Віцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′41.1″ пн. ш. 30°12′25.4″ у. д. / 55.19475° пн. ш. 30.207056° у. д. / 55.19475; 30.207056 30°12′25.4″ у. д. / 55.19475° пн. ш. 30.207056° у. д. / 55.19475; 30.207056
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1952
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Віцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў цэнтры места, на ўсходнім баку Рынку з боку Вялікай вуліцы. Касьцёл дзеяў да 1937 году, кляштар — да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс Віцебскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія ўтваралі замкнёны ўнутраны двор. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1676 годзе ваявода Ян Антоні Храпавіцкі запрасіў у Віцебск айцоў-бэрнардынаў, якія ў 1685 годзе збудавалі тут першыя драўляныя будынкі. Празь непрацяглы час кляштар згарэў, у 1700 годзе яго адбудавалі. У час пажару 1733 году касьцёл зноў згарэў.

У 1742—1761 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару з фундацыі Казімера і Тэклі (з Ларскіх) Саковічаў. У 1768 годзе беларускі біскуп-суфраган Фэлікс Тавянскі асьвяціў касьцёл пад тытулам Сьвятога Антонія. Праект мураванага комплексу распрацаваў архітэктар Юзэф Фантана, над аздобай інтэр’еру таксама працавалі Людвік Яздоўскі і Ян Азялевіч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З 1843 году касьцёл дзеяў як парафіяльны. Спустошаны кляштарны корпус у 1844 годзе адабралі пад дзяржаўныя ўстановы Расейскай імпэрыі.

У 1882 і 1898 гадох у касьцёле праводзіўся рамонт.

Найноўшы час

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ў 1939 годзе адкрылі ў яго будынку антырэлігійны музэй. У Другую сусветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 2001 годзе ў Віцебску зарэгістравалі рымска-каталіцкую парафію Сьвятога Антонія. Існуе плян аднаўленьня помніка архітэктуры.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны фасад падзяляўся разьвітым антаблемэнтам на 2 ярусы, аздобленыя паўкалёнамі і пілястрамі. Верхні ярус завяршаўся франтонам і 2 вежамі з валютамі і купаламі-банямі. Аконныя праёмы мелі лучковыя і паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. З бакоў прэзьбітэрыюма разьмяшчаліся сымэтрычныя прастакутныя закрысьціі.

Інтэр’ер аздабляла ордэрная плястыка і лепка. Галоўны акцэнт — 2-ярусны барокавы алтар. Першы ярус алтара меў выгляд карынфскай калянады, што несла прафіляваны антаблемэнт, другі — прастакутнага шчыта зь ляпным пано «Глёрыя» і бакавымі валютамі зь фігуркамі анёлаў. Падобны выгляд мелі бакавыя алтары. Падлога была з тэракотавай пліткі. Сярод касьцельнага начыньня вылучаўся абраз-палатно «Святы Язафат» у фігурнай разной раме ў стылі ракако.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 3-павярховы будынак, які далучаўся да паўднёвага фасаду касьцёла і ўтвараў квадратны замкнёны ўнутраны двор. Меў галерэйны плян.

Галерэя

Пляны і абмеры

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў ГісторыяВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў АрхітэктураВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў ГалерэяВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў КрыніцыВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў ЛітаратураВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў Вонкавыя спасылкіВіцебск Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага І Кляштар Бэрнардынаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

3 да н. э.Ас (імя)Аўтарскае праваМікола ГусоўскіАрока (футбольны клюб)Першая віленская клясычная гімназіяЛеанід АнфімаўМаяСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііЮры Караль ГлябовічЯўген ЛецкаПлязмаLevi'sЛясныя братыЛязьбійская парнаграфіяВасіль Несьцярэнка403 да н. э.Канстытуцыя БеларусіФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруВушкіБраўзэрЛекі-адпаведнікіМагілёўБерасьцеЭротыкаАнатоль СысАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараІмёны ліцьвінаўЖывёлыАндрэй Павук (актывіст)Вітаўт ТумашУладзімер СьвятаславічАлдыкаМіхась ЗарэцкіЯсельдаСтасунакУ краіне райскай птушкіСямейства (біялёгія)НясьвіжБеларусьАльтэрнатыўная парнаграфіяПолацкае княства48-ы батальён дапаможнай паліцыі1 лістападаЯнуш Скумін ТышкевічІван ВіткоўскіВікісховішчаЗалатая РыбаАльгердМойша КульбакНафтан НаваполацакМастацкі творНХЛ 1997—1998 гадоўРэгіёнЮнісон2024ЗHromadske.TVЛюдміла СільноваСавушкін прадуктКраёўцыМэксыка🡆 More