Канфлікт: найвастрэйшы спосаб разьвязаньня рознагалосьсяў

Канфлі́кт (лац.

conflictus — сутыкненьне) — супрацьдзеяньне супрацьлеглых зацікаўленасьцяў, поглядаў і сілаў.

На пачатку ХІХ стагодзьдзя нямецкі філёзаф Георг Гэгель распрацаваў тэорыю канфлікту, паводле якой «супрацьлегласьць, якая існуе ў сытуацыі» стварае магчымасьць і патрэбу супрацьборства. Спосабамі вырашэньня і ўпарадкавананьня служаць: перамовы, кампраміс, зварот у суд, пошук узаемных і агульных зацікаўленасьцяў. Разгортваецца празь дзейнаснае зацісканьне адным бокам зацікаўленасьцяў другога.

Віды

  • Паводле прадмету: веравызнавальны, гаспадарчы, грамадзкі, грамадзянскі, ідэалягічны і сямейна-побытавы.
  • Паводле дзейнікаў: унутрыасабовы, унутрыгрупавы, міжасабовы, між асобай і суполкай, міжгрупавы і міжнародны.
  • Паводле распаўсюджаньня: мясцовы, абласны, краёвы, міждзяржаўны і сусьветны.
  • Паводле прызначэньня: збудавальны — прыбірае хібы грамадзкага ладу і супольнасьці; разбуральны — абніжае спраўнасьць грамадзкага ладу і супольнасьці.
  • Паводле ўстаналеньняў: устаноўчы (інстытуцыйны) — вядзецца ў межах дзейных грамадзкіх устанаўленьняў; пазаўстаноўчы (пазаінстытуцыйны) — разыходзіцца зь існымі грамадзкімі ўстанаўленьнямі каштоўнасьцяў і нормаў (дзяржаўны пераварот і путч).
  • Паводле мірнасьці: прымірымы і непрымірымы.
  • Паводле адкрытасьці: яўны і скрыты.

Становішчы

Пры імкненьні да перавагі адзін бок аказвае націск на другі, каб самасьцьвердзіцца. Спробы дамагчыся перавагі праяўляюцца загадам і пагрозай, рэзкім несправядлівым асуджэньнем і абвінавачаньнем, насьмешкай і саркастычнай заўвагай. У выніку пачуцьцё прыніжэньня супрацьлеглага боку можа выклікаць сутычку.

  • Паблажлівае стаўленьне. Удаваньне добразычлівасьці.
  • Выхваленьне. Аповед пра несапраўдны посьпех і дасягненьне выклікае зайздрасьць і раздражненьне.
  • Навязваньне парады. Выстаўленьне адрасата бездапаможнай ахвярай.
  • Перабіваньне суразмоўцы. Пазначэньне іншага меркаваньня ў якасьці менш істотнага і нявартага выслухоўваньня.
  • Безапэляцыйнасьць. Катэгарычнае выказваньне, пры якім няма шанцу агучыць сваё меркаваньне. Такі загон у кут схіляе да адчайнай і агрэсіўнай абароны.
  • Утойваньне зьвестак. Скрытасьць патрэбнай для выжываньня інфармацыі спараджае стан трывогі.
  • Неэтычныя паводзіны. Перакрэсьліваньне агульнапрынятых правілаў, нормаў маралі і жыцьцёвых перакананьняў іншых людзей.
  • Паджартоўваньне. Надзвычай едкія жарты з асьмяяньнем людзей без адмысловага на тое пачуцьця гумару.
  • Нагадваньне. Выкліканьне адчуваньня недарэчнай бездапаможнасьці праз панесеную душэўную і рэчыўную страту.
  • Перакладаньне адказнасьці. Перажываньне непрыемнага пачуцьця адказнасьці за чужыя абавязкі вядзе да гневу.
  • Падман. Нават спроба прыводзіць да моцнага абурэньня.

Чыньнікі

  • Прыродная агрэсіўнасьць. Імкненьне да самасьцьвярджэньня праз выліваньне раздражненьня на людзей побач і вырашэньня ўнутраных цяжкасьцяў за кошт навакольных.
  • Сытуатыўная агрэсіўнасьць. Унутраныя супярэчнасьці праз дрэнны настрой і кепскае самаадчуваньне, а таксама непрыемнасьці ў асабістым жыцьці і на працы. Узьнікае праз разгубленасьць і расчараваньне ад неажыцьцяўленьня значнай патрэбы і мэты. Такая безвыходнасьць і напружанасьць выклікаюць агрэсіўную абарончую рэакцыю.
  • Эгаізм. Дамаганьні на шкоду навакольным расцэньваюцца ў якасьці несправядлівых. Разгляданьне іншых у якасьці прылады для дасягненьня карыснай мэты выклікае крыўду, раздражненьне і гнеў.

Крыніцы

Tags:

Канфлікт ВідыКанфлікт СтановішчыКанфлікт ЧыньнікіКанфлікт КрыніцыКанфліктЛацінская моваСутыкненьне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аркадзь КуляшоўМіхал Францішак СапегаДэйвід КэмэранАман (горад)Бубны (Менская вобласьць)Усяслаў ЧарадзейBBCШпакСмаленская вобласьцьСьцяг АнгельшчыныКастусь ЕзавітаўРэжым чорных палкоўнікаўЛуганская народная рэспублікаГанна ВалентыновічГорадСьпіс сысуноў БеларусіДзень РэспублікіАзіз ШавэршанXMLПрыслоўе1xbetБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерДуданГолас АмэрыкіЗлучаныя Штаты АмэрыкіНарымонтУладзімер ШыманецЭманюэль 6ВікіслоўнікДжэніфэр ЭністанМэлятанінАпавядальны сказІмя па бацькуЯзэп ЛёсікКамунізмПраваслаўная царкваБарыКрытыка ВікіпэдыіЛацінская АмэрыкаБелсатСтыхійнае бедзтваРадаўніцаБеластокЗянон ПазьнякЧырвона-зялёны сьцягХартумFacebookІгар ТурАлесь ПушкінДзед ТалашФранцыяАлесь БяляцкіТрыпураПэкарыевыяСССРЯрылаКадзінскі сельсаветДрамаЖыгімонт АўгустБэйнарБлакітны колерМіцкевіч на скале Аю-ДагДзейнік🡆 More