Трокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
лет. Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Летува
Места Трокі
Каардынаты 54°38′34.30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д. / 54.6428611° пн. ш. 24.93444° у. д. / 54.6428611; 24.93444 24°56′04″ у. д. / 54.6428611° пн. ш. 24.93444° у. д. / 54.6428611; 24.93444
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока, сармацкае барока[d] і готыка
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня 1409
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Трокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Троках. Знаходзіцца ў цэнтры места пры гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і сталага або «сармацкага» барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Троцкі Фарны касьцёл мае тытул малой базылікі, тут захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай Троцкай.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Трокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 
Партрэт Вітаўта з касьцёла
Трокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 
Маці Божая Троцкая

Мураваны парафіяльны касьцёл у Троках фундаваў у 1409 годзе вялікі князь Вітаўт. На гравюры Тамаша Макоўскага выяўляецца як гатычная зальная пабудова пад 2-схільным дахам зь вежай-сыгнатуркай у цэнтры.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе будынак касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні.

У 1700 годзе пры касьцёле стварылі капліцу-пахавальню Ромэраў. У 1718 годзе касьцёл асьвяцілі па рэканструкцыі ў стылі барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1796 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары 1794 году. У 1822, 1840, 1858 і 1867 гадох праводзіліся рамонты.

Найноўшы час

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся. 3 верасьня 2017 году касьцёл атрымаў тытул малой базылікі ад Папы Францішка.

Архітэктура

Адзін з найбольш раньніх касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім, мае пэўныя рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны плян асноўнага аб’ёму і апсыды. Сваёй структурай набліжаецца да Мерацкага і Кейданскага Фарных касьцёлаў.

Ад пачатку гэта была зальная пабудова, падзелеая на тры нэфы чатырма крыжападобнымі ў сечыве слупамі. Цэнтральны нэф адпавядае сваёй шырынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваўся 5-граннай апсыдай. З правага боку да апсыды далучалася закрысьція. У канструкцыйна важных месцах сьцены ўмацоваліся контрфорсамі. Тарцовыя сьцены завяршаліся прыступкавымі франтонамі. Па рэканструкцыі ў стылі барока — гэта 2-вежавая базыліка.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Трокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ГісторыяТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі АрхітэктураТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ГалерэяТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі КрыніцыТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ЛітаратураТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі Вонкавыя спасылкіТрокі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кірыл КоктышВасіль ЗахаркаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыПошасьцьЖанчына з жанчынайБраты МарксВятрак (млын)ГентДзейнікРада Беларускай Народнай РэспублікіБеларускі клясычны правапісДжордж Гэрбэрт Ўокер БушВойцех ЯрузэльскіМенскСутартРасейская моваЛічэбнікКіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)Сьпіс палітычных партыяў БеларусіКастусь КаліноўскіВялікае Княства ЛітоўскаеВольга ХарланПавал ДземідовічGoogleВікіманіяБарсэлёна (неадназначнасьць)Парнаграфія ў ІталііМаксім ГарэцкіІмёны ліцьвінаўОхрыдІгар СергеенкаСтаралітваКунілінгусГрупавы сэксВоднае полаКрынкаўскі раёнЛохАстравы Ашмор і Карт’еЧорны замак АльшанскіВугорская рэвалюцыя 1956 годуСлуцкі збройны чынТатуіроўкаГабрэйская аўтаномная вобласьцьПарнаграфія для жанчынАнатоль ГрачанікаўХартумСацыялізмСьпіс стагодзьдзяўЛявон ЗаяцЗборная Аргентыны па футболеГалоснасьцьДуброўнаБанкаўскі рахунакПарнафільмРыгаСтаробінВялікая сініцаГорадВаршаўская дамоваСяргей Краўчанка (музыка)КропляМэрКлясычная мэханікаАлег ЛатышонакЯўгенія ПфляўмбаўмЗлучаныя Штаты Амэрыкі🡆 More