Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў
Месца касьцёла і калегіюм езуітаў
Месца касьцёла і калегіюм езуітаў
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°6′42″ пн. ш. 26°6′13″ у. д. / 52.11167° пн. ш. 26.10361° у. д. / 52.11167; 26.10361 26°6′13″ у. д. / 52.11167° пн. ш. 26.10361° у. д. / 52.11167; 26.10361
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Першае згадваньне 1635
Дата заснаваньня XVII стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1953
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў
Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Станісла́ва і кале́гіюм езуі́таў — помнік архітэктуры XVII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку, на беразе ракі Піны. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з будынкаў касьцёла, калегіюму і аптэкі, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамамі. У 1953 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і аптэку (захаваліся падмуркі). У наш час у будынку калегіюму месьціцца Музэй Беларускага Палесься.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1630 годзе стольнік М. Ельскі запрасіў у Пінск езуітаў і ахвяраваў ім пляц пад пабудову калегіюму. З 1632 году існавала езуіцкая місія, пераўтвораная ў 1638 годзе ў калегіюм. У 1636—1647 гадох на сродкі канцлера вялікага літоўскага і старосты пінскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла пры місіі збудавалі мураваны касьцёл Сьвятога Станіслава. У 1651—1675 гадох вялося будаваньне мураванага калегіюму, другую чаргу якога скончылі ў 1694—1738 гадох.

Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў 
Абмеры комплекса, 1800 г.

У 1632 годзе тут навучалася 40 чалавек, да канца XVII ст. колькасьць навучэнцаў складала каля 700 чалавек. Пры калегіюме дзейнічалі музычная бурса (з 1645 году), аптэка (з 1694 году), друкарня (у 1727—1735 гадох), бібліятэка, тэатар і шпіталь. Пінскаму калегіюму падпарадкоўваліся місіі ў Дубаі, Лагішыне, Падгацьці, Сьнятыне, Тураве і Янаве. У сярэдзіне XVII ст. у калегіюме чытаў казаньні езуіт Андрэй Баболя, якога ў 1657 годзе за місіянэрскую дзейнасьць закатавалі казакі.

У 1749—1753 гадох касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока. У зьвязку з скасаваньнем ордэна езуітаў ў 1773 годзе будынак калегіюму перадалі пад школу Адукацыйнай камісіі. У 1787 годзе ў касьцёле разьмясьцілася катэдра Пінска-Тураўскай грэцка-каталіцкай япархіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў 
Абмеры комплекса, каля 1900 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1799 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). 29 траўня 1800 году ўсе будынкі былога езуіцкага калегіюму аддалі Богаяўленскаму манастыру, драўляныя карпусы якога згарэлі ў час пажару 1799 году.

Пажар 1807 году пашкодзіў будынак калегіюму. Ягоны дах, які цалкам згарэў, адрамантавалі з частковай заменай дахоўкі на гонту. У 1837 годзе праводзіўся капітальны рамонт, у выніку якога дах пакрылі бляхай.

Наноўшы час

Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў 
Аэрафотаздымак, 1916 г.

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынкі ордэну езуітаў, у 1923 годзе аднавілася дзейнасьць калегіюму. У 1939 годзе ўлады СССР зачынілі калегіюм. У Другую сусьветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1953 годзе савецкія ўлады сьпярша ўзялі помнік пад ахову дзяржавы, аднак у жніўні таго ж году (часам сустракаецца памылковае датаваньне 1956 годам) зруйнавалі касьцёл і аптэку.

У паваенны час былы езуіцкі калегіюм перадалі вайскоўцам, пазьней у ім разьмясьціліся адміністрацыйныя ўстановы і карцінная галерэя. У 1995 годзе скончылася рэстаўрацыя калегіюму, па чым ў будынку разьмясьціўся Музэй Беларускага Палесься.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка з паўкруглай апсыдай. Да галоўнай частцы фасаду далучаліся бакавыя крылы, завершаныя паўкружжамі сьценаў з аркавымі праёмамі. Над фасадам узвышаліся дзьве 11-мэтровыя 3-ярусныя вежы. Крыжы знаходзіліся на вышыні 28 мэтраў.

Усярэдзіне касьцёла стаялі папарныя калёны. Над бакавымі нэфамі на другім і трэцім паверхах разьмяшчалася прастора для хораў. Інтэр’ер аздаблялі фрэскі мастакоў-езуітаў Якуба Брэтзэра і Ігнація Дарэці на тэмы жыцьця Сьвятога Станіслава.

Калегіюм

Калегіюм — Г-падобны пляне 3-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам з заломам, тарцы якога закрываюць фігурныя франтоны з бакавымі валютамі. Фасады падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках і прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ляпных ліштвах. Паўднёва-заходні кут будынка ўмацоўвае 6-гранная вежа-контрфорс.

Першы паверх мае галерэйна-калідорны плян, другі і трэці — калідорны плян. Крыжовыя скляпеньні абапіраюцца на магутныя сьцены (таўчыня ў ніжніх паверхах 1,5—2 мэтры). Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000536

Tags:

Пінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў ГісторыяПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў АрхітэктураПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў ГалерэяПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў ЗаўвагіПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў КрыніцыПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў ЛітаратураПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў Вонкавыя спасылкіПінск Касьцёл Сьвятога Станіслава І Калегіюм Езуітаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пацук шэрыАляксандар СазанкоўДзеяслоўКарл Фрыдрых ГаўсАльшаны (Столінскі раён)Паўднёвая АсэтыяТэўтонскі ордэнГайла (імя)РадзімічыЛюбейкаБеларускі клясычны правапісПарнаграфія для жанчынКанстытуцыя БеларусіСпарышМаксім ГарэцкіКлёд МанэАндрэй ХадановічДражна (Менская вобласьць)Даўгерд (імя)Мустафа Кемаль АтатуркРэшаўЭлектронная поштаМазанЛетуваАндрэй ДынькоГрэбляКазСурвэткаАнатоль СысЛацінка1951Генадзь БураўкінЯнка СіпакоўМузыкаФундацыя «Вікімэдыя»ЯсмантСкідзельВейшнорыяБеларусьГалоўная старонкаЦэнтральная РУУС (Менск)Месны склонПІван ШамякінГісторыя СалігорскуПарнаграфія ў БразылііАлесь АркушМаксім ЛужанінBaskin-RobbinsРасеяВенанцы БутрымМасей СяднёўАвантуры майго жыцьцяАлесь БадакАстравецВасіль БыкаўЖанчына зьверхуРасейская моваСалдускі крайЛявон ВольскіЯзэп СажычБісэксуальная парнаграфіяПакістанТутэйшыя (п’еса)Пацук🡆 More