Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г.
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г.
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д. / 53.1368667; 29.2484 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д. / 53.1368667; 29.2484
Канфэсія Каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Касьцёл і калегіюм езуітаў
Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў Касьцёл і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы

Касьцёл і кале́гіюм езуі́таў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя фартэцыі), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока. Разам з кляштарам быў цэнтрам езуіцкай рэзыдэнцыі.

Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегіюму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў 
Абмеры комплекса, 1800 г.

У 1615 годзе староста Пётра Трызна заснаваў у Бабруйску касьцёл. У 1625 годзе касьцёл перадалі езуітам. Сярод архітэктараў былі Ўладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаваньні ў 1732—1747 гадох муляра Якуба Руофа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў 
Направа — Фара і вежа езуіцкага касьцёла, 1810 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Бабруйск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл пэўны час працягваў дзейнічаць. Аднак пры будаваньні ў першай палове ХІХ ст. крэпасьці расейскія ўлады зачынілі касьцёл і карэнным чынам перабудавалі яго пад цэйхгаўз (зьнішчылі вежы). У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару.

Найноўшы час

За савецкім часам у будынку касьцёла была гаўптвахта.

Архітэктура

Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў 
Сучасны стан (выгляд зь пераду)

Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту. Над галоўным фасад узвышаліся дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, з бакоў вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрысьціі.

Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў 
Сучасны стан, выгляд збоку

Усярэдзіне нэфы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе месьціўся «хор мураваны на 2 філярах з сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрысьціямі. Галоўны аўтар, які ўлучаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэрыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбон і ўсё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі. Яго зрабілі майстры Язэп Шыла і Антон Марціноўскі. Сьцены ўпрыгожвалі фрэскі, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў ГісторыяБабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў АрхітэктураБабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў КрыніцыБабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў ЛітаратураБабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў Вонкавыя спасылкіБабруйск Касьцёл І Калегіюм Езуітаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарнастайПтушкіСолыАльгерд БахарэвічГідуныПімен ПанчанкаАндрусь ГорватСабакаГолас Часу (1945)Сэрбская мова25 красавікаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтБаранавічыДразды (гурт)18741980ФартэпіянаБазыліка Сьвятога ЭгідыяЮрась БарысевічРыекаСтарабеларуская моваГейтартКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутБеларуская мінуўшчына (часопіс)1589Злучаныя Штаты АмэрыкіГомасэксуальнасьцьГомельская вобласьцьГомельАркадзь КуляшоўЁсіф СталінУладзімер Арлоў (гісторык)JavaВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняЛацінская моваСьпіс праектаў ВікімэдыіЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЯгор ВосіпаўБуценьЛесНарвідДарожная сеткаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўВячаслаў ЧамярыцкіВіталь ВольскіАўстраліяБлакітная сойкаВайшнорыяБлогУладзімер ЛенінКампутарная сеткаСурвэткаПрыказка.aqПолк імя Кастуся КаліноўскагаДарога Р43 (Беларусь)ЖывапісВадзім СаранчукоўКліменці ШутТрыбуна працыПлоцевы акт10 студзеняПадвойнае пранікненьнеХарэйУ краіне райскай птушкіВольга БабковаСельская гаспадаркаАнгельская моваКарпацкая Ўкраіна🡆 More