Менск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны
Краіна Беларусь
Места Менск
Дата заснаваньня XIV ст.

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны, таксама вядомы як Фарны касьцёл — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў, першы касьцёл Менску. Знаходзіўся на Траецкай гары, якая паводле адной з вэрсіяў атрымала сваю назву ад тытула сьвятыні. Апошні з збудаваных у розныя часы драўляных касьцёлаў згарэў у пачатку XIX ст., мураваную плябанію па Другой сусьветнай вайне зруйнавалі савецкія ўлады.

Гісторыя

Менск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны 
Фара (13) з пляну 1793 року

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле паданьня, у 1390 року вялікі князь Ягайла заснаваў у Менску першы касьцёл. Каля 1460 року касьцёлу перадалі ў валоданьне фальварак Чурылавічы, які знаходзіўся на поўдзень ад места. Драўляны будынак згарэў разам зь местам у 1505 року, калі татарскае нашэсьце дашчэнту спаліла Менск (паводле іншых зьвестак, касьцёл згарэў яшчэ 14 жніўня 1409 року).

У 1508 року замест згарэлага збудавалі новы касьцёл, асьвечаны пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы. Сьвятыня знаходзілася на ўзгорку на левым узьбярэжжы Сьвіслачы. Апроч тытула Найсьвяцейшай Тройцы, у архіўных дакумэнтах касьцёл упамінаецца пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, а ў 1632 року — пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Міхала Арханёла.

Касьцёлу належала вялікая колькасьць пляцаў з пабудовамі, як на Траецкай гары, так і ў іншых частках места, а таксама карчма, Плябанскі млын на рацэ Сьвіслачы, сенажаці, лес і фальварак Чурылавічы (альбо Плябанец).

У 1709 року пры касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі зацьвердзіў брацтва Шчасьлівай сьмерці. У 1720 (або 1716) року ксёндз Караль Пётар Панцяжыцкі збудаваў новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Менск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны 
Будынак колішняй плябаніі, 1930

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл працягваў дзейнічаць. 14 жніўня 1809 року моцны пажар зьнішчыў сьвятыню, аднак захаваліся плябанія і гаспадарчыя пабудовы. У 1814 року зьявіўся праект новага мураванага касьцёла, арыентаванага галоўным фасадам на Траецкую вуліцу (Янкі Купалы). Аднак грошаў хапіла толькі на будваньне плябаніі на рагу зь Вялікай Барысаўскай (Максіма Багдановіча) вуліцай.

У 1832—1840 роках тытул Найсьвяцейшай Тройцы насіў касьцёл, які належаў да зачыненага дамініканскага кляштару і стаў ў той час парафіяльным. Па тым, як улады Расейскай імпэрыі зачынілі і гэтую сьвятыню, набажэнствы перанесьлі ў могілкавую капліцу на Залатой Горцы, якую ў 1842 року ўзьвялі ў ранг парафіяльнага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1864 року новазбудаваны на месцы драўлянай капліцы мураваны нэагатычны касьцёл асьвяцілі пад старажытным тытулам.

Архітэктура

Паводле візытацыі і інвэнтароў 1632 і 1636 рокаў, касьцёл быў драўляным на мураваным падмурку, крыжападобным у пляне. Галоўны фасад выходзіў на Траецкі Рынак. Інтэр’ер упрыгожвалі 3 драўляныя разныя алтары. На хорах знаходзіўся арган.

Асобна стаяла званіца з 4 званамі. Побач разьмяшчаўся даволі вялікі будынак плябаніі, у якім месьціліся шпіталь, школа і касьцельнае брацтва. Каля касьцёла знаходзіліся парафіяльныя могілкі. Тэрыторыю сьвятыні атачала драўляная агароджа з брамамі.

Касьцёл, збудаваны ў пачатку XVIII ст., стаяў на мураваным падмурку і меў выгляд «кавалерскага крыжа» («krzyża kawalerskiego») зь вялікім купалам у цэнтры, вакол якога разьмяшчаліся 4 невялікія капліцы. Галоўны фасад упрыгожвалі дзьве невялікія вежы з залачонымі жалезнымі крыжамі, аздобленымі мэталічнымі шарамі.

У цэнтры галоўнага алтара знаходзіўся абраз Сьвятой Тройцы, абапал якога стаялі залачоныя скульптуры сьвятых Пятра і Паўла. Апрача таго, інтэр’ер упрыгожвалі яшчэ чатыры драўляныя разныя алтары, два зь якіх стаялі ў капліцах. На хорах знаходзіўся арган, выраблены ў 1745 року.

Побач з касьцёлам разьмяшчалася званіца з 3 званамі. На адлегласьці 50 крокаў ад касьцёла знаходзіўся комплекс гаспадарчых пабудоваў — плябанія, парафіяльная школа, багадзельня і іншыя. Тэрыторыя плябанскага пляцу, разам з садам і парафіяльнымі могілкамі агароджваў драўляны плот з брамай.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ГісторыяМенск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны АрхітэктураМенск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны КрыніцыМенск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ЛітаратураМенск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны Вонкавыя спасылкіМенск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы І Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХарэйДзіцячая парнаграфіяБеларуская моваІвонка СурвілаMelbetHTMLЯнка МаўрМарт (імя)Тутэйшыя (выраз)КанюшынаСтральба з лукаАнтонімы1923RSSГрупавы сэксВасіль ЖуковічСпакусьнікіЛюдміла РублеўскаяАндрусь ГорватЧэлесБеларусьТацяна СапачБаркэмпКнураМазанАрцём ДзенісенкаКараман (імя)Юрась БарысевічМястэчкаКонрадМэдаль Францішка СкарыныАлесь ЖукБеларускае нацыянальнае адраджэньнеЗянон ПазьнякМастацкая літаратураПагоня (песьня)ЗлучнікЯндаВалянцін АкудовічУсевалад ГарачкаЛічэбнікАндрэй Павук (актывіст)Алесь ЗайкаВербавічыШатляндыяАкторУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКарта растэрміноўкіБярозаўкаБортніцтваМесны склонАкторы парнафільмаўІгар БабкоўHromadske.TVТутэйшыя (спэктакль)TrueTypeКастусь КаліноўскіСяргей ДавідовічТэўтонскі ордэнБука (імя)Лявон ВашкоМенскЦмокНарэлаСьцяг БанглядэшСьляпун букавінскіСавушкін прадуктГенадзь КарпенкаВасіль ЦяпінскіГайла (імя)🡆 More