкіФашызм🡆 More