Кацюбееў

Кацюбееў (старабел.: Качибеев), а таксама Качыбей — галоўны чарнаморскі порт Вялікага Княства Літоўскага, папярэднік сучаснага ўкраінскага места Адэсы.

Кацюбееў
ВКЛ за часамі кіраваньня Вітаўта Вялікага

Эўрапейская і сучасная ўкраінская гістарыяграфіі разглядаюць Кацюбееў як складовую частку гісторыі Адэсы, што пачынаецца не з часоў Кацярыны II (паводле расейскай імпэрскай гістарыяграфіі), а з даты першай згадкі пра места ў 1415 року.

Этымалёгія назвы

Паводле адной з навуковых гіпотэзаў сваю назву Кацюбееў атрымаў ад імя руска-літоўскага магната Кацюбы-Якушынскага, які па далучэньні гэтых зямель да ВКЛ перасяліў сюды сваіх сялянаў. Дадзеную вэрсію высунуў польскі дасьледнік Марыян Дубянецкі на падставе пазьнейшых (сяр. XVІ ст.) зьвестак пра нашчадка гэтага меркаванага шляхціча — Барыса Кацюбу (Качубу), які валодаў сялом Якушын каля Віньніцы.

Іншае гледзішча на паходжаньне назвы Кацюбееў зыходзіць з факту наяўнасьці ў XV ст. на Падольлі сяла Кaczebіjow, якое належала шляхецкаму роду Язлавецкіх. Паколькі і чарнаморскі Кацюбееў першапачаткова таксама належаў Язлавецкім, цалкам магчыма, што падольскія перасяленцы маглі назваць новае места ў гонар роднага сяла. Гэтая вэрсія на сёньняшні дзень зьяўляецца найбольш імавернай.

Гісторыя

У другой палове XIV ст. тэрыторыя, на якой знаходзіцца сучасная Адэса, увайшла ў склад ВКЛ. Першая згадка пра існае тут партовае места прыпадае на часы кіраваньня вялікага князя Вітаўта і датуецца 1415 рокам, калі ягоны хаўрусьнік, кароль польскі Ягайла, адправіў з Кацюбеева (па-польску: Kaczubeiow) хлеб на некалькіх суднах у Канстантынопаль, які на той час трымаў турэцкую аблогу.

Найбольш абгрунтаваным на сёньняшні дзень застаецца дапушчэньне, што места было заснаванае напрыканцы XIV ст. вялікім князем Вітаўтам.

Кацюбееў 
Вялікі князь Вітаўт, фрагмэнт карціны Яна Матэйкі

Пасьля сьмерці Вітаўта, кароль польскі Ягайла быў змушаны перадаць уладу над Кацюбеевам вялікаму князю літоўскаму Сьвідрыгайлу. У адпаведным дакумэнце (1431) места згадваецца пад назвай Kaczubinyow, а ў рэестры местаў, складзеным паводле загаду Сьвідрыгайла — значыцца як Kaczucklenow.

У сувязі з аслабленьнем ВКЛ, выкліканым жорскім унутрыдзяржаўным супрацьстаяньнем, Кацюбееў у 1442 року быў перададзены ва ўласнасьць падольскаму магнату Фёдару Бучацкаму, апроч гэтага места Бучацкі таксама атрымаў днястроўскія замкі Белгарад і Каравул. На гэты час прыпадае росквіт гандлю ў Кацюбееве. Апроч продажу зерня, ён быў таксама вядомы як месца здабычы солі ў ліманах. Пра значнасьць тагачаснага Кацюбеева сьведчыць той факт, што кантроль над ім стаўся прычынай судовага канфлікту паміж Бучацкім з аднаго боку і ўрадоўцамі дзяржаўнай мытнай службы зь іншага. Таксама варта зазначыць, што места добра ведалі замежныя падарожнікі, у прыватнасьці яно было пазначанае на італійскай мапе Фра Маўра 1459 року.

Напрыканцы XV ст. места перайшло пад кантроль Крымскага ханства, васала Асманскай імпэрыі. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове XVІ ст. прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў 1578 року.

У XVІІ ст. Качыбей зноў фігуруе ў марской картаграфіі. Гэтак на мапе Янсона (сяр. XVІІ ст.) ён значыцца пад назвай Koszubi, на мапе Боплана(uk) (1648) і Сансона (1660) — як Koczubi, Ван Келена (1699) — як Kaczubi, Ёгана Гомана (кан. XVІІ — пач. XVІІІ стагодзьдзяў) — як Koisubi. Таксама ён быў пазначаны на мапах Дэ Фэра (1714), Фішэра (1730), Дэ Ліля (1732) і Дэ Ваганді (1757).

У 1765 року турэцкія ўлады аднавілі старадаўні вялікалітоўскі замак, дабудаваўшы да яго высокую вежу зь ліхтаром ды некалькі складоў. Фартэцыя атрымала новую назву Эні-Дунья (Новы Сьвет), у ёй разьмясьцілася невялікая турэцкая залога. У пазьнейшы час у Качыбеі існаваў цывільны і вайсковы порт ды кавярня, у якой мясцовае насельніцтва абмяркоўвала апошнія навіны.

Падчас расейска-турэцкіх войнаў фартэцыю два разы займалі расейскія войскі (1774 і 1789). Ад 1791 року яна разам з прылеглым татарска-ўкраінскім паселішчам канчаткова перайшла пад уладу Расейскай імпэрыі.

У 1794 року Кацярыны II выдала ўказ пра рэканструкцыю і разбудову («заснаваньне») існага места Хаджыбэя. Гэтая, відавочна другасная турэцкая назва, паводле некаторых зьвестак зьявілася толькі ў XVIII ст.. У 1795 року места перайменавалі ў Адэсу — на той час памылкова лічылася, што на гэтым месцы існавала старажытнае грэцкае паселішча Адэсос, рэшткі якога ў пазьнейшы час знайшлі каля Варны (Баўгарыя).

Сучасныя ацэнкі

Кацюбееў часоў Вялікага Княства Літоўскага зьяўляўся сапраўдным местам ды портам. Ён складалася з моцнай мураванай фартэцыі (турэцкі падарожнік Эўлія Чалябі, які ў 1657 року праязджаў праз тэрыторыю Качыбея, зазначаў у сваіх нататках, што фартэцыя патрабуе толькі нязначнага рамонту), прадмесьця ды маяка. У месьце на тэрыторыі сучаснага Перасыпу існавала дзяржаўная мытня, напэўна, у ім мусілі быць і пэўныя партовыя збудаваньні.

Па падставе гістарычных дакумэнтаў, якія нядаўна ўвайшлі ў навуковы ўжытак, можна зрабіць выснову, што старадаўняе вялікалітоўскае ўмацаваньне знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Прыморскага бульвару, дакладней на месцы палаца графа Міхаіла Сямёнавіча Варанцова.

Крыніцы

Літаратура

  • НПУ імені М. П. Драгоманова. Серія № 6. Історичні науки: Зб. наукових праць. — Випуск 6. — К.: Вид-во НПУ імені М. П. Драгоманова, 2008. — 425 с. [3](недаступная спасылка)
  • Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). — 466 с. [4]

Tags:

Кацюбееў Этымалёгія назвыКацюбееў ГісторыяКацюбееў Сучасныя ацэнкіКацюбееў КрыніцыКацюбееў ЛітаратураКацюбееўАдэсаВялікае Княства ЛітоўскаеСтарабеларуская моваУкраінаЧорнае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мішэль АбамаКітайКліматСцэнарЛацінкаЛеа ЛексісISO 3166БеларусыВыказьнікУкраінская моваНастаўнікЗямля пад белымі крыламіВэб-сайтЖывёлыМэтэароідСлавамір АдамовічГорадняКейстут (імя)Вэб-дызайнВагінальны сэксРумыніяПэтынгРасейская акупацыя БеларусіМарат КазейУладэ ДзівацПарнаграфія ў ЗШАПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўНовая зямляМэдыяВікіЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)АборЯнка СіпакоўМаары (мова)Лекі-адпаведнікіMelbetВасіль БыкаўАнатоль СысЧорны кот (арганізацыя)СтрахаваньнеАла (мужчынскае імя)Пэрсыдзкая моваВалянцін АкудовічБавоўнаРодныя гоні (1927)Помнік тысячагодзьдзя БерасьцяГаўрыіл (арханёл)Акторы парнафільмаўЛетуваВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)КрумкачАляксандар ЛукашэнкаБлогЮр’яПастава 69Максім ЛужанінІмёны ліцьвінаўНігерыяІван Альгімонтавіч ГальшанскіАзэрбайджанская моваДжынсавая рэвалюцыяВіленскі ўнівэрсытэтЛеанід ТышкоЗаходняя БеларусьІван Мележ1908Атлетыку Паранаэнсі КурытыбаЛітаратураКарусь КаганецДразды (гурт)🡆 More