Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь — адзін з найвышэйшых судоў Беларусі, упершыню абраны 28 красавіка 1994 году.

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КС РБ
Дата ўтварэньня 28 красавіка 1994 (29 гадоў таму)
Тып Судовая
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Менск, вул. К. Маркса, д. 32
Старшыня Пётар Міклашэвіч
Бюджэт 3328 мільёнаў рублёў (2010 год; 1112 тысячаў $)
Сайт kc.gov.by

27 лістапада 1996 году па чарговым незаконным рэфэрэндуме рэжым Лукашэнкі разагнаў легітымны Канстытуцыйны суд Беларусі.

Дзейнасьць

Складаецца з 12 судзьдзяў з тэрмінам паўнамоцтвам 11 рокаў; палову (у тым ліку старшыню — са згоды Савету Рэспублікі) прызначае прэзыдэнт, палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).

Прапановы па праверцы канстытуцыйнасьці акту маюць права ўносіць у Канстытуцыйны Суд прэзыдэнт, Палата прадстаўнікоў або Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет міністраў.

Паўнамоцтвы

Паўнамоцтвамі суду зьяўляюцца:

  • паданьне заключэньняў пра адпаведнасьць розных актаў вышэйстаячым нарматыўным дакумэнтам.
  • паданьне заключэньняў пра факты сыстэматычнага або грубага парушэньня Палатай прадстаўнікоў ці Саветам Рэспублікі Канстытуцыі.
  • абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасьці ўсіх законаў.

Мінуўшчына

Створаны ў 1994 року. Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 року суд палічыў, што вынікі рэфэрэндуму пра зьмяненьне канстытуцыі ня будуць абавязковымі. Пасьля адхіленьня Віктара Ганчара з пасады кіраўніка Цэнтарвыбаркаму старшыня КС накіраваў прэзыдэнту зварот з патрабаваньнем скасаваць гэтае рашэньне. Пасьля рэфэрэндуму старшыня КС Валер Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасьцю прымаць прысягу на новай канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны. У 1997 року прэзыдэнт вызваліў з пасады судзьдзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на сканчэньне тэрміну ягоных паўнамоцтваў у сувязі з увядзеньнем у дзеяньне новай канстытуцыі. Суды адмовіліся прымаць на разгляд скаргу Пастухова. У 2003 року Камітэт па правох чалавека ААН знайшоў у гэтай справе парушэньне артыкулу 25 Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правох у спалучэньні з артыкуламі 14 і 2.

За 2009—2013 гады Канстытуцыйны суд Беларусі ўхваліў 668 рашэньняў (у сярэднім па 133 за год). За 2013 год Канстытуцыйны суд праверыў 111 законаў на адпаведнасьць Канстытуцыі Беларусі. Таксама Суд атрымаў 827 зваротаў наконт удасканаленьня і тлумачэньня заканадаўства, выкананьня і тлумачэньня рашэньняў Канстытуцыйнага суду. Сярод іх быў 571 (69 %) пісьмовы зварот, 148 вусных (17,9 %) і 94 (11,4 %) электронныя.

Старшыні суду

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ДзейнасьцьКанстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыКанстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаКанстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь КрыніцыКанстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ЛітаратураКанстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіКанстытуцыйны Суд Рэспублікі БеларусьБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрасавікНадбярэзінцыПагоня (песьня)РАУСIP-адрасБеларуская моваАльтэрнатыўная парнаграфіяАзіз ШавэршанЛетуваЖанчына з каломГуданАпазыцыя Беларускага Народнага Фронту АдраджэньнеЯкуб КоласУпендра МахатаКрумкачГродаТацяна Сапач1380БэйсболЕўдакія ЛосьДоўтартГаліна СямдзянаваВальжына Цярэшчанка26 лютагаЦБеларуска-літоўскія летапісыВасіль БыкаўКораньМураўёўкіГудманІван ХруцкіЛявон БаршчэўскіПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)1993480ШвендэрРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Нікола ТэслаКамплексны лікГерман (імя)ВалошкаПрыказкаЖыгімонт АўгустГарнастайУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЭйкарТарас на ПарнасеРамаданАдаптэрСтаніслаў Булак-БалаховічПабуджальны сказDebianТэўда (імя)Доўгія вёрсты вайны (фільм)599Банкаўскі рахунакЖанчына зьверхуАлаіза ПашкевічБеларуская ПалічкаТэарэтычная фізыкаПарнафільм у ФранцыіУладзімер ДубоўкаЛаскаценьПарнаграфія ў ГрэцыіКандаваКлеапатраСыр🡆 More