Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіўся ў цэнтры места, на паўночным баку Рынку з боку Спаскай вуліцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).
Комплекс Полацкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў, саду і палісадніку. Будынкі атачаў мур з уязной брамай.
У 1672 годзе канонік віленскі Казімер Горскі з дазволу біскупа Аляксандра Казімера Сапегі запрасіў у Полацак дамініканаў, якія збудавалі тут першыя драўляныя будынкі.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1774—1804 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла, у 1781—1804 гадох — кляштарнага корпуса. У 1808 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1837 і 1843 гадох будынкі кляштару гарэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл дзейнічаў як парафіяльны.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусветную вайну касьцёл і кляштар атрымалі пашкоджаньні. Да канца 1940-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі помнік.
Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая базыліка, цэнтральны нэф якой завяршаўся паўкруглай апсыдай (30 на 18,9 мэтраў). У будынак вялі два ўваходы: першы з боку Рынку меў портык з шасьцю іянічнымі калёнамі і бальконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.
Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў з разьбой і размалёўкай. На хорах быў 12-галосы арган.
Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з калідорным плянам. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцьці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару пакрывала дахоўка. Кляштарны двор быў выбрукаваным.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.