Карэйскі Каляндар

Карэйскі каляндар — традыцыйны месяцова-сонечны каляндар, які, як і іншыя традыцыйныя календары ўсходне-азіяцкіх краінаў, быў заснаваны на кітайскім календары.

Даты вылічваюцца з мэрыдыяну Карэі, а рытуалы і сьвяты календара заснаваныя на карэйскай культуры.

Грэгарыянскі каляндар быў афіцыйна прыняты ў 1895 годзе, але традыцыйныя сьвяты і сьветаўспрыманьне старых пакаленьняў усё яшчэ заснаваныя на старым календары. Найбуйнейшым сьвятам ў Карэі цяпер зьяўляецца Сэолнаал, першы дзень традыцыйнага карэйскага Новага году. Іншымі важнымі сьвятамі зьўляюцца Дэборэўм, таксама вядомы як Барэўмдаал (першая поўня), Дана (сьвята вясны) і Часэк (сьвята жніва).

Гісторыя

Традыцыйны каляндар вызначаў свае гады праз назвы Карэйскай эры з 270 па 963 год. Пасьля гэтага выкарыстоўваліся назвы Кітайскай эры да 1895 году, калі афіцыйны ўжытак месяцовага календара быў спынены.

Грэгарыянскі каляндар пачаў ужывацца новай Карэйскай імпэрыяй 1 студзеня 1895 году, але з нумарацыяй гадоў ад заснаваньня дынастыі Часон у 1393 годзе. З 1897 году для календара выкарыстоўваліся назвы Карэйскай эры да часу, пакуль у 1910 годзе Японія не далучыла Карэю да сваёй тэрыторыі. Пасьля гэтай падзеі для падліку гадоў Грэгарыянскага календара, што выкарыстоўваўся ў Карэі, ужываліся назвы Японскай эры да часу, пакуль японская акупацыя Карэі ня скончылася ў 1945 годзе.

З 1945 да 1961 году ў Паўднёвай Карэі гады Грэгарыянскага календара адлічваліся ад заснаваньня Качасона ў 2333 годзе да н. э. (які зьяўляўся першым годам) — паводле легендаў, даты заснаваньня Карэі Тангунам. З гэтай прычыны нумары гэтых гадоў складалі ад 4278 да 4294. Такая нумарацыя неафіцыйна выкарыстоўвалася ў Карэйскім месяцовым календары да 1945 году, але цяпер яна выкарыстоўваецца толькі зрэдчасу.

У Паўночнай Карэі з 1997 году выкарыстоўваецца каляндар Чучхэ для адліку гадоў ад нараджэньня Кім Ір Сэна.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Кітайскі каляндарМэрыдыянУсходняя Азія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыстаўка (мовазнаўства)Фёдар КлімчукСьцяг БеларусіЛезьбіянстваПабуджальны сказВіды сувязі словаўАндрэй ХадановічЛёзнаЯгор МешчаракоўЛіцьвінстваЛюдкенЖыве Беларусь!Якасныя прыметнікіКіраўнікі ЦК КП БССРСьпіс вялікіх князёў літоўскіхЛітваМаркёрІвацэвічыАлесь ГарунАшмяныПлоцевы актРаёны БеларусіЯгайла (імя)Пётар МашэраўВасіль БыкаўТэўда (імя)Нямецка-савецкая вайнаАльдонаЛяакоанХэндЛеў СапегаГарбатаURLКлеапатраМужчына зьверхуМёртвае возераКраіна Моксель, або МасковіяГердзень (імя)Аляксандар ЛукашэнкаДаўгаСярэднявеччаЛітаратурная моваГрупавы сэксВольга ЛетаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайДэйвід ЎудардМікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»МінгінБісэксуальная парнаграфіяМаскоўская дзяржаваГрыбыРагнедаВялікае Княства ЛітоўскаеКінэрт1933797Гоман (1916)ДэвізДзесяцігодзьдзеКрывічыЮраўка (Менская вобласьць)Лічэбнік702Гісторыя беларускай мовыВерасеньАзартная гульняКараль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»Ёган Вольфганг фон Гётэ🡆 More