Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′16.54″ пн. ш. 30°12′20.38″ у. д. / 55.1879278° пн. ш. 30.2056611° у. д. 30°12′20.38″ у. д. / 55.1879278° пн. ш. 30.2056611° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | vitprav.by/2407.html |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Трынітарскай вуліцы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Віцебскага трынітарскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (далучаецца да ўсходняга боку касьцёла). У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, катэдральны сабор Віцебскай і Аршанскай япархіі, у кляштарным корпусе — прыходзкі дом і прыпісная царква Афанасія Берасьцейскага.
У 1758 годзе ў Віцебску з фундацыі харунжага Мікалая Рэвута пачалося будаваньня кляштару трынітарыяў. У 1760 годзе драўляны касьцёл урачыста асьвяцілі пад тытулам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1806 годзе збудавалі мураваны кляштарны корпус, у 1814 годзе — мураваны касьцёл. У 1807—1809 гадох пры кляштары дзейнічала школа.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1847 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1858—1862 гадох — перабудавалі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна зноў пачала дзейнічаць. У гэты час сюды з створанага бальшавікамі музэю атэізму перанесьлі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (у 1943 годзе іх перавезьлі ў полацкі Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр). Помнік пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у 1944 годзе.
У 1986 годзе мескія ўлады пастанавілі аднавіць помнік. У 1989 годзе будынак перадалі Маскоўскаму патрыярхату. У 1992 годзе скончылася рэканструкцыя, у выніку якой будынку вярнулі аблічча па маскоўскай перабудове. Пазьней купалы-цыбуліны пазалацілі, а ў нішах зрабілі росьпісы, што не адпавядае нават даваеннаму стану помніка.
Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Над галоўнымм фасадам узвышаліся вежы, накрытыя шатровымі дахамі, з трыкутным франтонам паміж імі.
Па маскоўскай перабудове над дахам збудавалі барабан з купалам-цыбулінай, такія купалы ж паставілі над вежамі. Зьмянілася фома франтона.
Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне будынак пад 2-схільным дахам з трыма аформленымі плястычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі на кожным схіле. Роўнічныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000044 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.