Кастусь Тарасаў

Касту́сь Тара́саў (10 кастрычніка 1940, Менск — 20 сакавіка 2010, Менск) — беларускі пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

Кастусь Тарасаў
Кастусь Тарасаў

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Пасьля сканчэньня школы працаваў сьлесарам-зборшчыкам на Менскім мэханічным заводзе. У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў у Паўночна-заходняй геалягічнай экспэдыцыі. Пазьней у розныя гады працаваў рэдактарам і загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа», журналістам і загадчыкам аддзелу газэты «Знамя юности», на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1977 да 1983 году працаваў рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі ў часопісе «Нёман». Пасьля — спэцыяльным карэспандэнтам у газэце «Літаратура і мастацтва», газэце «Свабода». З 1989 году адказны сакратар часопіса «Спадчына».

У красавіку 2006 году Кастусь Тарасаў перанёс інсульт. Памер 20 сакавіка 2010 году ў Менску.

Творчасьць

Друкаваўся з 1966 году. Аўтар кнігаў аповесьцяў «День рассеяния» пра Грунвальдзкую бітву, «В час Стрельца», «Странствие в тесном кругу», раманаў «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцьці княгіні Рагнеды». Напісаў зборнік гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1984 годзе і зрабіўся культавым у 1980-я — першую палову 1990-х гадоў.

Па матывах аповесьці К. Тарасава «Чорны шлях» (рас. назва «Стая ворон над гостинцем») драматург Аляксей Дудараў напісаў п’есу «Ядвіга» (Купалаўскі тэатр, рэж. Валер Раеўскі).

Напрыканцы жыцьця друкаваў гістарычныя нарысы ў газэце «Новы час».

Бібліяграфія

  • День рассеяния: Повесть. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. — 192 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. — 335 с. ББК 84Р7 Т19
  • Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. — Мн.: Полымя", 1984. — 143 с., ил. ББК 63.3(2Б)
  • Погоня на Грюнвальд: Историческая повесть. — М.: Воениздат, 1986. — 272 с. ББК 84Р7 Т19
  • Странствие в тесном кругу: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. — 319 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 336 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-340-00274-8
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. — Мн.: Полымя, 1990. — 263 с. іл. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00306-8
  • Единственный свидетель — Бог: Повести. — Мн.: «Крок уперад» літаратура, 1991. — 381 с. ББК 84Р7 Т19
  • Погоня на Грюнвальд: Исторический роман. — Мн.: ПКМП «Оракул», 1992. — 192 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-87884-004-9
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны 2-е выд., дап. — Мн.: Полымя, 1993. — 270 с. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00706-3
  • Три жизни княгини Рогнеды: Повести. — Мн.: «Коллегиум», 1994. — 446 с. — іл. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-88388-003-7
  • Тры жыцці княгіні Рагнеды: Аповесць; Пагоня на Грунвальд: Гіст. раман: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Кастусь Тарасаў. — Мн.: Выш. шк., 1997. — 446 с. — (Школьная бібліятэка)
  • Золотая горка. — Мн.: Леккцыя, 1998. — 288 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 985-6365-18-7
  • Беларусь: Гістарычнае падарожжа для дзяцей. — Мн.: Лекцыя, 1999. — 112 с., іл. ББК 63.3(4Беи) + 84(4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-04-7
  • Апошняе каханне князя Міндоўга: Аповесць. — Мн.: Лекцыя, 2000. — 160 с. ББК 84 (4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-25-X
  • Крыж памяці. Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. / Аўтар праекта і складальнік К. Тарасаў. Мн.: ТАА «Лекцыя», 2001—116 с.: іл. ISBN 985-6305-26-8

Прэміі

  • Прэмія Міністэрства абароны СССР за раман «Пагоня на Грунвальд», 1988.
  • Прэмія «Залаты апостраф» журнала «Дзеяслоў» за аповеды «Брыгіткі» і «Нячутныя гукі самоты», 2007.
  • Прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру «За актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаваньню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў», 2010.

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Аповеды ў часопісе «Дзеяслоў». «Брыгіткі» (№26, 01/2007), «Нячутныя гукі самоты» (№30, 05/2007)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кастусь Тарасаў БіяграфіяКастусь Тарасаў ТворчасьцьКастусь Тарасаў БібліяграфіяКастусь Тарасаў ПрэмііКастусь Тарасаў КрыніцыКастусь Тарасаў ЛітаратураКастусь Тарасаў Вонкавыя спасылкіКастусь ТарасаўБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВерцельСельская гаспадаркаBaskin-RobbinsАргульБарыПраская вяснаВікікрыніцыПадарожжы Гулівэра640Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціІнтэрнэтАнгельская моваTor BandМузэй прафэсійнае мастацкі мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыМіграцыя нумароўМаскоўская дзяржаваФрыда КалёРаспад СССРЮрка ВіцьбічФранцішак АляхновічПаўночная МакедоніяЗлучаныя Штаты АмэрыкіУладзімер ПуцінДактрына БрэжневаКамала ГарысЛіянэль МэсіХалодная вайнаDir en greyЧыгункаНазоўнікТэўда (імя)МайсейБагародзіцаРыгаСтараславянская моваБлакітная сойкаУроцлаўФальваракАдам МіцкевічЦэнтральная разьведвальная ўправаІсьляндыяНіл ГілевічІталіяАральны сэксВітаўт (імя)Сьцяг АнгельшчыныПолк імя Кастуся КаліноўскагаXMLВіталь РымашэўскіІнстытут лесуЖыгімонт Аўгуст.neСтаніслаў Булак-БалаховічЯзэп ЛёсікПлятанISO 3166-1БелсатДрамаВіцебскі абласны судБіскупЛоск1xbetМяйлуныРадзівілыБукавыяБеларускі клясычны правапісЯўгенія ПфляўмбаўмЮльян Дрэйзін🡆 More