Канстанца

Канстанца (па-румынску: Constanţa, ранейшыя назвы: Кустэндзье, Томіс) — найбуйнейшы марскі порт Румыніі і другі на Чорным моры, найбуйнейшы горад у рэгіёне Дабруджа і на Чарнаморскім узьбярэжжы Румыніі, сталіца жудзецу Канстанца.

Насельніцтва ў 2011 годзе складала 283 872 чалавекі — пяты паводле велічыні горад Румыніі.

Канстанца
рум. Constanţa
Канстанца
Канстанца Канстанца
Герб Канстанцы Сьцяг Канстанцы
Першыя згадкі: VII стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Румынія
Рэгіён: Дабруджа
Кіраўнік: Vergil Chițac[d]
Плошча: 124,89 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 283 872 чал.
шчыльнасьць: 2272,98 чал./км²
Тэлефонны код: 241
Паштовы індэкс: 900003–900746
Геаграфічныя каардынаты: 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. / 44.17333; 28.63833 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. / 44.17333; 28.63833
Канстанца на мапе Румыніі
Канстанца
Канстанца
Канстанца
Канстанца Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.primaria-constanta.ro/

У навакольлі гораду маюцца мінэральныя крыніцы. Працяглыя марскія пляжы. Асноўныя галіны вытворчасьці: гарбарная прамысловасьць і вытворчасьць ёмістасьцяў для нафтапрадуктаў. Пляжны курорт Мамая разьмешчаны на поўначы ад Канстанцыі.

Гісторыя

Канстанца 
Рэшткі муроў антычнага гораду Томы

На месцы Канстанцы існавала старажытнагрэцкая калёнія Томы (Томіс), заснаваная каля 500 году да н.э. для гандлю. Паводле некаторых зьвестак, заснавальнікам быў цар Калхіды Ээт. У 29 г. да н.э. раён быў захоплены рымлянамі. У 8 г. сюды быў высланы Аўгустам паэт Авідыюс, які праз 8 год тут памёр. Пазьней горад быў пераназваны ў Канстантыяну ў гонар Канстанцыі, адзінакроўнай сястры Канстантына Вялікага (274—337). Упершыню пад назвай «Κωνστάντια» («Constantia») горад згадваецца ў 950 годзе.

У 681 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Баўгарскага царства.

З 1419 году ў складзе Асманскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асноўную частку насельніцтва гораду складалі крымскія татары, якія перасяліліся сюды з Крыму, пасьля ягонага ўваходжаньня ў склад Расейскае імпэрыі (~36 %), грэкі (~30 %) і баўгары (~24 %). Румыны складалі толькі 5 %. У 1878 годзе па выніках Бэрлінскага кангрэсу Канстанца і астатняя частка паўночнай Дабруджы была перададзеная Расейскай імпэрыяй Румыніі, пасьля чаго пачаўся актыўны прыток румынскага насельніцтва ў горад.

22 кастрычніка 1916 году горад быў акупаваны войскамі Цэнтральных дзяржаваў. У 1918 годзе Канстаца была вызвалена хаўруснымі дзяржавамі.

У гады Другой Сусьветнай вайны Канстанца зьяўлялася галоўнай вайскова-марской базай Румыніі. 30 жніўня 1944 году была занятая савецкімі войскамі без супраціўленьня падчас Канстанцкага дэсанту.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2011 году насельніцтва гораду складала 283 872 чалавекі. 83,1 % — румыны, 2,6 % — крымскія татары, 2,3 % — туркі, 0,8 % — цыганы, 0,8 % — іншыя этнічныя групы (грэкі, армяне, расейцы, ліпаване, вугорцы, немцы). 10,4 % не пазначылі нацыянальнасьць.

Рэлігійны склад: 83 % — праваслаўныя, 5,1 % — мусульмане, 1,5 % — іншыя, 10,4 % — атэісты.

Канстанца

Славутасьці

Канстанца 
Музэй гісторыі на пляцы Авідыюса
Канстанца 
Зьмерзлае Чорнае мора і Казіно ўзімку
  • Музэй гісторыі і архэалёгіі
  • Музэй мазаікі
  • Руіны часоў Стражытных Грэцыі і Рыма
  • Маяк XIII стагодзьдзя
  • Бізантыйская базыліка
  • Мячэт Кароля I
  • Помнік Авідыюсу
  • Казіно

Асобы

  • Аляксандра Стан — румынская поп-сьпявачка
  • Ён Драйка — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
  • Ён Малдаван — румынскі футбольны трэнер і былы футбаліст
  • Канстантын Аляксандру — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
  • Натальля Варлей — савецкая і расейская акторка
  • Сэбастыян Стэн — амэрыканскі актор

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Канстанца  Канстанцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Канстанца ГісторыяКанстанца НасельніцтваКанстанца СлавутасьціКанстанца АсобыКанстанца Гарады-сябрыКанстанца КрыніцыКанстанца Вонкавыя спасылкіКанстанцаДабруджаРумынская моваРумыніяСьпіс гарадоў РумынііЧорнае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДыялектызмКанапаМаладняк (часопіс)КарыстальнікTor BandПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)ЛацінкаПарнаграфія ў ІталііВіцебская вобласьцьСакрат ЯновічНігерыяАрцём Вярыга-ДарэўскіВадзім СаранчукоўЮрась БарысевічВэб-дызайнВялёнаУпіцкі паветВіетнамская моваБісэксуальная парнаграфіяМаксім БагдановічВацлаў ЛастоўскіАсьвета (часопіс)БавоўнаГарлачЯскільІльля РашчэняУзровень жыцьцяКорань (мовазнаўства)Ровар16 красавікаАнтонімыЦмокБаўгарская моваЖыгімонт КейстутавічБеларусыФінляндыяСтаніслаў ВалодзькаЧорны сьпіс ЭўразьвязуПрыбытакГраматычнае значэньнеЛірыкаНароўляДзень праграмістаТалінскі портПэрсыдзкая моваВіківідыСэрбіяСьцяг ГрузііБуцейкаСцэнарДзяржава ПалестынаКрумкачЛеў СапегаПалітычны вязеньГіяцынт АльхімовічІрына Ханунік-Рамбальская1891Аляксандра і Канстанцін1874Гісторыя беларускай мовыАльжбета ВасілеўскаяЯнка БрыльНовы СадДваранстваНагуевічыБаркэмпВіртуальная рэальнасьцьНью-ЁркБайкаЗлучнікЛацінская моваСтарое места (Ерусалім)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Ў🡆 More