Канстанцін Аляксееўскі

Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасьня 1855, Віленская губэрня — па 1918) — вайсковец, удзельнік беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст.

Генэрал-лейтэнант (1916).

Канстанцін Аляксееўскі
15 верасьня 1855 — па 1918
Канстанцін Аляксееўскі
Месца нараджэньня
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1873—1917
Званьне генэрал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера III ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені

Біяграфія

З шляхецкага роду Віленшчыны. Скончыў Полацкую вайсковую гімназію, паступіў на службу 10 жніўня 1873 году. У 1875 годзе скончыў 2-ю Канстанцінаўскую вайсковую вучэльню. У 1908—1911 гадох быў камандзірам 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. У 1909 годзе атрымаў годнасьць генэрал-маёра. У 1915 годзе стаў начальнікам артылерыі Свэаборскай крэпасьці. З 1916 году — генэрал-лейтэнант.

Увесну 1917 году ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флёту. Абіраўся ў склад Рады старэйшынаў на Першым Усебеларускім зьездзе ў сьнежні 1917 году. Заклікаў адрадзіць Беларускую дзяржаву, на зьездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга. У 1918 годзе атрымаў запрашэньне ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск дзеля фарманьня беларускай нацыянальнай арміі.

Аўтар «Успамінаў пра Ўсебеларускі зьезд у месьце Менску» ў часопісе «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2), дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канстанцін Аляксееўскі БіяграфіяКанстанцін Аляксееўскі КрыніцыКанстанцін Аляксееўскі ЛітаратураКанстанцін Аляксееўскі Вонкавыя спасылкіКанстанцін Аляксееўскі15 верасьня1855Беларускае нацыянальнае адраджэньнеВіленская губэрня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НямеччынаБарсэлёна (неадназначнасьць)800Вацлаў ЛастоўскіВікіпэдыяАркадзь МарціновічГолас АмэрыкіВікінавіныЛітваSun MicrosystemsДзьвінскДзед ТалашАляксандар ЛукашэнкаВэрмутБісэксуальная парнаграфіяМіра (імя)Мікола ЦудатворцаФілязофіяСакрат ЯновічФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіЧорны сьпіс ЭўразьвязуЧыкагаГомельРаман СкірмунтЯрылаКанстантын ЕльскіЭманюэль 5Расейская акупацыя БеларусіМіндоўгСьпіс непрызнаных краінаўПлятанНародны АльбомПальная зброяІнтэрнэтФранцішак СкарынаБатько наш — Бандера, Україна — мати!КойданаўГрупавы сэксШырмерБеларускі нацыяналізмУладзіслаў ПаўлюкоўскіСмаленская рэспублікаЭнэргаатамНіл ГілевічВадзім СаранчукоўІгар ТурФВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)МяйлуныАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыВайна ў ВіетнамеАдам МіхнікФранцішак АляхновічГуамКрынкаўскі раёнНастасься АзаркаГорадняСьпіс сысуноў БеларусіМіцкевіч на скале Аю-ДагКрытыка ВікіпэдыіБубны (Менская вобласьць)Вера (мужчынскае імя)Палітычны вязеньМіт РомніВялікая сініцаМоваБеларуская Народная Рэспубліка🡆 More