Магілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д. / 53.89833; 30.33389 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д. / 53.89833; 30.33389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт jesus.by.com
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Магілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзейнічае. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.

У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.

Найноўшы час

У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.

У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000020

Tags:

Магілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў ГісторыяМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў АрхітэктураМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў ГалерэяМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў ЗаўвагіМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў КрыніцыМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў ЛітаратураМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў Вонкавыя спасылкіМагілёў Касьцёл Сьвятога Станіслава І Кляштар Кармэлітаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДрэваБялевіцкі сельсаветАдвакатЕва ВежнавецАркадзь МарціновічЛязо ОкамаЛацінкаЯзэп НайдзюкВялікая сініцаЭманюэль 4Вугорская рэвалюцыя 1956 годуМячэтВіцебскі абласны судПастава 69Птушка шчасьцяЭякуляцыяMozilla FirefoxАман (горад)Мікола МятліцкіЭўрыпідМіжнародная арганізацыя стандартызацыіЧарнігаўФрыда КалёФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіВольны хорМаёмасьцьБіскупАдам ГлёбусДзень РэспублікіПолк імя Кастуся КаліноўскагаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутЛіцьвіныЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтараславянская моваЗьміцер ГерасімовічІнфармацыяПаўстаньне 1830—1831 гадоўКанапаІмя па бацькуСафоклВіківэрсытэтHTMLРусіфікацыя БеларусіЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)МножаньнеПлян МаршалаВікіФранцішак СкарынаВікіманіяЛеанід БрэжнеўАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыРасейская моваГента (імя)Жнівеньскі путчТамаш ГрыбГолас АмэрыкіУрад Беларускай Народнай РэспублікіЛетнія Алімпійскія гульні 2020 годуМалыя ЛядыГімн Беларускай ССРВарацэвічыМарат Маркаў🡆 More